Грамадства77

На цырымонію адкрыцця помніка аўтару бела-чырвона-белага сцяга прыляцелі нашчадкі ўратаваных ім людзей 

У Коўне 25 сакавіка ўрачыста адкрылі новы помнік на магіле вядомага беларускага дзеяча, інжынера Клаўдзія Дуж-Душэўскага, які з'яўляецца аўтарам эскізу бела-чырвона-белага сцяга.

 

У цырымоніі ўзялі ўдзел праўнук інжынера Дуж-Душэўскага, а таксама нашчадкі яўрэяў, якіх стваральнік бела-чырвона-белага сцяга ўратаваў ад нацысцкага генацыду ў Другую сусветную вайну. Яны для гэтага адмыслова прыляцелі здалёк.

Цырымонія прайшла пад беларускімі і літоўскімі сцягамі з удзелам ганаровай варты. На ёй прысутнічала часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене.

Выступае праўнук Клаўдыя Дуж-Душэўскага. Справа ад яго — паэтка Ванда Марціньш

Пры адкрыцці помніка было сказана некалькі прамоў, ад Офіса Святланы Ціханоўскай выступіў яе дарадца Аляксандр Дабравольскі.

Усяго на цырымоніі прысутнічала каля 120 чалавек.

З Вільні ў Коўна дзеля ўдзелу ў ёй прыехала цэлая аўтакалона пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

На цырымоніі сярод іншых прысутнічалі оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, прадюсар і прадстаўнік Рады культуры Аляксандр Чахоўскі, былы палітвязень Зміцер Фурманаў

Клаўдзій Дуж-Душэўскі (1891—1959) — сябра Рады БНР, аўтар праекта бела-чырвона-белага сцяга, архітэктар Літбудпраекта і дацэнт Ковенскага ўніверсітэта. Двойчы быў арыштаваны савецкімі ўладамі, вязень нямецкага канцлагера. За дапамогу яўрэям падчас Другой сусветнай вайны пасмяротна ўзнагароджаны прэзідэнтам Літвы.

Каментары7

  • вехі Беларускага Шляху
    25.03.2023
    Месца памяці й паломніцтва белнацыі. Спачывай у лагодзе, дзядзька Клаўдзію.
  • З канцлагеру
    25.03.2023
    Дзякуй, сябры літоўцы, і за пашану да нашага нацыянальнага сцяга, і да нашай агульнай гісторыі, такія падзеі натхняюць не апускаць рукі
  • мясцовы2
    25.03.2023
    З канцлагеру, дарэчы ад літоўцаў сёння там былі досыць кампліментарныя прамовы. Што б некаторыя ў нас ні казалі пра іх, але ж яны нас падтрымліваюць (я маю на ўвазе дэмакратычную супольнасць), і ведаюць наш уклад у агульную гісторыю.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць