Вайна66

Расійскі блогер: Мабілізацыя цалкам правалілася

Расійскі вайсковы блогер «Говорит ТопаZ» напісаў вялікі пост пра тое, што з сябе, на ягоных назіраннях, уяўляе сённяшняя расійская армія на фронце. Як і многія падобныя «ваенкары», аўтар паста перакананы імперац і прыхільнік вайны, які нават у гэтым пасце заклікае «змагацца да канца, таму што за намі рускі народ і нашы дамы». Але паказаны ім вобраз расійскай арміі пакідае пытанне, як гэта можна рабіць.

Расійскія мабілізаваныя. Фота: AP

Блогер піша, як ён сам акрэслівае, «тэзісна»:

«Руская армія адчувае сур'ёзны дэфіцыт боепрыпасаў на фоне актыўных паставак боепрыпасаў праціўніку, гэтая праблема з сур'ёзнай набывае характар крытычнай.

Калі нічога не зменіцца, у найбліжэйшы час праціўнік пачне набываць панаванне артылерыі на фронце.

Каб разумець глыбіню праблемы, неабходна ўсвядоміць той факт, што абсалютна ўсе поспехі нашай арміі, як наступальныя, так і абарончыя, з'яўляюцца вынікам перавагі нашай артылерыі».

Варыянтаў развіцця падзей, на ягоны погляд, тут некалькі.

1. Расія дамаўляецца пра пастаўкі боепрыпасаў з адной з нешматлікіх краін-саюзніц.

2. Расія спрабуе замарозіць канфлікт на самых ганебных умовах, каб паспець нарасціць вытворчыя магутнасці, якія пакрыюць дэфіцыт.

3. Расія наважваецца на рызыкоўны, абсалютна авантурны танкавы рывок, накіраваны на тое, каб большая частка войскаў змагла замацавацца ў населеных пунктах, а не стаяць у адкрытым стэпе пад мінамі і снарадамі.

Наступная частка паста прысвечаная баявому стану войскаў, складзеных цалкам ці ў значнай ступені з мабілізаваных цягам апошніх месяцаў: 

«Мабілізацыя цалкам правалілася. Варта разумець, што абсалютная большасць — 70—80% мабілізаваных вайскоўцаў — аказалася небаяздольная па некалькіх прычынах.

1. Адсутнасць якаснай вайсковай падрыхтоўкі. Тут я не бачу сэнсу размаўляць, магу сказаць толькі, што калі ўчарашняга касіра з прадуктовага 2 тыдні пакатаць у танку па палігоне, то добрым танкістам ён, відавочна, не стане.

2. Адсутнасць ідэалагічнай матывацыі мабілізаваных з прычыны адсутнасці выразных мэтаў СВА, якія павінны трансліравацца ўладай і СМІ. Учарашні завадчанін паняцця не мае, што такое дэнацыфікацыя і дэмілітарызацыя брацкай Украіны (я таксама не зусім разумею).

Ужо відавочна, што гэтыя чароўныя і абстрактныя выразы не з'яўляюцца прычынай, па якой рабацяга з усмешкай на твары і бласлаўленнем жонкі адправіцца на вайну за рускі народ ды рускую зямлю і за дэнацыфікацыю брацкай Украіны.

3. З прычыны папярэдняга пункта адбываецца маштабны наўмысны і ненаўмысны сабатаж вядзення баявых дзеянняў з боку мабілізаваных.

Напрыклад, мужыкі асвоіліся і навучыліся гуляць у «радыёгульні», г. зн. імітаваць у радыёэфіры выкананне баявой задачы, седзячы ва ўтульным і бяспечным бліндажы. З усімі вынікаючымі пераможнымі воклічамі і панічнымі крыкамі.

Ужо маўчу пра павальнае п'янства і поўную адсутнасць хоць бы якіх мераў бяспекі і супрацьдзеяння дыверсійнай актыўнасці праціўніка.

4. Пасля папярэдняга пункта ўзнікае заканамернае пытанне — а дзе ж загартаваныя вопытам і дысцыплінаваныя старэйшыя таварышы, якія павінны ў шэрагах мабілізаваных наводзіць парадак і процідзейнічаць сабатажу? Іх няма, яны змагаюцца на іншых пазіцыях,

таму што нейкім казачным ідыётам было прынята рашэнне ўкамплектаваць асобныя, вельмі адказныя і важныя напрамкі толькі аднымі мабілізаванымі.

У выніку мы атрымліваем сотні двухсотых і трохсотых у баі за свінарнік, заняты УСУ, які не мае ніякай каштоўнасці.

А калі мабілізаваныя пачнуць браць верх, праціўнік спакойна і арганізавана адступіць, закрыўшыся артылерыйскім валам, які рэалізоўваць становіцца ўсё прасцей і прасцей, а потым закідае зноў занятыя пазіцыі «хаймарсамі».

Каментары6

  • a.hto.tam.idze
    29.12.2022
    Ёсць яшчэ варыянт. Прынамсі, найбольш верагодны і насамрэч заслужаны рашыстскімі ура патрыётамі: Скасаваць выплаты за груз 200 і даслаць чарговыя 300 тон гарматнага мяса ва Украіну. Адна вінтоўка на траіх. Ззаду заградатрад кадыраўцаў. Калі забіваюць пярэдняга, наступны падбірае зброю і працягвае рух наперад.
  • AlesGut
    29.12.2022
    a.hto.tam.idze, трэба сказаць што тыя гаўнаблёгеры з самага пачатку і заклікалі так ваяваць: з усеагульнай мабілізацыяй, хлебнымі карткамі і вядома без усялякіх блёгераў, а толькі з жорсткай прапагандай.
  • Vir
    29.12.2022
    Nia vieru. Hetyja blohiery pisuc` toje, sto im zlivajuc adkaznyja za prapahandu i dezynfarmacyju.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі58

У Японіі на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі афіцыйна прызначылі котку1

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі2

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць