Аўто11

«Прадаецца ў сувязі з пераездам». Ці шмат беларусаў прадае машыны з-за эміграцыі? 

Па ацэнках рыэлтараў, каля траціны кватэр у Мінску прадаецца па даверанасці. Да 2020 года доля такіх здзелак складала ўсяго 3—5 %. На імклівы рост здзелак з выкарыстаннем даверанасцяў у першую чаргу ўплывае масавая эміграцыя. «Наша Ніва» пацікавілася, ці ёсць падобныя працэсы на беларускім аўтамабільным рынку.

«Мы сталі часцей сутыкацца з сітуацыяй, калі аўтамабіль прадаецца па даверанасці»

Менеджар аднаго з буйных сталічных аўтакамісаў кажа, што за апошні год сапраўды павялічылася колькасць кліентаў, якія прадаюць машыну ў сувязі са зменай краіны пражывання. 

«Людзі, якія толькі плануюць ад'езд і знаходзяцца ў Беларусі, звычайна больш згаворлівыя па цане, бо ў іх стаіць задача не прадаваць аўтамабіль цягам 1—2 месяцаў, а зрабіць гэта за 1—2 тыдні. Звычайна яны адразу адзначаюць гэты факт на стадыі абмеркавання цаны.

Мы сталі часцей сутыкацца з сітуацыяй, калі аўтамабіль прадаецца па даверанасці. Хоць нейкай асобнай статыстыкі ў нашым салоне з гэтай нагоды няма, можна сказаць, што калі гады тры таму гэта былі адзінкавыя выпадкі, то летась гэта ўжо стала больш-менш звычайнай з'явай.

У такіх выпадках уласнік найчасцей знаходзіцца за мяжой, а продажам аўто, як правіла, займаюцца бацькі ці іншыя сваякі або сябры», — кажа суразмовец. 

Па словах мужчыны, асабліва выразна такая тэндэнцыя пачала назірацца ў другой палове мінулага года. 

«Магчыма, гэта звязана з адтокам айцішнікаў, бо, як правіла, людзі, якія казалі, што прадаюць машыну ў сувязі з пераездам, выстаўлялі на продаж даволі свежыя аўтамабілі. Калі параўноўваць сітуацыю з мінулымі гадамі, то колькасць людзей, якія прадаюць аўто нібыта з прычын эміграцыі, значна павялічылася.

Але гэта ўсё адно не надта масава», — падсумоўвае спецыяліст.

«Машын, ад якіх людзі пазбаўляюцца праз ад'езд за мяжу, стала больш»

Наш іншы суразмовец — уласнік аўтакаміса ў адным з абласных цэнтраў краіны. Мужчына таксама пацвярджае, што на ягонай пляцоўцы апошнім часам такія аўто сталі з'яўляцца значна часцей, чым раней.

«Мы працуем з 2017 года, першыя гады працы я асабліва не згадваю, каб да нас часцяком прыязджалі кліенты, якія прадаюць аўто па даверанасці, бо ўласнік знаходзіцца за мяжой. Калі такія і былі, то гэта былі адзінкавыя выпадкі», — згадвае мужчына.

Па словах бізнэсоўца, продаж аўто беларусаў, якія з'ехалі, пачаў набіраць абароты з другой паловы 2021 года.

«Людзі даволі масава пачалі зʼязджаць яшчэ ў 2020-м, але так як многія зʼязджалі за мяжу менавіта на машыне, то спачатку ніякіх змен не заўважалася.

Потым, відаць, уладкаваўшыся за мяжой, людзі сталі задумвацца аб продажы беларускага аўто, бо ў Еўропе машыны каштуюць значна танней і вялікага сэнсу трымаць аўтамабіль на беларускай рэгістрацыі за мяжой няма», — разважае бізнэсмен.

Па назіраннях аўтакамісіянера, недзе з лета-восені мінулага года машын, ад якіх пазбаўляюцца беларусы, якія зʼехалі за мяжу, стала больш.

«Не магу сказаць, што гэта павальны трэнд, але сапраўды такія выпадкі, калі машыну на камісію ставяць па даверанасці сваякі ўласніка, перасталі быць рэдкасцю», — кажа мужчына.

Прадаецца ў сувязі з пераездам

Мы паглядзелі, якая колькасць прадаўцоў пазначае пераезд за мяжу як прычыну продажу машыны.

На найбуйнейшай пляцоўцы па продажы аўто ў Беларусі размешчана больш за 50 тысяч абʼяў. З іх 228 змяшчаюць у апісанні да аўтамабіля фразу «ў сувязі з пераездам».

Скрыншот з сайта av.by

Цікава, што амаль палова з гэтых машын каштуе даражэй за 15 тысяч даляраў.

«Нельга сказаць, што пазнака ў аб'яве «тэрмінова прадаецца ў сувязі з пераездам» аўтаматычна азначае, што чалавек гатовы да грунтоўнага торгу, але часам такое здараецца, бо некаторыя людзі проста хочуць як мага хутчэй пазбавіцца ад аўто», — заўважае перакуп.

Таксама мужчына адзначыў, што за апошні год стаў часцей натыкацца на абʼявы, дзе аўтамабіль прадае нейкая давераная асоба, а не ўласнік машыны.

«Нехта адразу кажа пра тое, што машына, напрыклад, сына, а ён цяпер жыве не ў Беларусі. Некаторыя пачынаюць перанакіроўваць на іншы нумар у нейкі месенджар да ўласніка, каб той мог больш дакладна распавесці пра сваю машыну», — кажа перакупшчык.

Нейкая частка прадаўцоў, якія аддаюць аўто «ў сувязі з пераездам», можа быць банальнымі перакупамі.

Скрыншот з сайта av.by

«Канечне, такіх будзе няшмат, але некаторыя калегі па цэху, карыстаючыся сітуацыяй, калі такіх машын стала значна болей, сапраўды могуць пачаць прыдумляць байкі, што прадаюць машыну сваяка ці сябра, які з'ехаў за мяжу і папрасіў дапамагчы з продажам», — звяртае ўвагу суразмовец.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

 

 

Каментары1

  • Маркетынг - сіла !
    08.04.2023
    А навашта ўвогуле "адзначаць гэты факь на стадыі абмеркаваньня цаны"? Гэта так важна ўдакладніць у сувязі з чым прадаецца. :) Кшталту, аўто суперскае, нізавошта не прадаў бы, але ж пераезд вымушае...

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е11

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сваёй былой прэс-сакратаркі Юліі Мендэль. Яе вінавацяць у прарасійскай прапагандзе2

У Інданезіі перавярнуўся пасажырскі паром з 243 пасажырамі на борце: 130 чалавек зніклі без вестак1

11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е11

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць