Самае незвычайнае арніталагічнае назіранне 2022 года ў Беларусі — дэлавэрская чайка Кайзерка
Дэлавэрская чайка прызнаная самым незвычайным арніталагічным назіраннем 2022 года ў Беларусі паводле галасавання Клуб200, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». Птушка гняздуецца ў Паўночнай Амерыцы, аднак некаторыя асобіны рэгулярна наведваюць Еўропу і нават зімуюць там.
Пра візіт дэлавэрскай чайкі ў Беларусь стала вядома дзякуючы паведамленню фірмы Interrex — rings & telemetry, якая сочыць за перамяшчэннямі чайкі праз GPS-перадатчык.
Беларуская арнітафаўністычная камісія зацвердзіла рэгістрацыю на аснове спадарожнікавых звестак. Такім чынам, дэлавэрская чайка стала 341-м відам у Спісе птушак Беларусі.
У гэтай птушкі нават ёсць асабістае імя — Кайзерка. Яна яго атрымала ў Польшчы, дзе адзначаецца на працягу ўжо 17 гадоў.
Кайзерку акальцавалі ў польскім горадзе Шчэціне ў 2005 годзе. Тады птушцы было больш за 2 гады, а цяпер ёй ужо каля 20-ці.
Цікава, ці наведае Кайзерка Беларусь сёлета?
Каментары
адназначна