Прастуда і грып часта суправаджаюцца закладзенасцю носа, а некаторыя жывуць з гэтым цэлую зіму. Кроплі ў нос дапамагаюць, але ў іх ёсць свае небяспекі.

Перш за ўсё, важна разумець, што існуюць некалькі тыпаў назальных кропляў. Усе яны вырашаюць адну і тую ж праблему, то-бок закладзенасць носа, але дзейнічаюць па-рознаму, піша huffpost.com.
Часцей за ўсё выкарыстоўваюцца хуткадзейныя назальныя дэкангестанты (сасудазвужальныя сродкі) накшталт ксіламетазаліну, а таксама лекі на аснове стэроідаў, што ратуюць ад алергіі або разлічаныя на доўгатэрміновае ўжыванне.
Кроплі і спрэі на стэроідах (напрыклад, марэзон ці маменэкс) працуюць дзякуючы таму, што стэроіды зніжаюць запаленне і колькасць слізі ў носе, якая спрыяе закладзенасці. Што да сасудазвужальных сродкаў, праз тое, што яны звужаюць сасуды, да слізістай носа трапляе менш крыві і ў выніку яна менш ацякае.
Ёсць папулярнае меркаванне, што калі рэгулярна выкарыстоўваць кроплі ў нос, можна атрымаць залежнасць ад іх, і яно небеспадстаўнае. Калі вы карыстаецеся сасудазвужальнымі кроплямі пастаянна, тканкі носа часам пачынаюць ад іх залежаць, і як толькі сродак выводзіцца з іх, ацёк вяртаецца і чалавек зноў цягнецца па кроплі. У выніку можна атрымаць такую закладзенасць носа, на якую гэтыя кроплі ўжо не будуць уздзейнічаць.
Таму пажадана не выкарыстоўваць такія кроплі даўжэй за сем дзён. У ЗША дактары нават раяць абмяжоўвацца ўсяго трыма днямі. Калі ж карыстацца імі на працягу некалькіх тыдняў, вы можаце атрымаць хранічны насмарк.
Тым не менш, зусім не заўсёды закладзенасць праходзіць за тры дні, а пры гэтым хочацца вольна дыхаць. Што можа дапамагчы?
- Паспрабуйце выкарыстоўваць нэці-поты (гэта кантэйнеры для арашэння носа) ці прамываць нос фізіялагічным растворам або лекамі на базе марской вады.
- Удыханне пары можа палегчыць сімптомы, хаця і не пазбавіць ад іх цалкам. З гэтай мэтай можна набыць сабе персанальны паравы інгалятар.
Калі нічога не дапамагае, звярніцеся да спецыяліста, каб выключыць наяўнасць алергіі. Гэта асабліва актуальна ў тых выпадках, калі ў вас ёсць іншыя сімптомы алергіі: сверб у вачах, слёзацячэнне, выдзяленні з носа і сверб у ім, а таксама сверб у горле. У такіх выпадках вам могуць спатрэбіцца кроплі ў нос на аснове стэроідаў.
Калі ж ніякіх іншых сімптомаў няма, закладзенасць у носе можа быць прыкметай скрыўлення насавой перагародкі ці паліпа ў носе. Так што, калі кроплі не даюць вам палёгкі, тым больш калі да закладзенасці яшчэ і дадаюцца боль, дыскамфорт і насавыя кровацячэнні, ідзіце з гэтым да доктара.
«У мяне алергія на працу». Доктар — пра вельмі дзіўныя віды алергіі
Навукоўцы: У мужчын можа быць алергія на аргазмы
Галава баліць. Чаму і што рабіць?
-
«А чаму вы прыехалі? Думалі, нараджаць не балюча?» Беларуска расказала дзікую гісторыю пра свае роды
-
З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія
-
Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе
Каментары
Последний пункт пересечения не будет действовать, пока белорусские власти не снимут ограничения для польских перевозчиков.
Ограничение не распространяется на пассажирские перевозки на погранпереходе в Тересполе.