Культура2929

Мікіта Мелказёраў: Мы навучаныя з дзяцінства, што ёсць якаснае рускае, а наша — нібыта пародыя на ўсё

Мікіта Мелказёраў, аўтар ютуб-канала «Жыццё-маліна», у трохгадзінным беларускамоўным падкасце АйЦіБарады «Цёмны лес» распавёў пра беларускі ютуб, які заціснуты паміж вялікімі рынкамі, пра сваю місію і растлумачыў, чаму кліча расіян на інтэрв'ю.

Мелказёраў кажа, што вялікая праблема ў тым, што беларусы вельмі доўгі час не цікавіліся сваім, былі ў палоне двух суперразвітых рынкаў — украінскага і расійскага.

Ён параўноўвае ўкраінскі ютуб з аэробусам, які лётае праз Атлантыку, расійскі ютуб — гэта «космас», а мы — яшчэ «кукурузнік».

«Мы навучаны з дзяцінства, што ёсць добрае, якаснае, кваліфікаванае — рускае. І наша — нібы пародыя на ўсё. Наша пародыя на шоу-бізнэс, наша пародыя на Дудзя і г. д. Я сам пакутаваў з-за гэтага», — гаворыць ён.

Напрыклад, яго ў незнаёмай кампаніі часта прадстаўляюць, што ён «беларускі Дудзь».

Мелказёраў кажа, што ўжо прызвычаіўся да гэтага. «Але я разумею, што да гэтага часу ў сістэме каардынат беларускіх расійскае стаіць вельмі і вельмі высока», — канстатуе ён.

З аднаго боку, гэта праблема колькасці аўдыторыі, таму мы ніколі не станем, як той «космас».

«А не трэба станавіцца тым космасам. Мы цікавімся тым космасам, усе хочам у космас, а тым, што на зямлі, мы не цікавімся.

Ён кажа, што мы вельмі лёгка разбіраліся ў расійскіх справах, украінскіх, польскіх. «Беларускі скіл, ён які? Чаму мы былі такія паспяховыя ў эміграцыях? Таму што адаптуемся лёгка». Але мы самі ў сабе не разбіраемся. «Падмурка нейкага няма. Трэба ім займацца».

Ён гаворыць, што трэба больш цікавіцца сваім, чытаць сваё, прасоўваць сваё.

Мікіта тлумачыць, чаму часам усё ж запрашае расійскіх суразмоўцаў у праграму.

Ён прыводзіць як прыклад Тамару Эйдэльман, якая была яго госцяй. Яна — мільённіца на ютубе, і сярод яе публікі могуць быць беларусы, якія агулам не ведаюць, што такое «Жыццё-маліна», што ёсць беларускі ютуб і што ён можа быць якасным. «Эйдэльман можа прывесці нам беларусаў», — кажа ён.

«Я даю пляцоўку расіянам, каб мы вывучылі, што мы — розныя людзі. Мы нібыта падобныя. Але ты пачынаеш лезці ў дробязь, і разумееш, як па-рознаму мы да іх ставімся», — тлумачыць Мікіта.

Ён лічыць, што беларусы — таленавітая нацыя і могуць дасягнуць і дасягаюць поспеху ў рускамоўным сегменце.

«Але хтосьці павінен займацца і сваім», — кажа ён.

«У нейкі час ты разумееш: што мы абмяркоўваем, Гнойнага? Хто такі Гнойны для Беларусі? Мы абмяркоўваем, які эфектны бізнэсовец Цінькоў? Мы жывём рускім парадкам, мы слухаем рускае. Я ж сам неафіт, я сам цікавіўся рускім».

Ён кажа, што зразумеў, што трэба гэта мяняць, трэба паказваць, што беларускае можа быць крутым і якасным. «Тады мы стварылі місію — на другі, трэці выпуск. Мы сфармулявалі, што мы павінны рабіць беларусаў для беларусаў, мы павінны паказаць, што беларускае можа быць крутым, што мы можам абмяркоўваць не Гурыева, а Чалага, не выпускі Каца, а Шрайбмана г. д. І вось гэтым займаемся. І гэта важна».

«Мяне цешыць тое, што людзі ў маім атачэнні пачынаюць гэтым цікавіцца. Што ёсць беларускамоўныя мемчыкі, з’яўляюцца беларускамоўныя падкасты.

Людзі разумеюць, што яны не збяруць ні грошай, ні праглядаў, але нехта павінен гэта рабіць, каб назапашваць глебу, каб падмурак гэты будаваць. Гэта цяжка».

Ён прыводзіць прыклад, што пасля Эйдэльман было 1500 хітоў, а выйшаў беларус Банцар — «3,5 рэпоста, і цішыня».

«У караля беларускага андэграўнда Банцара — 63 тысячы праглядаў [на момант запісу падкасту], і я імі ганаруся. Яны мне вельмі важныя», — гаворыць Мікіта.

Каментары29

  • 7.62
    29.12.2022
    «Мы навучаны з дзяцінства?» Не «мы», а вы! Мы навучаны iншаму. I не трэба гаварыць за ўсiх i абагульняць.

    P.S. Прабачце, але не ведаю, хто такiя гэтыя Гурыеў, Кац i Эйдэльман.
  • Беларус
    29.12.2022
    Што ты нясеш, мелказёраў? за сябе кажы, калі ласка - бо "мы" тут у любым выпадку недарэчна, нават калі так кажа чалавек з глістамі (бо глісты не граматныя і іх ў такім наратыве далучаць нельга)
  • Ноўнэйм
    29.12.2022
    Я не ведаю, хто такая Эйдэльман. Але я ведаю, хто такі Банцар.

Цяпер чытаюць

Новыя дэталі знікнення Анатоля Котава. Яхта з ім змяніла курс на Абхазію, дзе яго вывелі супрацоўнікі ФСБ. Але выкраданне ці інсцэніроўка?2

Новыя дэталі знікнення Анатоля Котава. Яхта з ім змяніла курс на Абхазію, дзе яго вывелі супрацоўнікі ФСБ. Але выкраданне ці інсцэніроўка?

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?23

У Рэчыцы расказалі падрабязнасці фатальнай паездкі мясцовых жыхароў у Расію. Аўтобусаў было два, дзяцей 41 з 885

«Правакацыя Крамля». Ва Украіне пракаментавалі ўдар па беларускім аўтобусе з дзецьмі34

У Віцебску паставілі кветнік у форме дзяўчыны з васількамі ФОТА1

У Беларусі вырабляюць дзіцячыя бронекамізэлькі, якія ўжо пастаўляюць у Расію2

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Стала вядома імя жанчыны, што загінула пры атацы дрона на аўтобус з дзецьмі-футбалістамі ў Бранскай вобласці14

Гомельская федэрацыя футболу пра выпадак з аўтобусам у Бранскай вобласці: Звычайна ў іх быў іншы маршрут5

МЗС Беларусі асудзіла атаку на аўтобус з дзецьмі і нечакана заклікала спыніць паездкі ў прыгранічныя з вайной рэгіёны Расіі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новыя дэталі знікнення Анатоля Котава. Яхта з ім змяніла курс на Абхазію, дзе яго вывелі супрацоўнікі ФСБ. Але выкраданне ці інсцэніроўка?2

Новыя дэталі знікнення Анатоля Котава. Яхта з ім змяніла курс на Абхазію, дзе яго вывелі супрацоўнікі ФСБ. Але выкраданне ці інсцэніроўка?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць