Першы ў гэтым годзе лясны пажар зафіксаваны сёння ў Беларусі. Гэта адбылося ў Лоеўскім лясгасе, паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Мінлясгас
Пажар выявіў работнік Лоеўскага доследна-вытворчага лясніцтва падчас абыходу. Плошча ачага ўзгарання склала 0,03 га.
«Дзякуючы своечасоваму выяўленню і ліквідацыі, удалося не дапусціць распаўсюджвання агню», — адзначылі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Прычына пажару не ўстаноўлена.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары