Грамадства1414

Улады збіраюць інфармацыю пра ўкраінцаў, якія працуюць у дзяржструктурах

Мінгарвыканкам даслаў запыт у падпарадкаваныя структурныя падраздзяленні з патрабаваннем даць інфармацыю аб украінцах, якія працуюць там, «незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь».

Дакументам з рэдакцыяй Reform.by падзяліўся чытач.

«Прашу сёння, да 14:00, прадставіць інфармацыю аб грамадзянах, якія працуюць у вашай арганізацыі ў якасці асноўнага работніка, месцам нараджэння якіх з'яўляецца Украіна, незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь. Форма прадстаўлення інфармацыі прыкладаецца. Інфармацыю прадстаўляць у электронным выглядзе ў фармаце Word, на папяровым носьбіце не трэба», — сказана ў запыце Мінгарвыканкама, які быў разасланы ў дзяржаўныя ўстановы.

Для якіх мэтаў збіраецца інфармацыя, у лісце не ўдакладняецца.

Раней аналагічную інфармацыю збірала кіраўніцтва Беларускай чыгункі пра сваіх супрацоўнікаў.

«Па распараджэнні намесніка начальніка Беларускай чыгункі (па арганізацыі бяспечнага забеспячэння жыццядзейнасці прадпрыемстваў Беларускай чыгункі) Казлоўскага Ігара Анатольевіча, былі падрыхтаваны спісы работнікаў БЧ, якія нарадзіліся ва Украіне. Мэта гэтага мерапрыемства — невядомая», — паведамляў тэлеграм-канал чыгуначнікаў у кастрычніку мінулага года.

Пазней, паводле інфармацыі @belzhd_live, работнікаў, якія нарадзіліся ва Украіне, выклікалі ў абласныя ўпраўленні КДБ і распытвалі пра сваякоў ва Украіне і пра стаўленне да вайны.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце мае месца ў розных сітуацыях. Так, нам вядомы выпадак, калі з сілавых структур звольнілі чалавека, жанатага з украінкай.

Каментары14

  • Мойша
    18.01.2023
    Што далей, гетта, лягеры, цыклон b? Новы фашызм нарадзіўся на падмурках камунізма.
  • пшеварь
    18.01.2023
    Ну ,и кто теперь нацист
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    18.01.2023
    А па якіх крытэрах будуць высвятляць, што ты -- украінец? Нацыянальнасць жа ў пашпарце не ўказваецца! Па прозвішчах тыпу -- Лукашэнка? Па месцу нараджэння? Дык можна мець чыста беларускае прозвішча і нарадзіцца напрыклад, у сям'і вайскоўцаў ва Ўкраіне, ці скончыць ВНУ ва Ўкраіне і там прыжаніцца, то бок дзеці - народжаныя ва Ўкраіне. Я думаю, што так могуць і ябацек нямала заграбсці!

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны34

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»1

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

Сын спявачкі Галіны Шышковай і былой зоркі тэлебачання Ягора Хрусталёва пайшоў працаваць на БТ6

Качыньскі: Украіна не ўступіць у ЕС, калі не зменіць свой курс99

Расійскі гросмайстар Уладзімір Крамнік атрымаў год дыскваліфікацыі — з-за абвінавачванняў у чыцінгу памерлага гросмайстара Нарадзіцкага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны34

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць