Каханне і сэкс22

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма

Амаль месяц таму Вольга Канапелька запісала відэа з машыны. Маладая жанчына горка плакала і распавядала, што забрала маленькіх дачок і сышла ад мужа, а падтрымкі не атрымае нават ад сваіх бацькоў. Ролік пабачыла 6,5 мільёна чалавек. Што цяпер з героямі драмы?

Вольга Канапелька. Скрыншот відэа ў інстаграме

Напрыканцы кастрычніка мінчанка Вольга Канапелька ў сваім інстаграме апублікавала кранальны ролік. Глытаючы слёзы, яна распавяла пра сямейную драму:

«Я зараз зраблю ці самую вялікую памылку ў сваім жыцці, ці найлепшы і галоўны крок, які прывядзе мяне да чагосьці лепшага. Я сабрала ўсе рэчы, дваіх дзяцей і з'ехала ад мужа».

Старэйшай дачцэ Вольгі два гады, малодшай тады быў усяго месяц. Жанчына прызналася, што сядзіць у машыне пад домам бацькоў — яна планавала пажыць у іх некалькі дзён, а потым шукаць арэндную кватэру.

На заднім плане час ад часу хныкала адна з дзяўчынак. 

«Сказаць, што мне страшна — нічога не сказаць. Для маіх бацькоў… Ніколі я не атрымаю падтрымкі. Яны скажуць, што я разбурыла сям'ю і я дурніца. Якая б сям'я не была… Я ўвогуле не ведаю, што мне рабіць».

Вольга ўдакладніла, што дзеліцца ўсім у відэа, бо ёй нават няма з кім пагаварыць па душах. 

«Дзяўчаты, якія перажывалі гэта, скажыце, там жа далей будзе лепш? Ці як мінімум не горш? Бо я ў поўным шоку, бо, па-першае, я рашылася, а па-другое, бо я не ведаю, што мяне чакае далей. Але жыць так, як я жыла, я больш не магу».

Пры гэтым Вольга падкрэслівала: яна не мае патрэбы ў фінансавай падтрымцы — выключна ў маральнай. 

Відэа набрала 6,5 мільёна праглядаў і 386 тысяч лайкаў, а таксама каля 30 тысяч каментароў. Маладая маці сапраўды атрымала шмат падтрымкі. Напрыклад, каментар: «Ад добрага мужа не бягуць з двума маленькімі дзецьмі» набраў 131 тысячу лайкаў. А з каментаром «Горш дакладна не будзе. Складана? Так. Але горш — не», — пагадзілася больш за 78 тысяч чалавек. 

Вельмі шмат хто падбадзёрыў, хаця, вядома ж, і без крытыкі не абышлося.

Што ж адбывалася далей у гэтай кранальнай гісторыі? У хуткім часе Вольга распавяла, што бацькі яе ўсё ж падтрымалі. 

На наступны дзень яна вырашыла крыху распавесці, што здарылася ў той драматычны вечар. Кажа, быў чарговы канфлікт, пад час якога Вольга зразумела, што стамілася цягнуць усё на сабе, і цяпер хоча несці адказнасць толькі за дзяцей. 

«Я шчыра за сямейныя каштоўнасці. І ў маім разуменні, сям'я — гэта там дзе дзяўчына захапляецца сваім мужчынам, ганарыцца ім, усхваляе яго, дзякуе. Проста ў нас атрымаліся зусім іншыя таксічныя ўзаемаадносіны, дзе, на жаль, павагай і не павее. Ці хацела я такога? Вядома не».

Падрабязнасці Вольга раскрываць не хоча.

Дарэчы, яе ролік даляцеў ажно да рэдактараў перадачы «Давай пажэнімся», і беларусцы прапанавалі ў ёй паўдзельнічаць. 

А яшчэ праз некалькі дзён яе старэйшая дачка ўпала і моцна разбіла галаву — прыйшлося звяртацца да дактароў. На фоне гэтага Вольга зноў пачала камунікаваць з мужам.

У выніку ў сярэдзіне лістапада яны ўжо пачалі жыць разам — але Вольга кажа, што выключна як бацькі. 

Цяпер Вольгу час ад часу абвінавачваюць у тым, што яна раскруціла блог на гісторыі — там зараз амаль 20 тысяч падпісчыкаў. Яна сцвярджае, што ў яе і думак такіх не было.

Каментары2

  • Ну
    26.11.2026
    То-бок, сышла, але ж не тое, каб? Такі сабе "рашучы крок". Зусім неабавязкова бацькам жыць разам, каб у дзяцей усё было добра.
  • ЗАГС
    26.11.2026
    Интересно бывают ли истории где виновата жена, а не муж... Хотя нет, такого быть не может

Цяпер чытаюць

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма2

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

Лукашэнка пра пачатак вайны: У 2022‑м амерыканцы папярэджвалі… І правільна папярэджвалі!21

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень4

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады32

Лукашэнку спыталі, чаму ў Беларусі няма апазіцыі17

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма2

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць