Вайна33

Гісторык: Перспектывы спынення баёў залежаць ад таго, калі народ Расіі зразумее, што краіна не можа выйграць

Аб перспектывах канца вайны ва Украіне ў інтэрв'ю Financial Times разважае спецыяліст у тэорыі спынення вайны прафесар Універсітэта Рочэстэра (ЗША) Хэйн Гёманс (Hein Goemans). Прапануем некаторыя вытрымкі.

Фота: AP

Згодна з тэорыяй спынення вайны, яна можа скончыцца ў тым выпадку, калі абодва бакі бачаць нейкі акрэслены вынік, які грунтуецца на аналізе ходу ваенных дзеянняў, моцы праціўніка, высвятлення стаўлення і паводзін патэнцыйных саюзнікаў абодвух бакоў канфлікту.

Адна з умоў спынення канфлікту — гэта перагляд мэт вайны хаця б адным з удзельнікаў канфлікту. Калі перспектывы заканчэння вайны звязаны з пагрозай жыццю лідараў, то апошнія могуць не захацець яе заканчваць. А калі Пуцін страціць Крым, то ўзнікне пагроза яго асабістай бяспецы.

Прафесар адзначае, што большасць войнаў доўжыцца каля пяці месяцаў. Але вайна ва Украіне па сваёй дынаміцы адрозніваецца ад кароткай вайны. Ваенныя мэты расійскага боку не абмяжоўваюцца толькі Украінай. Пад пагрозай знаходзяцца краіны, якія раней уваходзілі ў склад Расійскай Імперыі.

Для заканчэння вайны неабходна воля абодвух бакоў. Прафесар прыводзіць у прыклад пазіцыі Германіі ў Першую сусветную вайну. Яшчэ ў лістападзе 1914 года тыя, хто прысутнічаў на пасяджэнні Кароннай рады на чале з кайзерам Вільгельмам, пагадзіліся, што могуць не выйграць вайну. Але насуперак логіцы ваенныя дзеянні працягваліся яшчэ чатыры гады, бо кіраўніцтва разумела, што ў выпадку няўдачы адбудзецца рэвалюцыя. Часам немцы былі вельмі блізкія да перамогі.

У Расіі дастаткова апаратнага і мабілізацыйнага патэнцыялу, каб ваяваць яшчэ доўга. Пуцін спрабуе новыя стратэгіі. Ён ведае, што некаторыя рэчы не працуюць. Таму групе «Вагнер» дазволена жахліва абыходзіцца з вязнямі. Па чутках, насуперак меркаванням вайскоўцаў Пуцін хоча нанесці ўдар па Кіеве.

Патэнцыял у Расіі ёсць. Яна можа правесці яшчэ адну мабілізацыю. Акрамя гэтага, вайсковая прамысловасць дазваляе аднавіць страты ў танках. Працягваюцца паступленні боепрыпасаў з Паўночнай Карэі ці з якіх іншых крыніц. Расійскі бок можа распачаць акопную вайну, перайсці цалкам на ваенную эканоміку.

Адной з прычын працягвання вайны з расійскага боку з'яўляецца, на думку прафесара, надзея Пуціна на тое, што Захад нарэшце перастане падтрымліваць Украіну. Існуе перспектыўная рызыка, якая можа прывесці да пагаршэння становішча Украіны. У першую чаргу гэта можа адбыцца з перамогай у 2024 годзе ў ЗША Трампа. На сёння незразумелай застаецца стратэгія і планы Германіі. А вось Вялікабрытанія цвёрда стаіць за Украіну. Прафесар Гёманс падкрэслівае, што калі Захад вырашыць абмежаваць падтрымку, то Украіне давядзецца рэзка змяніць мэты і назаўжды прыняць чатыры анексаваныя тэрыторыі як частку Расіі.

Для заканчэння вайны мэты абодвух бакоў павінны быць сумяшчальнымі. Пры гэтым існуе праблема надзейнасці абавязацельстваў. Абодва бакі павінны верыць, што любая здзелка будзе захавана ў будучыні, што не адбудзецца ў будучым рэзкіх змен, якія дадуць аднаму боку перавагу, і ён адмовіцца ад заключаных дамоў. На жаль, пасля ўварвання ў 2014 годзе Пуцін вырашыў, што можа зрабіць гэта зноў. Таму даверу да яго вельмі мала.

Яшчэ адна рэч, важная пры вызначэнні перспектывы спынення вайны, — гэта ўнутраны палітычны рэжым. Сярод навукоўцаў няма адназначнага разумення, наколькі сістэма, выбудаваная Пуціным, рэпрэсіўная. Хэйн Гёманс лічыць, што дзейны рэжым знаходзіцца на шляху да таталітарнай дзяржавы, але яшчэ не там. Таму Пуцін сапраўды ў небяспецы. Ён можаць быць зняты, але тады, па словах прафесара, «будзе больш ястрабіны лідар».

На сёння ва ўкраінцаў няма стымулу для мірнага пагаднення. Яны змагаюцца за свабоду і сваю дзяржаўнасць. На краіну аказваецца значны ціск з боку Расіі, якая, разбураючы інфраструктуру, паказвае, што вайна каштуе вельмі дорага. У гісторыі было шмат прыкладаў, калі імкненне ворага зламаць волю мірных жыхароў давала адваротны эфект. Украінцы гатовыя цярпець вялікія выдаткі. Яны вельмі матываваныя. Нягледзячы на эфектыўнасць прапаганды Крамля, расіяне не жадаюць несці столькі выдаткаў, колькі ўкраінцы. Перспектывы спынення вайны непасрэдна залежаць ад таго, калі народ Расіі зразумее, што краіна не можа выйграць вайну.

Вайна можа перайсці ў зацяжны канфлікт, выклікаць сепаратысцкія рухі ў адміністрацыйных адзінках Расіі. Бакі могуць дамовіцца аб спыненні агню ўздоўж мяжы 1991 года. Час ад часу, праўда, на ёй будуць гучаць выстралы, але не будзе драматычных уварванняў і баёў.

Але да гэтага часу яшчэ сотні тысяч людзей могуць загінуць.

Каментары3

  • Заголовок не соотвествует и вырван из контекста
    20.02.2023
    Странно, прочитав два раза, пришёл к выводу, что война закончится тогда, когда США и Запад перестанут помогать Украине и Украина, ВСЯ, сдастся путину.....
  • Суповой пакетик
    20.02.2023
    Заголовок не соотвествует и вырван из контекста, Ваша реплика соотвеТствует Вашему пониманию проблемы, и ничего странного в этом нет, ибо это естественно. Кто с какой колокольни смотрит, тот то и видит... а иногда еще и выражает свое отношение к увиденному с орфографическами ашипками.
  • Эюя
    20.02.2023
    Гэта тыя прафесары, каторыя давалі Украіне тры дні. Яшчэ раз можна ўпэўніцца, што нашыя лідары думак, кшталту Пазняка, Чарнавіла ці Портнікава , нашмат больш глыбокія і разумнейшыя за замежных.

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →