Свет1212

«Народ жа чакаў вызваліцеляў, а прыйшлі, б…, акупанты». Ва Украіне апублікавалі запісы размоў мільярдэра-калабаранта Вячаслава Багуслаева

Праект «Схемы» (належыць да ўкраінскай рэдакцыі «Радыё Свабода») апублікаваў размовы ганаровага прэзідэнта запарожскага прадпрыемства «Матор Січ» Вячаслава Багуслаева з расійскімі чыноўнікамі і бізнэсменамі, якія маюць сувязі ў расійскім вайсковым камандаванні.

Вячаслаў Багуслаеў (справа) і Уладзімір Пуцін

Падчас званкоў Багуслаеў абураецца, што ракета «Іскандэр-М» упала на тэрыторыю ягонага завода, а яго ў адказ запэўніваюць, што «Матор Січ», маўляў, берагуць як зрэнку вока.

Пазней Багуслаеў гаворыць пра расійскае марадзёрства, а яго зноў запэўніваюць: гэтага не было.

Багуслаеў таксама расказвае, што расійскія войскі раскралі ягонае аграпрадпрыемства і тэрмінал у порце Бярдзянска, забралі адтуль збожжа і абсталяванне.

«Народ жа чакаў вызваліцеляў, а прыйшлі, б…, акупанты», — абураецца ён.

Вячаслаў Багуслаеў нарадзіўся ў 1938 годзе ў казахстанскім Уральску, там жа правёў дзяцінства і юнацтва, а ў Запарожжа прыехаў на працу ў 1961 годзе і з той пары там і жыў, даслужыўшыся ўрэшце да кіраўніка аднаго з самых буйных прамысловых прадпрыемстваў ва Украіне. У тым жа 2000 годзе ён, дарэчы, атрымаў і ганаровае званне Героя Украіны, якое з пачатку другога прэзідэнцкага тэрміну Леаніда Кучмы сталі раздаваць ва Украіне даволі масава, у тым ліку высокім чыноўнікам і дырэктарам буйных прадпрыемстваў.

Вячаслаў Багуслаеў падчас затрымання СБУ

22 кастрычніка мінулага года Багуслаева затрымала СБУ па падазрэнні ў калабарацыйнай дзейнасці і дапамозе дзяржаве-агрэсару. Гаворка ідзе пра крымінальную справу адносна незаконнай пастаўкі з боку «Матор Січ» тавараў вайсковага прызначэння для расійскай штурмавой авіяцыі, прытым гэта рабілася ўжо нават пасля пачатку поўнамаштабнай вайны паміж Расіяй і Украінай.

Каментары12

  • ...трэба дома бываць не госцем.
    09.03.2023
    Насамрэч, гэта вельмі дзіўна, што людзі з мазгамі часцяком спадзяюцца на нейкае сваё шчасце з прыходам вайны і "русского мира". Чалавек дасягнуў зорных вышынь ў грашах і кар'еры, на гэта хапіла і спрыту, і розуму, але не разумее элементарны з гуманітарных каштоўнасцяў і не бачыць гуманітарнага нігілізму імперыі. Якіх далікатнасцяў і вызвалення ён чакаў ад узброеных імперыялістаў-захопнікаў?
    Яшчэ адзін яскравы доказ таго, што любы самы навуковы менеджмент мусіць мець у сабе гуманітарны светапоглядны шкілет.
  • безнадега
    09.03.2023
    Міколка Цеплавоз,

    один человек звал путина в модераторы переговоров
    другой расстраивался, что его не слышат в кремле
    третий говорил, что в москве просто надо все объяснить чтобы она перестала поддерживать режим в рб и помогла со сменой власти
    четвертый предлагал подписать любые документы о нейтральном статусе рб в будущем и отказе от евроинтеграции за поддержку от путина (этот человек является полит. советником и правой рукой первого упомянутого здесь героя)

    все эти люди на сегодня считаются лидерами бел. оппозиции, которых поддерживает местное население и сми
  • Железный Дровосек
    09.03.2023
    Только дурак может жить в иллюзиях относительно русских. Они за сотни лет уже всем доказали,куда бы они не пришли—принесут только смерть,горе и разрушения. Просто природа такая,они ничего другого не могут делать в принципе.

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні3

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы24

У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця2

Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей9

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць