Меркаванні22

Андрэй Скурко: Мы зразумелі вартасць звычайных, здавалася б, рэчаў і з’яў

Паўліна Скурко надрукавала ў інстаграме новую нізку мудрых разважанняў з турэмных лістоў свайго мужа Андрэя.

Андрэй Скурко з сынам Тамашом

…Паглядзець матэрыяльную культуру майя — як і ўсё астатняе — у найлепшых музеях свету мяне вельмі натхняе. Буду пра гэта думаць.

Такая франклаўская методыка: памятаеш, як ён расказваў, як уяўляў, што выступае ва ўтульнай зале перад вялікай аўдыторыяй? (Хоць я, вядома, не ў такіх скрушных умовах, як ён, калі ўяўляю гэта).

…Пасля гэтага часу ўсё будзе іначай — так. А лепей будзе, бо мы зразумелі (хоць і раней разумелі, але не так востра) вартасць звычайных, здавалася б, рэчаў і з’яў.

І многія-многія зразумелі таксама.

Магчыма, якраз пра гэта пісаў Танк у праставатым на выгляд вершы «Простае шчасце людское».

Што да зменаў ува мне: цяпер ясна, чаму дзядуля Павел быў такім вясёлым, жыццярадасным і лёгкім чалавекам.

[Андрэеў дзядуля таксама прайшоў турму.]

…Нават гэтыя дні і месяцы (якіх усё меней і меней да нашай сустрэчы) не павінны быць страчанымі для шчасця, узаемнага абажання і адчування асалоды адно ад аднаго. І ад адчування паўнаты жыцця ў кожны момант.

Мы не «кансервуемся» да лепшых часоў, а жывём адно для аднаго і зараз. А калі абставіны зменяцца, проста працягнем гэта рабіць.

 …Законы эканомікі не абмінеш, як і змену сезонаў года. Калі вясна надыходзіць — яна абавязкова будзе, якія б маразы ні стаялі.

…Так хочацца быць побач з вамі — падтрымліваць, дапамагаць. І я ўпэўнены, што скора (калі б Бог не даў тое «скора») мы будзем разам.

Вельмі мудрая песня Качмарскага «O krok», што нельга губляць надзею, бо да яе рэалізацыі, магчыма, застаўся ўсяго крок.

…У вяршыні вялікіх і гонкіх дрэў маланка заўсёды б’е. І працяг: у вяршыні маленькіх і ніцых дрэў маланка ніколі не б’е. 

Калі на мяне часам нападае якая-небудзь паняверка, я думаю пра нашых гераічных сяброў і пра тое, як цяпер ім. Самыя цёплыя пажаданні і прывітанні перадавай.

Каментары2

  • Пціч
    01.04.2023
    Перапрашаю, што прыходзіцца ў гэтай тэме пісаць непрыемныя, але відавочныя, думкі. НН, вельмі просім, навядзіце парадак у мадэрацыі. У вас тут у каментарыях вольна бадзяюцца лукашысцкія спецтролі, шчырыя нянавіснікі беларушчыны, расейскасветныя новыя быццамдэмакраты... НН, успомніце для чаго вас некалі стварылі і рабіце гэтую справу бездакорна. Вельмі стараўся, каб без моцных слоў.
  • Памятайце сваіх продкаў
    01.04.2023
    Пціч, Добра сказана, Пціч. Першапачатковая «Наша Ніва», як і «Мужыцкая Праўда» да яе, была голасам за Беларусь, беларусаў і беларушчыны, а не за тых, хто ненавідзеў Беларусь і жадаў ёй сьмерці. У прапагандыстаў свае трыбуны. Іх тут не трэба мець. 

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Усе навіны →
Усе навіны

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры12

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

Наколькі эфектыўныя біялагічныя дабаўкі з магніем?3

Мінінфарм забараніў распаўсюджваць у Беларусі 35 друкаваных выданняў. Што за яны — пакуль загадка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Галоўнае
Усе навіны →