Усяго патроху

Дарагія сродкі для чысткі заменіць воцат

Воцат эфектыўна дапаможа пазбавіцца ад плям, ачысціць забруджаныя паверхні і надасць бляск мэблі.

Воцат як чысцячы сродак

Воцат выдатна чысціць

Для чысткі вам спатрэбіцца развесці ў роўных долях воцат і ваду. Змочанай у гэтым растворы анучкай з мяккай тканіны можна працерці пыл з розных прадметаў, у тым ліку з камп'ютара ці прынтара. Змочаным ватным тампонам лёгка ачысціцца клавіятура кампʼютара ці панэль кнопкавага тэлефона. Толькі не забудзьцеся перад гэтым адключыць прыбор ад сілкавання.

Такі ж раствор дапаможа ачысціць ад пылу венецыянскія жалюзі на вашым акне. Для гэтага неабходна надзець на руку баваўняную пальчатку і змачыць пальцы ў растворы. Затым пальцамі правесці па баках кожнай пласцінкі. Перыядычна неабходна апалоскваць пальчатку ў чыстай вадзе.

Чысты воцат дапаможа зняць налепкі і цэннікі, размешчаныя на мэблі, шкле ці пластыку. Для гэтага трэба змачыць вуглы і бакі этыкетак. Калі яны размокнуць — саскрэбці пластыкавай карткай. Калі засталіся ліпкія рэшткі, то іх зноў трэба намачыць воцатам і саскрэбці. Праз некалькі хвілін пасля гэтага паверхню трэба працерці чыстай тканінай.

Воцат прачысціць злівы і знішчыць непрыемныя пахі

Сумесь воцату і харчовай соды дапаможа прачысціць каналізацыю. Такі спосаб больш эканамічны і менш агрэсіўны, чым любы іншы хімічны сродак. У варонку зліву спачатку высыпце палову шклянкі (125 мл) харчовай соды, затым заліце туды шклянку (250 мл) воцату. Пасля таго, як пена, атрыманая ў выніку гашэння соды воцатам, знікне, змыйце ўсё цёплай вадой з-пад крана. Праз 5 хвілін змыйце ўжо халоднай вадой.

Воцат дапаможа пазбавіцца ад паху цыгарэт. Для гэтага неабходна ім намачыць тканіну і трохі ёю памахаць у пакоі.

Калі ж нешта падгарэла на кухні, то пазбавіцца ад паху дапаможа неглыбокая міска, напоўненая на тры чвэрці яблычным воцатам. Пах павінен знікнуць праз суткі.

Лустачка белага хлеба, змочаная ў воцаце, дапаможа пазбавіцца ад непрыемнага паху ланч-бокса: хлеб трэба пакінуць у ім на ноч.

Дзве шклянкі воцату, залітыя на ноч ва ўнітаз, дапамогуць яго прадэзынфікаваць і ачысціць.

Воцат адчысціць ванну ад каменю

Воцат дапаможа вярнуць бляск вашым ракавінам і ваннам. Для гэтага дастаткова іх працерці анучкай, змочанай у чыстым воцаце.

Пазбавіцца ад плям, створаных жорсткай вадой, дапамогуць тры шклянкі воцату, якія заліваюцца ў ванну і раствараюцца ў гарачай вадзе. Вада павінна закрыць усе плямы. Затым даюць чатыры гадзіны пастаяць. За гэты час плямы павінны размякчыцца. Ваду зліваюць і саскрабаюць плямы. Каб аднавіць колер на месцы плям, неабходна іх працерці зубной шчоткай, змочанай у воцаце.

Каб выдаліць непрыемныя плямы ад вады з дзвярэй душавой кабіны і зрабіць іх бліскучымі, неабходна іх працерці тканінай, змочанай у сумесі паловы шклянкі воцату, шклянкі нашатырнага спірту, чвэрці шклянкі харчовай соды і 3,5 літра (14 шклянак) гарачай вады.

Тканінай, змочанай у воцаце, добра ачышчаюцца краны, сушылкі для ручнікоў, люстэркі і дзвярныя ручкі.

А зняць вапнавыя адклады з душавых насадак дапаможа іх змяшчэнне на 10 хвілін у сумесь 4 шклянак кіпеню і паловы шклянкі воцату. Калі ў насадак ёсць пластыкавыя часткі, то вада павінна быць проста гарачай. Калі насадка не здымаецца, то яе змяшчаюць у поліэтыленавы пакет, які напаўняюць воцатам і пакідаюць на гадзіну. Затым пакет здымаюць і праціраюць насадку.

Воцатам чысцяць дываны

Воцат дапаможа пазбавіцца ад хімікатаў, пылу і непрыемных пахаў, якія ўвабрала ваша адзенне. Для гэтага дастаткова дадаць 1 шклянку (250 мл) воцату ў пральную машыну.

Воцат дапаможа захаваць колеры адзення і не дасць пафарбаваць іншыя рэчы. Для гэтага перад мыццём трэба замачыць новае адзенне ў некалькіх шклянках неразведзенага воцату на 10—15 хвілін.

Для таго, каб пачысціць і асвяжыць фарбы дываноў, трэба іх пачысціць шчоткай, змочанай у растворы адной шклянкі воцату і 3,5 літра вады. Пасля чысткі трэба проста даць высахнуць.

Калі на дыванах ёсць старыя плямы, то іх можна адчысціць з дапамогай сумесі 2 сталовых лыжак (30 мг) солі і паловы шклянкі воцату. Яе наносяць на пляму і даюць высахнуць. Затым пыласосяць. Калі ж плямы вялікія і цёмныя, то ў раствор дабаўляюць 35 мг буры (тэтрабарату натрыю).

Для вывядзення вельмі стойкіх плям спатрэбіцца паста, прыгатаваная з адной сталовай лыжкі воцату і такой жа колькасці кукурузнага крухмалу. Гэтай пастай трэба энергічна пацерці пляму сухой анучкай і пакінуць на два дні. Затым прапыласосіць.

Можна зрабіць раствор для вывядзення плям. Для гэтага спатрэбіцца дзве бутэлькі з распыляльнікам. Першую напаўняюць растворам з пяці частак вады і адной часткі воцату. У другую на пяць частак вады дадаюць адну частку нашатырнага спірту. Спачатку пляму намочваюць растворам з воцату. Пакідаюць на некалькі хвілін, а затым прасушваюць чыстай сухой тканінай. Пасля гэтага на пляму распыляюць раствор з нашатырным спіртам. Так паўтараюць да той пары, пакуль пляма не знікне.

Воцат вяртае бель шкарпэткам

Воцат дапаможа вярнуць яркасць белым шкарпэткам. Для гэтага ў каструлі разводзяць 1 шклянку воцату і 6 шклянак вады (1,5 літра). Даводзяць да кіпення і пераліваюць у міску ці вядро, куды змяшчаюць шкарпэткі, і пакідаюць на ноч. На наступны дзень мыюць, як звычайна.

Воцат таксама дапаможа адбяліць пажоўклую бялізну. Для гэтага яе неабходна замачыць на ноч у растворы 1 часткі воцату і 12 частак цёплай вады.

Воцат заменіць змякчальнік для вады і бялізны. Для гэтага ў пральную машыну дадаюць 1 шклянку воцату перад пачаткам мыцця. Адначасова воцат дапаможа пазбавіцца ад бактэрый і ажывіць колеры (у апошнім выпадку будзе дастаткова і паловы шклянкі).

Воцат і дрэва

Калі ў доме ёсць драўляныя панэлі, то надаць ім свежасць і бляск дапаможа нанясенне на іх раствору з літра вады, 4 сталовых лыжак воцату і 2 сталовых лыжак аліўкавага алею. Дрэву даюць увабраць у сябе гэту сумесь, а затым паліруюць сухой анучкай.

Раствор яблычнага воцату і ёду дапаможа замаскіраваць драпіны на драўляных паверхнях. Для гэтага яго з дапамогай пэндзліка наносяць на драпіну. Для цёмных парод дрэва ў раствор дадаюць больш ёду. Калі дрэва светлае — больш воцату.

Воцат супраць плямаў тлушчу

Ачысціць ад тлушчу ракавіну, духоўку ці кухонны стол дапаможа раствор воцату і вады (1:1).

2—3 сталовыя лыжкі воцату можна дадаць у мыйны сродак і ўзбоўтаць. Гэта павялічыць здольнасць сродку ачышчаць тлушч. Акрамя таго, гэты раствор будзе нейтралізаваць пахі.

Воцат для чысткі халадзільніка і мікрахвалёўкі.

Сумессю воцату і вады (1:1) мыюць халадзільнік як знутры, так і звонку, у тым ліку пракладкі дзвярэй і скрыні для прадуктаў. Каб прадухіліць зʼяўленне плесні, трэба працерці ўнутраныя сценкі і ўнутраныя часткі скрыняў для захоўвання анучкай, змочанай чыстым воцатам.

А для чысткі мікрахвалёўкі неабходна ў яе змясціць міску, напоўненую растворам адной шклянкі вады і чвэрці шклянкі воцату. Затым гэта сумесь разаграваецца пяць хвілін на максімальнай магутнасці. Пасля таго, як вадкасць астыне, мікрахвалёўку праціраюць губкай ці тканінай, змочанай у ёй.

Воцат дэзынфікуе

Вядома, што воцат — гэта эфектыўны сродак, які дэзынфікуе. Ён забівае кішэчную палачку, бактэрыі сальманелы і стафілакока, таму рэкамендуецца ім апрацоўваць кухонныя дошкі пасля кожнага выкарыстання. Калі дошка зроблена з дрэва, то спачатку яе паверхню пасыпаюць харчовай содай, а затым апырскваюць воцатам. Праз пяць хвілін дошку праціраюць тканінай, змочанай у халоднай вадзе.

Воцат замест праса

Для таго, каб выпрастаць зморшчыны на адзенні, дастаткова яго апырскаць растворам воцату і вады (1:3). Калі яно добра прамокне, трэба павесіць сушыць на адкрытым паветры.

Воцат для чысткі посуду і ювелірных вырабаў

Для таго, каб вярнуць бляск срэбным вырабам, дастаткова іх замачыць на дзве-тры гадзіны ў сумесі паловы шклянкі воцату і 2 сталовых лыжак харчовай соды. Затым добра прамыць вадою і выцерці мяккай тканінай.

Сумесь воцату і соды (1:1) дапаможа вярнуць бляск медным і бронзавым вырабам. Для гэтага спачатку трэба пачакаць, пакуль скончыцца рэакцыя гашэння соды. Затым пастай з дапамогай мяккай тканіны паліруюць вырабы да той пары, пакуль не знікне пацямненне. Пазней прамыць халоднай вадой і працерці мяккай тканінай.

Воцат для чысткі чайніка і тэрмаса

Каб выдаліць вапнавы і мінеральны адклад у чайніку, неабходна ў ім пракіпяціць 3 шклянкі воцату на працягу 5 хвілін і пакінуць чайнік на ноч. На наступны дзень застанецца яго толькі памыць халоднай вадой.

Каб ачысціць тэрмас, яго напаўняюць гарачай вадой, у якую дадаюць чвэрць шклянкі воцату. Каб прыбраць плямы, дадаюць сыры рыс. Ён дзейнічае як абразіў. Тэрмас закрываюць і добра ўзбоўтваюць. Затым прамываюць і даюць высахнуць.

Чытайце яшчэ:

Дрожджы дапамогуць павысіць ураджайнасць і захаваць ураджай

Як памыць вокны без разводаў

Рамы вашых вокнаў пажоўклі? Скарыстайцеся гэтым рэцэптам

Каментары

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка1

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект ужо праз два гады можа вычарпаць рэсурсы з адкрытых крыніц2

У Мінску ноччу стаяла даўжэзная чарга ў краму. Што давалі?4

Пекла над Беларуссю. Прагноз надвор'я на апошнія дні чэрвеня2

Ці спыніліся атакі мігрантаў на польскай мяжы пасля пагрозы закрыць яе і кітайскага папярэджання?6

У Расіі расказалі, як вырашаюць праблему з мігрантамі — іх адпраўляюць на вайну ва Украіну3

Караць ШІЗА дазволілі ў паўтара раза даўжэй, суткамі на хіміі таксама. Новы закон пагоршыць умовы для беларускіх вязняў

Беспілотнікі атакавалі Рэдкінскі хімічны завод у Цвярской вобласці Расіі

Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу3

У Віцебску запусцілі танцуючыя фантаны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка1

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка

Галоўнае
Усе навіны →