У тэлеграм-канале дзяржаўнага інфармагенцтва з’явіўся ролік з арыштаваным жыхаром Ваўкавыска. Раней такія відэа з'яўляліся толькі ў тэлеграм-каналах прапагандыстаў і сілавікоў.
Затрыманага завуць Зміцер Марозаў, БелТА ў сваім пасце называе яго актыўным удзельнікам пратэстаў. Паводле канала, мужчына цяпер знаходзіцца пад вартай, яму інкрымінуецца ўхіленне ад сплаты падаткаў і гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органа ўнутраных спраў.
З 2020 года ў Беларусі адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў. Заведзена каля 12 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў, па якіх праходзяць дзясяткі тысяч людзей. Вялікая колькасць людзей вымушаная была пакінуць краіну, ратуючыся ад рэпрэсій.
Паказальна, што раней на рэсурсах БелТА не публікаваліся відэа з затрыманымі беларусамі, гэтым займаліся адміністратары тэлеграм-каналаў, звязаных з беларускімі сілавікамі.
Шмат якія з такіх каналаў былі заблакаваны Telegram у выніку шматлікіх скаргаў карыстальнікаў на распаўсюд гвалту. Магчыма, такі лёс чакае зараз і канал БелТА.
Каментары
Да гэтага там была заўседы 1-2 тысячы праглядаў (і тое ад этнічных расеян) а зараз нібыта дзсякі або сотні тысячаў хахахах
"Не паляцца"