Групоўка расійскіх Узброеных сіл у Беларусі папоўнілася яшчэ двума бамбавікамі Су-24 ваенна-касмічных сіл Расіі. Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Паводле звестак «Беларускага Гаюна», 19 студзеня з Расіі на ваенны аэрадром Баранавічы прыляцелі два бамбавікі Су-24 ВКС РФ.
«Гэта самалёты з рэгістрацыйнымі нумарамі RF-54408 і RF-54409, якія прызямліліся на аэрадром «Баранавічы» ў прамежку паміж 11:00 і 11:15. Такім чынам, змянілася колькасць групоўкі ВС РФ у РБ», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама паведамляецца, што падчас вучэнняў у Беларусі адбываліся палёты расійскіх самалётаў МіГ-31К з ракетамі «Кінжал» на борце. Гэта бачна на апублікаваным Міністэрствам абароны Беларусі відэа сённяшніх узлётаў названых самалётаў з аэрадрома ў Мачулішчах пад Мінскам.
«На кадрах ведамства, а дакладней тэлеканала ВаенТВ, можна заўважыць, што МіГ-31К рабілі ўзлёты разам з гіпергукавымі аэрабалістычнымі ракетамі Х-47М2 «Кінжал», — адзначае маніторынгавая група.
Апроч таго, на відэа бачна, што на самалётах замазаныя бартавыя нумары.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары