Грамадства1414

У Магілёве збіраюць грошы на помнік расійскаму губернатару

У Магілёве абвясцілі збор сродкаў на ўсталяванне скульптурнага помніка Аляксандру Дэмбавецкаму, самаму вядомаму і паспяховаму з магілёўскіх губернатараў часоў Расійскай Імперыі, паведамляе тэлеграм-канал «Магілёў — мой горад».

Аляксандр Дэмбавецкі. Фота: Wikimedia Commons

Мяркуецца, што скульптура можа з’явіцца ў парку імя Горкага — тым самым парку, які да рэвалюцыі насіў імя самога Дэмбавецкага і які быў пры ім створаны.

Аляксандр Дэмбавецкі кіраваў Магілёўскай губерняй у 1872 — 1893 гадах і пакінуў значны след у жыцці рэгіёна. Пры ім у губерні пачаўся эканамічны і сацыяльны рост, былі рэалізаваныя маштабныя сацыяльныя праекты.

У Магілёве былі ўзведзеныя манументальныя, глыбокія па архітэктурным змесце будынкі Аляксандраўскага рэальнага вучылішча, Магілёўскага жаночага духоўнага вучылішча, гарадскога драматычнага тэатра, Магілёўскай фельчарскай школы, Магілёўскай жаночай гімназіі, Губернскага дваранскага сходу, будынак гарадской управы.

Акрамя таго, Дэмбавецкі — ініцыятар выдання і рэдактар фундаментальнай калектыўнай працы «Вопыт апісання Магілёўскай губерні».

Гісторыкам не вядома амаль нічога пра паходжанне і раннія гады жыцця Дэмбавецкага. Існуе легенда, што бацькам Аляксандра Дэмбавецкага нібыта быў сам расійскі імператар Аляксандр ІІ.

Застаецца таямніцай і дата яго смерці. Апошняя дакладна вядомая дата жыцця былога губернатара, зафіксаваная ў дакументах, — 25 кастрычніка 1918 года. Вядома, што пасля рэвалюцыі ён прыняў літоўскае грамадзянства і знаходзіўся пад абаронай Германскай Імперыі.

Чытайце таксама:

У Магілёве збіраюцца ўсталяваць мемарыяльную шыльду Барысу Маісееву

Каментары14

  • 97%
    29.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • мясцовы2
    29.01.2023
    Няма ніякага сэнсу вытрачаць грошы на тое, што бліжэйшым часам абавязкова знікне. А абавязкова знікнуць усе помнікі акупанцкай расейскай уладзе
  • Ўш
    29.01.2023
    Фу. Магілеўская вобласць заўсёды была самай прарасейскай-1

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць