Грамадства1212

Вальфовіч пра ядзерную зброю ў Беларусі: Мяркую, да прымянення не дойдзе

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч лічыць, што да прымянення ядзернай зброі, планаванай да размяшчэння ў Беларусі, не дойдзе. Пра гэта ён заявіў журналістам у Маскве, піша БелТА.

Аляксандр Вальфовіч. Фота: БелТА

Адказваючы на пытанне, калі ў Беларусь завязуць ядзерныя боегалоўкі, ён сказаў: «Калі прымуць рашэнне нашы кіраўнікі — вярхоўны галоўнакамандуючы Расійскай Федэрацыі і галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Беларусі. Рашэнне за імі».

«Не важна, у якой колькасці. Галоўнае — у якой якасці і як правільна іх ужываць. А ўжываць, мы ведаем, як. І ці трэба іх будзе ўжываць?.. Думаю, што не дойдзе да прымянення. Усё ж такі боегалоўкі і іншыя боепрыпасы тактычнай або стратэгічнай ядзернай зброі перш за ўсё прызначаюцца для прадухілення, гарантавання бяспекі як Расіі, так і Беларусі», — заявіў Аляксандр Вальфовіч.

Чытайце яшчэ:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Каментары12

  • Ян Севярын Бакей
    06.04.2023
    а хто такі Вальфович, каб разважаць, прыменіць ці не расея СВАЮ ядзерную зброю? з такім жа посьпехам і я магу запэўніваць пра ядзерныя сілы , скажам, Індыі ці Пакістана, а яшчэ лепей, паўночнакарэйскага фюрэра...
  • Абу
    06.04.2023
    Канешне не дойдзе. Па-першае, ваенныя злачынцы проста не паспеюць. Па-другое, свая шкура занадта дарагая
  • Lićvin
    06.04.2023
    Вы чшчэ калабаранта цытуеце? Ён прысягу даваў што нагі чужынца (вайсковага) ня будзе на Беларусі. А па факце? Магу прыкласьці навад доказ што немцы былі са зброяй. Трэпло, пад трыбунал.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць