Літаратура

Паліна Шарэнда-Панасюк даслала з-за кратаў казку для сыноў: Чаму кіты выкідваюцца на бераг?

«Сёння Паліна сустракае ўжо трэці свой Дзень нараджэння за кратамі. І сустракае яго яна ў халоднай камеры штрафнога ізалятара ў поўнай ізаляцыі. Два тыдні таму разам з паштоўкай-віншаваннем старэйшаму сыну на волю прабіўся і падарунак для яго — невялікае апавяданне», — піша муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда.

Майму сыну Славаміру Вітаўту ў дзень яго 14-годдзя. Не маючы як падарыць падарунак фізічна, я дару яго табе Словам.

Чаму кіты выкідваюцца на бераг?

Ты, пэўна, чуў аб гэтых велічных насельніках акіянскіх глыбінь. Усё жыццё яны праводзяць пад вадою, там нараджаюцца, жывуць, кормяцца, пераадольваючы тысячы і тысячы кіламетраў.

Мільёны год кіты жывуць у вадзе, але раз-пораз Зямлю аббягае навіна, што кіт або кітовы статак выкінуўся на бераг. Чаму гэта так, дакладна ніхто не ведае. Навукоўцы маюць шмат тэорый, ды ніводная з іх не дае вычарпальнага адказу. А можа, таму кіты выкідваюцца на бераг, што…

***

У цёплай глыбіні акіяну плыў кітовы статак. Велічна і нетаропка калыхаліся хвасты-ветразі. Вёў статак стары амаль трыццаціметровы гігант.

Ён плыў і сніў сон. У яго не цела рыбы, а чатыры лапы і кудлаты хвост, вострыя вушы, прыціснутыя да галавы, доўгая пыса з вострымі зубамі, каб ямчэй хапаць рыбу.

Ён хутка перабірае лапамі — трэба спяшацца. Паляванне было ўдалае, ягонае цела прыстасаванае паляваць на рыбу, і таму бруха поўнае. Трэба спяшацца дахаты, да нары. Нара ў лесе, пад каранямі вялікага дрэва, цёплая, сухая, утульная. Гэтую нару яны з самкай вырылі ўдваіх у лясной глебе летась, а цяпер яна чакае яго там разам з чатырма іхнімі шчанюкамі.

Звер з чатырма лапамі востра адчувае пах роднага лесу, смалісты, духмяны. Ён прывядзе яго да нары, а там такі родны пах самкі і шчанюкоў. Яны яшчэ смокчуць малако, але патроху пачынаюць есці рыбу. Трэба спяшацца накарміць іх. Яны галодныя! Яны так даўно чакаюць на яго, так даўно!

Ён пачынае хутчэй перабіраць лапамі ў вадзе. Зараз, хутка! Ужо чуваць шоргат і плёск хваль аб знаёмы бераг. Вось зараз ён выскачыць на прыбярэжны пясок, які зарыпіць і запружыніць пад падушачкамі лап. Абтрасецца, пачынаючы з галавы і заканчваючы кудлатым хвастом.

Амаль сухі! Скачок, другі, і ён цалкам хаваецца ў густой высокай траве. Трава пяшчотна пагладжвае ягоную поўсць, казыча бруха. Зараз, зараз, яшчэ пару скачкоў — і пачнецца знаёмы лес, дрэвы. Ён імчыць да нары па лясным подсціле, сонца зноў грэе ягонае цела і пяшчотна зіхаціць у вочы. Як добра зноў бегчы па зямлі! Так і будзе! Спевы птушак, валтузня кузурак, шум лістоты ды ігліцы, ласкавыя шчанюкі.

Дамоў, дамоў, на зямлю, на бераг! Вялізны кіт, які забыўся, што мільёны гадоў таму страціў свае лапы і хвост, імчыць да ўтульнага берагу. Вось зараз, скачок!

***

На наступны дзень ізноў з'явілася навіна, што статак кітоў выкінуўся на бераг.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць