Затрыманне памочніка Мясніковіча звязана са справай аб дыверсіі ў Мачулішчах — праваабаронцы
Учора стала вядома, што памочнік Міхаіла Мясніковіча Дзмітрый Шадко знік у Маскве, і яго не могуць знайсці тры дні.

Паводле інфармацыі «Вясны», Дзмітрый быў, імаверна, затрыманы на працы.
Як сцвярджаюць крыніцы, мужчына доўгі час быў звязаны з ралевікамі і час ад часу прымаў удзел у іх мерапрыемствах — ён асабіста ведаў некаторых людзей, што былі затрыманыя па справе дыверсіі ў Мачулішчах.
Шадко займаў пасаду памочніка Міхаіла Мясніковіча, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (орган Еўразійскага эканамічнага саюза, куды ўваходзяць Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Расія, Казахстан). Да траўня 2019 году ён быў намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары