Грамадства

Сёння пачынаюць завочна судзіць былога афіцэра ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава

У Мінскім гарадскім судзе 7 красавіка распачынаецца завочны суд у дачыненні да Станіслава Лупаносава. Працэс будзе весці суддзя Алена Ананіч. Гэта восьмы завочны судовы працэс у Беларусі за апошнія пяць месяцаў, паведамляе «Вясна».

Лупаносава судзяць за «здраду дзяржаве», «неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй», «перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў».

Паводле раскладу на сайце Вярхоўнага суда, справу будуць разглядаць у закрытым рэжыме.

КДБ унёс Станіслава ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. У Следчага камітэта на расследаванне гэтай справы ў парадку «спецыяльнай вытворчасці» сышло толькі два тыдні.

Станіслаў Лапаносаў — падпалкоўнік ГУБАЗІКа, падчас службы супрацоўнічаў з BYPOL. Пры канцы 2020-га ён з'ехаў з Беларусі. Па яго словах, апошняй кропляй стала гібель Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года.

Каментары

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім10

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Памежны камітэт Беларусі ўгледзеў «Рускі добраахвотніцкі корпус» на мяжы з Украінай2

Паўнамаштабная вайна паміж Ізраілем і «Хезбалой» можа пачацца ў бліжэйшы час11

«Мы вельмі гэтага хочам, мы настойваем» — прэс-сакратарка Лукашэнкі расказала, ці пойдзе той на наступныя выбары17

Эйсмант адрэагавала на публікацыі пра сваю маёмасць: Мы ў іх выйгралі б любы суд7

Наталля Эйсмант сабралася пісаць кнігу: Мы павінны пакінуць праўду, бо нашы ворагі таксама напішуць16

Украінцы ўдарылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранскай вобласці4

У Чашніцкім раёне на вулічныя шыльды дадалі беларускую мову3

Аляксандра Герасіменя: На Алімпіядзе ў Парыжы падняла б бел-чырвона-белы сцяг — вялікая гутарка3

Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім10

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →