Грамадства

Жыхару Оршы далі два гады калоніі за здымкі расійскай вайсковай тэхнікі на вакзале

Суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал вынесла прысуд 27-гадоваму жыхару Оршы, палітвязню Яраславу Казакевічу, абвінавачанаму ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны а 8-й гадзіне 8 снежня 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі Орша-Цэнтральная зняў на мабільны тэлефон відэа, на якім быў зафіксаваны эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай.

Затым Казакевіч з вагона цягніка рэгіянальных ліній нібыта пераслаў відэаролік у тэлеграм-канал, «інфармацыйная прадукцыя якога раней была прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Літаральна на наступны дзень, 9 снежня, Яраслаў быў затрыманы і арыштаваны на 15 сутак за «выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). На волю ён болей не выйшаў.

У выніку Яраславу Казакевічу прысудзілі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведаміла «Віцебская вясна».

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць