Адзнака за рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен, які пройдзе ў Беларусі 28 студзеня, ні на што не паўплывае, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.

«Адзнака за рэпетыцыю цэнтралізаванага экзамену нікуды не пойдзе, настаўнікі не будуць яе выстаўляць у журнал ці куды-небудзь яшчэ. Гэтая адзнака патрэбная толькі самому вучню для вызначэння свайго ўзроўню падрыхтоўкі па прадмеце», — канстатавалі ў адукацыйным ведамстве.
Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе па ўсёй краіне 28 студзеня. Для гэтага будуць задзейнічаныя ўсе 144 пункты ЦЭ. Навучэнцаў будуць дастаўляць туды цэнтралізавана, у суправаджэнні педагогаў. Усяго ж педагагічных работнікаў на рэпетыцыі будзе працаваць каля 8 тысяч. Мяркуецца, што яны правядуць ЦЭ ў маі.
Усяго каля 53 тысяч школьнікаў прымуць удзел у рэпетыцыйным ЦЭ. Вынікі будуць даступныя на сайце РІКВ па даных пашпарта праз 2-3 тыдні пасля здачы.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары