Мова77

«Купленно мною в Гомле на Міхайла віна церковнаго і воцту с лішком фляшку». Калі прыносіць карысць недастатковая пісьменнасць?

Цікавую архіўную знаходку размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку гісторык Дзяніс Лісейчыкаў. Гэта фрагмент богаслужэбнай кнігі, на старонках якой захаваўся маленькі летапіс выдаткаў на алкаголь. Але з гэтых побытавых запісаў можна атрымаць і інфармацыю, якой тады была мясцовая мова.

«Мова Гомельшчыны 1790-х гадоў. Паміж Насовічамі і Старымі Дзятлавічамі над Сожам.

Часам недастатковая пісьменнасць прыносіць карысць — тады можна пачуць не кніжныя словы і выразы, а пабытовыя», — піша гісторык.

І цытуе:

«А в 1794м годе в есене арендару жіду Шліоме за майстра Яна Маевскаго, парехріста, которой звоніцу работал, то за его уплатыл за напоі 6 р. 30 коп.»

«Августа 24 дня в суботу як сено скідалі в Закаблуцкой, тогда [взял] кварт 6, а в неделю еще взял кварты 4».

«Купленно мною в Гомле на Міхайла віна церковнаго і воцту с лішком фляшку, за которую уплаченно 60 коп. А на Сірной Неделі в Добранкі на віно 30 коп. А в Скітку віна за 10 коп.»

Вядомы мовазнаўца Вінцук Вячорка, каментуючы гэтыя запісы пад пастом, адзначыў, што гэты фрагмент можа быць адным з важных доказаў таго, што ў пісьмовым ужыванні беларускай мовы паміж XVII—XVIII i XIX стагоддзямі, насамрэч, не было значнага храналагічнага перапынку. Але пералом усё ж быў — змена графікі і правапіснага прынцыпу.

Каментары7

  • вінцо вячарка
    20.03.2023
    А в 1794м годе

    у якім у якім годзе?) такое ўражанне, што нічога не змянілася...
    беларуская і ўкраінская мовы на обшчэпанятным
  • feafania
    21.03.2023
    Ну вось, і на Гомельшчыне ў XVIII ст. карыстаюцца словам напой. А калі ў наркамаўцы яго пасьпелі замяніць на напітак?
    G
    M
    T
    Y
    Detect languageAfrikaansAlbanianAmharicArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBengaliBosnianBulgarianCatalanCebuanoChichewaChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CorsicanCroatianCzechDanishDutchEnglishEsperantoEstonianFilipinoFinnishFrenchFrisianGalicianGeorgianGermanGreekGujaratiHaitian CreoleHausaHawaiianHebrewHindiHmongHungarianIcelandicIgboIndonesianIrishItalianJapaneseJavaneseKannadaKazakhKhmerKoreanKurdish (Kurmanji)Kurdish (Sorani)KyrgyzLaoLatinLatvianLithuanianLuxembourgishMacedonianMalagasyMalayMalayalamMalteseMaoriMarathiMongolianMyanmar (Burmese)NepaliNorwegianPashtoPersianPolishPortuguesePunjabiRomanianRussianSamoanScots GaelicSerbianSesothoShonaSindhiSinhalaSlovakSlovenianSomaliSpanishSundaneseSwahiliSwedishTajikTamilTatarTeluguThaiTurkishUkrainianUrduUzbekVietnameseWelshXhosaYiddishYorubaZulu
    English-------- [ All ] --------AfrikaansAlbanianAmharicArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBengaliBosnianBulgarianCatalanCebuanoChichewaChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CorsicanCroatianCzechDanishDutchEnglishEsperantoEstonianFilipinoFinnishFrenchFrisianGalicianGeorgianGermanGreekGujaratiHaitian CreoleHausaHawaiianHebrewHindiHmongHungarianIcelandicIgboIndonesianIrishItalianJapaneseJavaneseKannadaKazakhKhmerKoreanKurdish (Kurmanji)Kurdish (Sorani)KyrgyzLaoLatinLatvianLithuanianLuxembourgishMacedonianMalagasyMalayMalayalamMalteseMaoriMarathiMongolianMyanmar (Burmese)NepaliNorwegianPashtoPersianPolishPortuguesePunjabiRomanianRussianSamoanScots GaelicSerbianSesothoShonaSindhiSinhalaSlovakSlovenianSomaliSpanishSundaneseSwahiliSwedishTajikTamilTatarTeluguThaiTurkishUkrainianUrduUzbekVietnameseWelshXhosaYiddishYorubaZulu
    Text-to-speech function is limited to 200 characters
    Options : History : Feedback : DonateClose
  • Жвір
    21.03.2023
    Почырк такі акуратны, роўненькі. А напісана ж гусіным пяром ! Вось і рабіце высновы...

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць