Навука і тэхналогіі

Midjourney закрывае бясплатныя пробныя версіі свайго генератара малюнкаў штучным інтэлектам з-за «надзвычайнага» злоўжывання

Інструмент выкарыстоўваўся, у прыватнасці, для падробкі выяваў Трампа і Папы.

Арышт Трампа, створаны пры дапамозе ШІ / Выява: сацсеткі

Midjourney спыняе бясплатнае выкарыстанне свайго генератара малюнкаў штучным інтэлектам (ШІ) пасля таго, як людзі стварылі гучныя дыпфэйкі з дапамогай гэтага інструмента. Генеральны дырэктар Дэвід Хольц кажа, што кампанія спыняе бясплатныя пробныя версіі з-за «надзвычайнага попыту і злоўжыванняў імі», паведамляе Engaget. Паводле Хольца, новых мер бяспекі не было дастаткова для прадухілення няправільнага выкарыстання падчас выпрабавальнага перыяду. На гэты момант вам давядзецца плаціць не менш за 10 даляраў на месяц за выкарыстанне гэтай тэхналогіі.

У апошнія тыдні Midjourney зноў аказаўся ў цэнтры ўвагі. Карыстальнікі абапіраліся на ШІ, каб стварыць дыпфэйк-выявы арышту Дональда Трампа і Папы Францішка ў модным пухавіку. Нягледзячы на ​​тое, што здымкі былі хутка ідэнтыфікаваныя як фальшывыя, існуе асцярога, што Midjourney, DALL-E ад OpenAI і падобныя генератары могуць выкарыстоўвацца для распаўсюджвання дэзынфармацыі.

Midjourney прызнала праблемы з распрацоўкай палітыкі ў дачыненні да кантэнту, так як ШІ забяспечвае ўсё больш рэалістычныя выявы. Яшчэ ў 2022 годзе Хольц абгрунтаваў забарону на выявы галоўнага кітайскага камуніста Сі Цзіньпіна жаданнем «мінімізаваць драму»: маўляў, важней мець любы доступ у Кітаі, чым дазваляць сатырычны кантэнт. Midjourney спадзяваецца палепшыць мадэрацыю ШІ, якая адсочвае злоўжыванні, кажа заснавальнік.

Створаны пры дапамозе ШІ дыпфэйк Папы ў пухавіку / Выява: сацсеткі

Некаторыя распрацоўшчыкі ўжо пачалі ўсталёўваць строгія правілы, каб прадухіліць інцыдэнты. OpenAI, напрыклад, забараняе любыя выявы бягучых палітычных падзей, тэорый змоў і палітыкаў. Таксама пад забарону трапляе прапаганда нянавісці, сэксуальнасць і гвалт.

Аднак іншыя канкурэнты пакуль маюць адносна свабодныя рэкамендацыі. Напрыклад, карыстальнікі інструмента Stable Diffusion не могуць капіяваць стылі пэўных мастакоў, а таксама ўключае новы фільтр NSFW (прызначаны сярод іншага для выдалення кантэнту для дарослых), але ж ШІ Stable Diffusion звычайна не дыктуе, што менавіта людзі могуць рабіць з яго дапамогай.

Зманлівы змест — не адзіная праблема для вытворчасці малюнкаў ШІ. Існуюць даўнія заклапочанасці наконт аўтарскіх правоў і скрадзенага кантэнту, бо часта даўно існуючыя выявы выкарыстоўваюцца ў якасці «пунктаў адліку» пры працы ШІ. І ў той час як некаторыя кампаніі ўжо напоўніцу выкарыстоўваюць штучны інтэлект у сваіх прадуктах, пакуль яшчэ існуе шмат ваганняў з боку фірмаў, якія баяцца атрымаць непажаданую ўвагу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць