Меркаванні1717

«Адлёт А-50 дае эфект «расслаення сігналу». Ці можа дыверсія з А-50 растапіць лёд паміж Кіевам і Офісам Ціханоўскай?

Учора расійскі самалёт А-50, напэўна, паляцеў на рамонт у Расію. Але наколькі ён быў пашкоджаны, пакуль не ясна. Ці дае дыверсія ў Мачулішчах шанец на паляпшэнне адносін паміж украінскім кіраўніцтвам і Офісам Ціханоўскай? «Наша Ніва» спыталася дырэктара ўкраінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда і палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Юрый Дракахруст.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Сітуацыя вакол самалёта А-50 цяпер неадназначная, заўважае Яўген Магда.

«Заява спадара Азарава, што гэта справа рук беларускіх партызан, успрымалася досыць адназначна: паспяховая атака беларускага падполля, самалёт выведзены са строю. Але сёння мы ўбачылі, што ён падняўся ў паветра і пакінуў тэрыторыю Беларусі. Гэта таксама, як я разумею, вялікі пазітыў, бо адправіўся ён для выпраўлення пашкоджанняў на авіярамонтны завод.

Але склалася сітуацыя, у якой не бачна адназначнасці поспеху: сам факт адлёту самалёта выклікае рознагалоссі ў інфармацыйнай прасторы і эфект «расслаення сігналу». А так як украінская ўлада не гарыць жаданнем размаўляць з Офісам Святланы Ціханоўскай, то яна выкарыстае гэты адлёт А-50 для пацвярджэння сваёй пазіцыі: ці ў вас нешта атрымалася, ці не атрымалася», — мяркуе эксперт.

Паўстае пытанне: а ці быў шанец на пацяпленне гэтых адносін у прынцыпе? Рэдактар еўрапейскага бюро «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк сцвярджаў, што Украіна адыграла важную ролю ў тым, што ЕС не ўводзіў санкцыі супраць Мінска ў апошнія месяцы.

«Не толькі Украіна можа ўплываць на Еўрапейскі саюз па пытанні санкцый да Беларусі. Дарэчы, пра гэта кажа і сам Ёзвяк у інтэрв’ю. Украіна не з’яўляецца сябрам Еўрапейскага саюза, але ёсць дзяржавы — чальцы ЕС, якія таксама зацікаўленыя ў беларускім экспарце калійных угнаенняў. І ў тым няма нічога дзіўнага, бо ў многіх дзяржаў ёсць свае нацыянальныя інтарэсы, ахвяраваць якімі дзеля росквіту Украіны ці таго, каб загнаць Беларусь у глухі вугал, ніхто не стане», — падкрэсліў украінскі аналітык.

Дрон падчас разведкі падлятае да А-50. Скрын відэа ютуб-канала «Байпол»

На яго думку, у інтарэсах Украіны весці перамовы з усімі ўдзельнікамі беларускага дэмакратычнага працэсу (будзе гэта Офіс ці полк Каліноўскага), а Лукашэнку папярэдзіць, што бізнэсу болей не будзе.

«Зонай выключна яго адказнасці стане рашэнне: кідаць ці не беларускіх вайскоўцаў у топку вайны ва Украіне. Але пакуль гэтага не адбылося, пакуль Беларусь не стала ўдзельніцай поўнамаштабнага ўварвання Расіі, у нас ёсць шанец на дыялог. Але ў гэтым дыялогу не павінен быць бачны нават кончык вуса Лукашэнкі», — кажа Яўген Магда.

«Што зможа прапанаваць Ціханоўская, калі Зяленскі сустрэнецца з ёй?»

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст лічыць, што паляпшэнне адносін паміж афіцыйным Кіевам і Офісам Ціханоўскай хутчэй немагчыма, чым верагодна.

«Калі беларускае войска ўступіць у вайну, тады магчыма ўсё — ажно да прызнання беларускага ўрада ў выгнанні. У такім выпадку Украіна нічога не губляе.

Тады, канечне, магчымы любыя камбінацыі, у тым ліку і з удзелам палка Каліноўскага — мы зараз назіраем «заляцанні» да гэтай структуры. Але я не выключаю, што тады ўзровень кантактаў з Офісам Ціханоўскай, з Пераходным кабінетам стане вышэйшым», — кажа аналітык.

Аднак пакуль украінскія ўлады трымаюцца на дыстанцыі ад Офіса Ціханоўскай. 

«Груба кажучы, украінскае кіраўніцтва асцерагаецца, што калі яно сустрэнецца з Ціханоўскай, Лукашэнка раззлуецца і пашле войскі. А што зможа прапанаваць Ціханоўская, калі Зяленскі сустрэнецца з ёй?»

Юрый Дракахруст мяркуе, што з наступленнем вясны пагроза адкрыцця «беларускага фронту» адцягваецца ў часе, таму Кіеў не зробіць ніводнага неасцярожнага кроку.

«Імавернасць адкрыцця другога, беларускага, фронту адкладваецца, прынамсі, да лета, а можа — і да восені. Перад вайной камандуючы УСУ Валерый Залужны пісаў, што ў лютым магчымы наступ з Беларусі. Люты прайшоў, наступу няма. Дык навошта тады ўкраінцам падштурхоўваць Лукашэнку да ўдзелу ў вайне? Арастовіч, напрыклад, прама гаворыць: Зяленскі сустрэнецца з Ціханоўскай, а Лукашэнка пашле войскі. І каму ад гэтага будзе добра? Украінцам не будзе».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Ы
    03.03.2023
    Сама позиция Украины циничная, но она понятна. Раздражение вызывает, когда ее озвучивают г-ны с репутацией флюгера, вроде Подоляка или прочих безымянных депутатишек. Особенно когда пытаются детишек в политике вроде калиновцев втягивать в свои бурления говн.
  • не такі як ёсць
    03.03.2023
    1. Спадар Магда можа колькі заўгодна ‘’абяляць’’ украінскія ўлады, але разумныя людзі ўсё добра бачаць.
    2. Хопіць разгледжваць Ціханоўскую як лукашэнка 2.0. Яна ўсяго сітуаціўная лідарка, а не прарок Маісей беларускага народа. Сення яна, заўьра будзе хтосьці іншы. Улады Украіны мусяць разумець што адмаўляючыся прызнаваць выбар (хаця б і пратэстны) народа, яны адмаўляюць прызнаваць вялікую колькасць дэмакратычных людзей якія зычаць ім перамогі і дапамагаюць Украіне як могуць.
    3. Хопіць ужо несці лухту ‘’хто што каму можа даць, дзе вашыя танкі, прыганіце нам 100 000 чалавек у войска’’. Прабачце, але гэта дзіцячыя разважанні. Тады спыніце гнаць хаця б на Угоршчыну, якая таксама рупіцца сваімі інтарэсамі. А беларусам трэба ў такім разе задумацца, што Украіна можа нам даць, бо пакуль яна толькі забірае
  • Алена
    03.03.2023
    Нам нужно смотреть на себя а не на ОП и ДЕЛАМИ идти к освобождению Беларуси!
    А ОП выгодно вести бизнес с хунтой, что они делают и сейчас, маскируя это ложью - «не провоцировать».
    Надо перестать смотреть на власть Украины и научиться разделять ОП и народ, ВСУ.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф2

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі83

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

Кандрусевіч расказаў, як незнаёмая жанчына выратавала яго пры паступленні ў інстытут2

11 песень-заклёнаў — у Анастасіі Рыдлеўскай выйшаў новы альбом на трох мовах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф2

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць