Грамадства22

Стала вядома пра затрыманне псіхолага і былога супрацоўніка БДПУ

Невядома, калі адбылося затрыманне — пра яго пастфактум паведамілі сілавікі.

Сяргей Іванцоў. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Сяргею Іванцову 38 гадоў. Ён выпускнік Ліцэя БДУ 2002 года. Пасля паступіў на біяфак БДУ. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Акадэміі навук, а таксама як медыцынскі прадстаўнік некалькіх фармацэўтычных кампаній.

Таксама Іванцоў — дырэктар кампаніі «Дэ Візу», якая займаецца маркетынгавымі даследаваннямі ў фармакалогіі і вучыць гэтаму іншых. Яна ўваходзіць у ESOMAR, адну з найбуйнейшых сусветных супольнасцяў даследчыкаў.

Пяць гадоў таму Сяргей паступіў у аспірантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і працаваў ва ўніверсітэце.

Таксама Іванцоў — практыкуючы псіхолаг, прыхільнік і папулярызатар энеаграмы (пэўнай канцэпцыі тыпаў асоб). Мужчына быў сертыфікаваным трэнерам энеаграмы і бізнэс-трэнерам асацыяцыі ICTA.

Як паведамляе канал, звязаны з сілавікамі, яго затрымалі за тое, што ён нібыта пісаў каментары ў чат-бот канала «Беларусь галаўнога мозга». Паведамляецца, што ён у СІЗА і супраць яго заведзена крымінальная справа па двух артыкулах (якіх — не ўдакладняецца).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Цім
    13.04.2023
    Ён жа псіхолаг! І, натуральна, што ён быў каментатарам канала "Беларусь галаўнога мозга". Выказываў свае думкі як прафесіянал. А дыягназы псіхолага не павінны ўсім падабацца. Карацей, схапілі псіхі псіхолага. Пакрыўжаныя якія ...
  • былы ліцэіст
    13.04.2023
    Панства, 2010 года больш не будзе, як і 2006, калі што... Або вывозьце сем'і і самі з'язджайце, або рабіце нешта. У ПКК можна набыць вайсковы досьвед

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна19

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай7

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі9

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна19

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць