Монаспектакль Івана Кірчука «Варажбіт» у Купалаўскім тэатры адмянілі
22 красавіка ў Купалаўскім тэатры мусіў адбыцца монаспекталь Івана Кірчука «Варажбіт». Але купіць квіткі на падзею ўжо немагчыма, паведамілі Reform.by чытачы.

Спектакль зняты з афішы, патлумачылі ў адной з тэатральных кас горада. У іншых касах падзея проста перастала адлюстроўвацца ў праграме прапаноў.
Толькі ў гэтым месяцы ў прасторы Лошыцкай сядзібы адбылася прэзентацыя альбома музыкі «Варажбіт» і творчая сустрэча. Пра падзею пісала газета «Звязда».
22 красавіка на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра планаваўся вялікі монаспектакль музыкі, прымеркаваны да 40-годдзя яго творчай дзейнасці. «Варажбіт» — монапастаноўка, якую Іван Кірчук грае і перастварае ўжо 20 гадоў: дзея напаўняецца новым зместам, зыходзячы з матэрыялаў, знойдзеных музыкам і збіральнікам фальклору ў этнаэкспедыцыях.
«Падчас спектакля прагучыць больш за 50 беларускіх архаічных песень, звязаных з календаром продкаў, сямейнымі абрадамі і традыцыямі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Шырока выкарыстоўваюцца рэквізіт этналабараторыі, сабраны Кірчуком падчас экспедыцый, лялькі, маскі, батлейка», — усё яшчэ даецца апісанне спектакля на сайце Купалаўскага.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары