Грамадства33

«Нямала каштоўных лясоў апынуліся па-за межамі ахоўных тэрыторый». Біёлаг пра тое, што адбываецца з лесам

Дзе ў Беларусі найбольш лесу і наколькі выраслі аб'ёмы высечкі?

Дзе найбольш лесу ў Беларусі

Беларусь у першай дзясятцы лясных дзяржаў Еўропы.

Біёлаг Інэса Балоціна (з 2014 года яна была каардынатаркай грамадскай кампаніі за захаванне дзікай прыроды нацыянальнага парку «Прыпяцкі») адзначае, што за апошнія трыццаць гадоў плошча ляснога фонду Беларусі павялічылася (аднак значна выраслі і аб'ёмы нарыхтоўкі). Лясістасць цяпер распасціраецца на 40 працэнтаў тэрыторыі краіны. Замеры з выкарыстаннем дыстанцыйнага зандавання зямлі паказваюць яшчэ больш лесу — да 43 працэнтаў. Найноўшыя тэхналогіі ўлічваюць нават дробныя дзялянкі.

Паводле біёлага, агульны запас драўніны на карані таксама павялічваецца з-за таго, што лес нарастае.

Самым лясістым рэгіёнам у Беларусі лічыцца Гомельшчына. Амаль 47 працэнтаў яе тэрыторыі займаюць лясы. Віцебшчына з 43 працэнтамі — на другім месцы. А Расонскі раён мае лесу больш чым дзе ў Беларусі. Больш за 70 працэнтаў плошчы раёна — лясны абшар.

Белавежская пушча. Фота: pibig.info

Самыя распаўсюджаныя дрэвы беларускага лесу — хваіна, бяроза, алешына, елка. Значна меней дуба, асіны, граба і клёна. На Віцебшчыне болей расце бяроз, алешын, асін. На поўдні — разам з хваінаю растуць дубы, грабы, ясені.

Самы вядомы лясны абшар — Белавежская пушча. У ёй захавалася больш за ўсё стараўзроставых дрэваў. Гэта змешаны ліставы лес умеранага кліматычнага пояса высокай ступені захаванасці.

У выніку змены клімату паступова будзе мяняецца пародны склад беларускага лесу. Мяжа спрыяльных умоў для вырошчвання хваёвых відаў дрэў адсоўваецца далей на поўнач краіны. 

У 20 працэнтах ахоўнага лесу дазволілі гаспадарчую дзейнасць

Інэса Балоціна кажа, што Брэстчына — лідар па колькасці ахоўнага лесу. За ёй ідуць Віцебшчына і Гомельшчына.

Плошча асабліва ахоўных лясоў складае 9 працэнтаў. Гэта помнікі прыроды, заказнікі, нацыянальныя паркі і запаведнікі.

Паводле разлікаў навукоўцаў, ахоўныя лясы павінны займаць 30 працэнтаў тэрыторыі краіны.

Інэса Балоціна лічыць, што аптымальна, каб такія лясы займалі тэрыторыю ў 50 працэнтаў. У Беларусі гэтага можна дасягнуць, перагледзеўшы існуючую сістэму правядзення высечак. Аднак за апошнія гады 20 працэнтаў ахоўных лясоў пазбавілі такога статусу і зрабілі эксплуатацыйнымі.

«Урэшце, значэнне мае не тое, як мы называем лясы, а тое, як да іх ставімся і карыстаемся імі», — падкрэслівае экспертка.

Радыяцыя нішчыла хвойнікі

Блізу чвэрці ляснога фонду Беларусі зазнала радыеактыўнае забруджванне. Гэта 17,3 тысячы квадратных кіламетраў. Цяпер 20 працэнтаў чарнобыльскага лесу адносяць да выспелага. У найбольш забруджаных радыяцыяй мясцінах расце маладняк і сярэднеўзростыя дрэвы.

Палескі дзяржаўны экалагічны запаведнік. Фота: zapovednik.by

На 40 працэнтах чарнобыльскага лесу растуць хвоі. Багата сасонніку ў зоне знішчыла радыяцыя. Замест «рудога лесу» высадзілі хваёвыя саджанцы. Штогод на 300 гектарах Чарнобыльскай зоны высаджваюць дрэўцы розных парод.

У найменш забруджаных раёнах вядзецца лесагаспадарчая дзейнасць. Штогод прыкладна 35 тысяч квадратных кубаметраў лесу высякаецца і выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах.

Штучна створаны лес няўстойлівы ў навакольным асяроддзі

Лясной плошчы не становяцца меней, але самі лясы змяняюцца, акцэнтуе ўвагу Інэса Балоціна.

Гэта вынік гаспадарчай дзейнасці і прыродных катаклізмаў — ветравалаў ды хваробаў. За апошнія 20 гадоў да 35 працэнтаў лесу загінула з-за прыродных катаклізмаў. У асобных лясгасах страты сягаюць да 70 працэнтаў.

Найбольш лесу ветравалы знішчылі ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Магілёўскім і некаторых іншых раёнах.

З-за наступстваў змянення клімату і праведзенай меліярацыі высаджаны 30-50 гадоў таму аднапароднымі культурамі лес аказаўся няўстойлівым ў навакольным асяроддзі.

Нарыхтоўка драўніны павялічваецца

Прамысловай дрэваперапрацоўкай занятыя 50 прадпрыемстваў. Аб’ёмы высякання лесу апошнія гады павялічваюцца.

Па словах Інэсы Балоцінай, па набыцці моцы ў 2016 годзе новага Ляснога кодэкса доля эксплуатацыйных лясоў рэзка павялічылася з 50 працэнтаў да 70-80. Гэта адбылося з-за пазбаўлення ахоўнага статусу лясных абшараў, дзе раней гаспадарчую дзейнасць абмяжоўвалі.

Нарыхтоўка лесу. Фота: greenbelarus.info

Паводле біёлага, на пачатку 2000-х гадоў у Беларусі высякалі 3,5 мільёна кубаметраў драўніны ў год.

У 2018 годзе ўжо 28 мільёнаў. Да 2025 года запланавана нарыхтаваць 25,5 мільёна кубаметраў драўніны за год, але без уліку наступстваў ветравалаў ці гібелі лесу ад караедаў.

Да 2035 года збіраюцца павялічыць аб’ём лесанарыхтоўкі да 30 мільёнаў кубаметраў.

У 2015 годзе эколагі засцерагалі, што нормы, закладзеныя ў Лясным кодэксе, які тады абмяркоўваўся, садзейнічаюць знішчэнню найбольш каштоўнай часткі ляснога фонду, каб дагадзіць імгненным эканамічным інтарэсам. Тады пазіцыя грамадскасці была праігнараваная.

Наступствы лесанарыхтоўкі

Інэса Балоціна кажа, што за апошнія 20 гадоў Беларусь у сярэднім страціла ад гаспадарчай дзейнасці 12 працэнтаў лясоў. У асобных лясгасах страты вагаюцца ад 5 да 25 працэнтаў.

Ад 2013 па 2020 год лесу паменела прыблізна на 5 працэнтаў. Яго страты выраслі ўдвая ў параўнанні з канцом 1980-х гадоў. Плошча абязлесення штогод стала павялічвацца на 83,4 тысячы гектараў. З 1985 па 2015 год у сярэднім меншала лесу на 36,2 тысячы гектараў.

«Усё гэта прывяло да змянення структуры лясоў, іх экалагічнага стану. Змяншаецца ўплыў лесу на падтрыманне біяразнастайнасці, клімату і яго здольнасці запавольваць негатыўныя прыродныя і тэхнагенныя наступствы», — каментуе сітуацыю экспертка.

Так выглядае лес пасля высякання дзялянак. Фота: gorod214.by

Па словах Інэсы Балоцінай, гаспадарчая дзейнасць прывяла да істотнага змяншэння лясных абшараў у Петрыкаўскім раёне. Там лес высеклі, калі ўзводзілі будаўніцтва калійнага камбіната. Пацярпеў лес і вакол Магілёва. Яго пусцілі на патрэбы мясцовай дрэваперапрацоўчай прамысловасці.

Нормы Ляснога кодэкса дазволілі скараціць лесаахоўныя палосы вакол паселішчаў. Іх шырыня цяпер складае ўсяго 50 метраў.

«Фактычна лес сякуць у саміх паселішчах, што мае негатыўныя сацыяльныя і прыродныя наступствы. Малая плошча лясоў вакол паселішчаў уздзейнічае на фізічны і псіхалагічны стан насельніцтва», — адзначае экспертка.

Санкцыі не ратуюць беларускі лес

Лес — рэсурс, які актыўна выкарыстоўваецца для прамысловасці і продажы. Драўніну вывозяць за мяжу, нягледзячы на ўведзеную ў сакавіку 2022 года Еўрасаюзам забарону на імпарт прадукцыі дрэваапрацоўкі.

Як сцвярджаюць журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра, у 2020 годзе Беларусь выйшла на 9-е месца ў рэйтынгу найбуйнейшых пастаўшчыкоў драўніны і вырабаў з яе ў краіны Еурапейскага саюза. У 2021 годзе сусветныя цэны на драўніну пачалі актыўна расці, а ўвесну і ўвогуле дасягнулі рэкордных паказчыкаў. Па выніках года наша краіна паставіла на экспарт драўніны і вырабаў з яе на 2,3 мільярда даляраў.

Паводле Інэсы Балоцінай, павелічэнне аб’ёмаў лесанарыхтоўкі тлумачыцца тым, што лес, які садзілі ў 1940-50 гадах, дасягнуў сваёй спеласці для гаспадарчай дзейнасці.

Яна кажа, што лес хоць і лічыцца ўзнаўляльным рэсурсам, але для яго аднаўлення патрабуецца 80-100 гадоў.

Полацкі лес. Фота: gorod214.by

У апошнія гады нібы з-за пашкоджання лесу караедам праводзіліся суцэльныя санітарныя высечкі, і калі такая практыка будзе трываць далей, то гэта адаб’ецца на змяншэнні лясістасці Беларусі.

Сякуць стараўзроставыя лясы, якія маюць вялікую прыродаахоўную каштоўнасць, даводзіць біёлаг. Яны захоўваюць рэдкія біятопы, чырванакніжныя віды жывёл і раслін. Да гэтых лясоў пракладаюць дарогі, чаго раней не рабілася.

З 2016 па 2020 год, у часе рэалізацыі праграмы «Беларускі лес», было пракладзена 457 кіламетраў лесагаспадарчых дарог. Спецыялісты даводзілі: у гэтым пытанні варта было абапірацца на тое, колькі патрэбавалася дарог для лясгасаў, але гэтае меркаванне праігнаравалі.

Да 2025 года плануюць пракласці ўжо 580 кіламетраў дарог.

«Такія падыходы неабачлівыя. Лес і так пакутуе праз неспрыяльныя ўмовы, церпіць ад змянення клімату, і нам неабходна дбаць пра яго захаванне, каб запаволіць прыродныя працэсы і зменшыць іх наступствы», — адзначае Інэса Балоціна.

Лес у Полацкім раёне. Фота: gorod214.by

Каштоўныя лясы апынуліся па-за межамі ахоўных тэрыторый

Інэса Балоціна кажа, што навука раіць дыферэнцыяваны падыход у гаспадарчай працы з лясамі рознага паходжання. Калі гэта штучна створаныя монакультуры, плантацыі — ужываюць высяканне. Калі гэта лясы высокай прыродаахоўнай каштоўнасці — высечкі трэба звесці да мінімуму ці увогуле не праводзіць ніякіх.

«У нас нямала высокаўзроставых, каштоўных лясоў апынуліся па-за межамі ахоўных тэрыторый. Таму для іх захавання неабходна ўвесці мараторый на высяканне», — лічыць эколаг.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

У абыход санкцый. Як беларускую драўніну вязуць у ЕС па фальшывых дакументах — расследаванне

Белавежская, Налібоцкая, Галубіцкая — якія сакрэты хаваюць беларускія пушчы ФОТЫ

У лагойскіх лясах заблукаў 85-гадовы расіянін, яго шэсць кіламетраў неслі на руках

Каментары3

  • хх
    27.12.2022
    дубоў у нас шмат. ды не тых
  • главный
    27.12.2022
    Ну, как жэ не вырубаць! Эта жэ адзін із паследніх істочнікав дзенег для абеспечэнія благасастаянія маево і маіх зашчытнікав. Нічэво, прырода і людзі пацерпят.
  • Вадя
    29.12.2022
    Лесники не худшие люди в этой стране.Леса достаточно ,чего тут проблемы выдумывать.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →