Грамадства

Палітзняволенай Вікторыі Кульшы трэці раз дадалі тэрмін па крымінальнай справе

У судзе Рэчыцкага раёна 7 красавіка агучылі чарговы прысуд палітзняволенай Вікторыі Кульшы паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі), паведамляе «Вясна».

Суддзя Станіслаў Іванюценка прызначыў жанчыне яшчэ год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі. Раней Вікторыю ўжо двойчы судзілі па крымінальных справах, у тым ліку за «непадпарадкаванне адміністрацыі гомельскай калоніі». За паўгода ў рэчыцкай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА, а нядаўна яе змясцілі ў ПКТ на шэсць месяцаў. 

Палітзняволеную інжынерку па ахове працы затрымалі 4 лістапада 2020 года за тое, што яна адміністравала тэлеграм-канал і чат «Кіроўцы 97%». Яе абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У лютым 2021 года Вікторыю асудзілі да 2,5 года калоніі і накіравалі адбываць тэрмін у гомельскую жаночую калонію.

У чэрвені жанчыну асудзілі паводле арт. 411 КК і дадалі яшчэ адзін год у зняволенні. У новай папраўчай калоніі супраць яе зноў завялі крымінальную справу паводле гэтага артыкула. 

Вікторыю судзілі за непадпарадкаванне адміністрацыі гомельскай калоніі № 4.

Так, сярод «парушэнняў» у яе былі: «знішчэнне ліста, напісанага да дачкі»; «выйшла ў туалет, не папярэдзіўшы»; «была няветлівая з супрацоўнікамі папраўчай установы»; «знаходзілася з расшпіленым гузікам на паліто», «калі адчыняліся дзверы камеры, не ўстала, не прывіталася, не назвала сябе».

У калоніі палітзняволеную прызналі «злоснай парушальніцай рэжыму». У адносінах да Вікторыі агулам было выпісана 34 спагнанні.

У гомельскай жаночай калоніі на выязным пасяджэнні 14 чэрвеня Вікторыі прызначылі ў дадатак да 2,5 года калоніі яшчэ адзін год зняволення.

«Сканчэнне тэрміну робіцца чымсьці, чаго не існуе. Не разумею, як людзі ўвогуле могуць з калоніі выйсці», — пракаментавала Вікторыя ў лісце.

Акрамя таго, яна піша, што не атрымлівае лістоў нават ад сваякоў ад 3 сакавіка мінулага года — «іх знішчаюць па акце, бо яны нібыта напісаны тайнапісам».

Вядома, што Вікторыя некалькі разоў трымала галадоўку на знак пратэсту супраць ціску з боку адміністрацыі. Адміністрацыя калоніі ўжывае супраць жанчыны фізічны і псіхалагічны ціск. Стан здароўя Вікторыі моцна пагоршыўся.

Трэці суд над жанчынай распачаўся 6 красавіка ў судзе Рэчыцкага раёна. На наступны дзень, 7 красавіка, суддзя Станіслаў Іванюценка прызнаў Вікторыю вінаватай і прысудзіў ёй яшчэ адзін год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін складае чатыры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Цяпер жанчына знаходзіцца ў ІЧУ Рэчыцы і чакае этапу ў гомельскі СІЗА.

Каментары

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім8

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі гэтага хочам, мы настойваем» — прэс-сакратарка Лукашэнкі расказала, ці пойдзе той на наступныя выбары17

Эйсмант адрэагавала на публікацыі пра сваю маёмасць: Мы ў іх выйгралі б любы суд7

Наталля Эйсмант сабралася пісаць кнігу: Мы павінны пакінуць праўду, бо нашы ворагі таксама напішуць16

Украінцы ўдарылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранскай вобласці4

У Чашніцкім раёне на вулічныя шыльды дадалі беларускую мову3

Аляксандра Герасіменя: На Алімпіядзе ў Парыжы падняла б бел-чырвона-белы сцяг — вялікая гутарка3

Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах9

Грыбнік назбіраў на Міншчыне зайздросную паляну баравікоў і падасінавікаў

Качанава звадзіла Мацвіенку ў Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім8

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →