Літоўцы за чатыры дні сабралі 5 мільёнаў еўра на радары для Украіны
З панядзелка, калі стартавала акцыя Radarom! на радары для Украіны ўсяго ахвяравана больш за 5 млн еўра, піша Delfi.lt.

Сёння жыхары Літвы ўсяго за 60 хвілін ахвяравалі мільён еўра. А літоўская IT-кампанія Tesonet падвоіла ўсе грошы, пераведзеныя на банкаўскі рахунак і ахвяраваныя па тэлефоне на працягу гэтай гадзіны.
Збор грошай працягваецца, і арганізатары плануюць да гадавіны пачатку вайны, 24 лютага, сабраць 10 мільёнаў еўра.
Акцыя дапамогі Украіне стартавала 30 студзеня і называецца Radarom!. Для яе ажыццяўлення аб'ядналіся наступныя арганізацыі — Blue/Yellow, Laisvės TV, 1K fondas і «Моцныя разам». Радары плануюць купіць у ізраільскіх вытворцаў, адзін такі радар з абсталяваннем каштуе 1 млн еўра.
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
-
«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам
-
Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Распачні збор, а там паглядзім. Гэта, збольшага, будзе індыкатарам зацікаўленасці беларусаў у пераменах, бо з фінансамі асобых праблем няма.
А хлопцы матываваныя і гатовыя для творчай камандыроўкі ў Дразды.