Грамадства22

Каля Чарнобыля жыве статак дзікіх кароў, якія навучыліся выжываць самастойна. Іх нават не трэба даіць

Каровы належалі дзвюм семʼям, якія пасяліліся ў Чарнобыльскай зоне. У 2016 годзе нікога з гаспадароў не стала, яны памерлі, а статак пачаў жыць без людзей і здзічэў. Цяпер пры зʼяўленні чалавека або машыны каровы хутка ўцякаюць у найбліжэйшы гушчар.

З 2018 года за каровамі назіраюць навукоўцы Чарнобыльскага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Яны кажуць, што жывёлы адчуваюць сябе добра.

Ад ветру і дажджу каровы хаваюцца ў закінутых пабудовах. Кармоў на тэрыторыі заказніка дастаткова. Зімой жывёлы выкопваюць капытамі сухую траву з-пад снегу.

Кароў не трэба даіць. Іх цыкл лактацыі змяніўся і цяпер звязаны з нараджэннем цялят.

Каментары2

  • Не спажывайце скараспелых сыроў!
    10.02.2023
    Калі ў кароў асемяніцель толькі такі, як на фота, то іх і не трэба будзе даіць. Малёзіва, малако і ўсё, пераход цяляці на траву. Толькі людзі індустрыяльна-прымусова-прыбыткова прымушаюць кароў штодня даваць малако. І было б тое з голаду... Дык не. Грошы, грошы, грошы
  • Дзед
    10.02.2023
    Не спажывайце скараспелых сыроў!, маеце рацыю. І з таго малака ніякай карысьці людзям, А толькі артрыты і куча іншых цяжкіх хвароб.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць