Каханне і сэкс2424

Мужчыны-беларусы назвалі чатыры памылкі жанчын, якія паралізуюць іх у ложку

«Наша Ніва» папрасіла чатырох беларусаў рознага ўзросту і прафесій расказаць пра тое, чаго яны баяцца ў ложку. Некаторыя адказы былі тыповыя, а некаторыя нас здзівілі.

Беларускі мужчына. Ілюстрацыйнае фота агенцтва «Ваяр»

«Яна камандавала мною, як канём»

«Горш за ўсё, калі жанчына ў ложку пачынае голасам камандаваць, што і як рабіць, — кажа 26-гадовы Іван. — Так вельмі канкрэтна, па пунктах. Зараз рабі гэта. Пасля гэта сюды. Пасля давай так. Я адзін раз сустрэў вельмі прыгожую дзеўку, ну рэальна вельмі прыгожую, на спаборніцтвах. Але першы сэкс быў поўным фіяска. Яна камандавала мною, як канём. Ці як інструктар па кіраванні. Забудзь, сказаў я сабе. Хоць ёй, здаецца, у выніку спадабалася, яна хацела сустракацца далей».

Калі мужчынам пачынаюць камандаваць у ложку, ён баіцца, што і ў побыце яго затуркаюць. Акрамя таго, мужчыну падчас блізкасці важна кіравацца сваімі інстынктамі.

«Ляжала як калода»

У той жа час мужчынам не падабаецца, калі жанчына безэмацыйная ў ложку.

«Маёй першай дзяўчынай была аднакурсніца, мы жылі ў адным інтэрнаце. Яна была вельмі мілая, ціхая, акуратная. Бульбу смажыла і катлеты мне, мяне гэта ўражвала: у інтэрнаце, а ўмее хатнюю ўтульнасць стварыць. Але калі праз паўгода адносін дайшло да сэксу, неяк не пайшло. Яна ляжала як калода, нерухома, ніякіх эмоцый. Ну і мы разышліся. Я пачаў сустракацца з іншай дзяўчынай, мы ажаніліся праз два гады пасля сканчэння ўнівера, а былая дзяўчына паехала па размеркаванні і выйшла замуж за пракурора. Я шчаслівы, у нас чацвёра дзяцей. Здаецца, у маёй першай дзяўчыны таксама ўсё нармальна. Кожнаму — сваё», — кажа 46-гадовы Сяргей.

«Чаго ж ты з ім не жывеш?»

Мужчынам не падабаецца, калі іх параўноўваюць з іншымі мужчынамі ці партнёрамі.

«Я быў у адносінах з жанчынай у разводзе. Памятаю, яна мяне прыбіла сваёй заявай «вось мой былы муж…» Чаго ж ты тады не жывеш з ім, калі ён лепшы? Пасля той заявы пасля сэксу ў нас пайшла расколіна. Мне стала ясна, што яна мною незадаволеная, я не адчуваў у яе радасці ад сэксу са мною. А адчуванне, што ты яе не задавальняеш, цябе блакуе. Адно за другім — і ўсё рассыпалася.

Дзяўчына, з якой я ажаніўся, мне ніколі нічога такога не казала. Мы радуемся блізкасці. З той жанчынай у мяне не было адчування радасці ад сэксу — у яе. У мяне з гэтым прасцей — з радасцю. Але мне важна адчуваць радасць жанчыны, каб яна атрымлівала асалоду», — кажа 38-гадовы Адам.

«Ты мой коцік, проста звер!»

Яшчэ аднаму мужчыну не падабаецца празмернае сюсюканне.

«Калі мяне падчас гэтага пачынаюць хваліць, мяне гэта вырубае. Мая былая жонка гэтым вылучалася. «Супер!», «Зайчанятка мой, ты такі круты». «Ты мой коцік, ты проста звер!» — мяне гэта дэматывавала насамрэч. У гэтым быў нейкі фальш, як у навязлівых ролевых гульнях. Мне хацелася простага сэксу, без танных прыёмаў. У нас яшчэ не было дзяцей, і мы ў выніку без асаблівага болю разышліся», — расказвае 34-гадовы Юрый. 

Каментары24

  • Мне куни делал Клуни
    04.01.2023
    Ой, девочки, а как мой целует меня «там», это же просто сказка!
  • Железный Дровосек
    04.01.2023
    Сейчас начнётся))
  • :
    05.01.2023
    Придется искать американку.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць