Здароўе11

Гамеапатыю і іншыя метады нетрадыцыйнай медыцыны дагэтуль уключаюць у пералік платных паслуг у дзяржаўных клініках

У абноўленым пераліку платных паслуг дзяржаўных бальніц і паліклінік засталіся гамеапатыя, лячэнне пчоламі, п'яўкамі і іншыя нетрадыцыйныя працэдуры. Такія метады многія ў медычным коле лічаць сумніўнымі.

Гамеапатычныя лекі. Фота: urologexp.com

У выдадзенай 10 красавіка ўрадам пастанове — пералік платных паслуг, якія могуць аказваць дзяржаўныя медыцынскія ўстановы. Некаторыя з гэтых працэдур у медыцынскім асяроддзі лічацца псеўдамедыцынай, а ў самім дакуменце называюцца «нетрадыцыйнымі метадамі аказання дапамогі». Так, у пераліку згадваецца гамеапатыя, гірудатэрапія (лячэнне п'яўкамі), апітэрапія (лячэнне пчоламі).

Гэтыя метады і раней ўключалі ў пералік платных паслуг.

Фрагмент урадавай пастановы з пералікам платных паслуг, у якім згадваюцца нетрадыцыйныя метады медычнай дапамогі (пункт 4). Скан з pravo.by

Сярод дактароў такі падыход выклікае дыскусію.

«Медыцына — гэта навука, якая грунтуецца на доказах, эфектыўнасці тых ці іншых метадаў лячэння і дыягностыкі хваробаў. Калі ёсць доказы таго, што метад эфектыўны і бяспечны, то ён прымаецца і выкарыстоўваецца. Калі няма доказаў, то гэта не медыцына…» — тлумачыць практыкуючы доктар Вадзім.

Паводле яго, ужыванне тэрміну «нетрадыцыйная медыцына» — маркер кваліфікацыі службоўцаў, якія складалі пералік. Акрамя таго, акцэнтуацыя ўвагі, напрыклад, на гамеапатыі, дыскрэдытуе сістэму аховы здароўя.

Дадатак да пастановы ўраду ад 10 красавіка 2023 года № 182 з абноўленым пералікам платных паслуг быў апублікаваны ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя, але потым яго чамусьці прыбралі. 

Медыкі згаджаюцца, што «нетрадыцыйныя метады лячэння» папулярныя ў пацыентаў і яны гатовыя за іх плаціць. У бальшыні выпадкаў да дактароў, якія аказваюць такія паслугі, ідуць людзі, расчараваныя ў традыцыйнай медыцыне, альбо тыя, хто спадзяецца на цуд.

«Знахарства ва ўсе часы было папулярным, і часам толькі зёлкі ратавалі», — адзначае неўрапатолаг Вячаслаў, які сам ставіцца да гамеапатыі насцярожана.

Скептычна ўспрымае гамеапатыю і наогул «нетрадыцыйную медыцыну» доктар з 20-гадовым стажам Пётр.

«Часцей за ўсё проста не ведаеш, што знаходзіцца ў таблетцы ці бутэлечцы з вадкасцю. І хто ўсё гэта прыгатаваў, — выказваецца ён. — У самой гамеапатыі можа і нічога дрэннага няма. Ведаю адну калегу з Віцебска, якая даўно займаецца гамеапатычнымі прэпаратамі. Яна ведае ў гэтым сэнс. Працуе ва ўніверы, займаецца навукай. Сама вырабляе прэпараты, са зразумелай сыравіны».

Святлана, медык з 30-гадовым стажам, сутыкалася з гамеапатыяй і знаёмая з калегамі, якія вырабляюць такія прэпараты.

«Гэта як дадатак да традыцыйных метадаў лячэння. Пацыенты вераць у іх гаючую моц. Гэтыя віды лячэння, аднак, не ўваходзяць у афіцыйныя пратаколы, якія прадугледжаныя для кожнай паталогіі. У комплексе з афіцыйнымі метадамі яны рэальна дапамагаюць», — цвердзіць доктарка.

Яна, аднак, салідарная з калегамі, што ў афіцыйным дакуменце найперш павінны фігураваць паслугі традыцыйнай медыцыны.

Гамеапатыю Міністэрства аховы здароўя легалізавала ў 1991 годзе. Тады быў выдадзены загад, які дазваляў ствараць прыватныя гамеапатычныя цэнтры і аптэкі. 

Медыкі, які займаюцца гамеапатыяй, сцвярджаюць, што сыравінаю для гамеапатычных лекаў служаць, у асноўным, рэчывы расліннага, жывёльнага паходжання і мінералы. У апошні час сталі прымяняцца таксама арганныя прэпараты. Разам з тым прызнаецца, што механізм дзеяння такіх лекаў дагэтуль дастаткова не вывучаны.

У Мінску 17 гадоў працуе цэнтр «Класічная гамеапатыя».

У розных краінах стаўленне да гамеапатыі рознае.

Напрыклад, у Расіі гамеапатыя афіцыйна ў 2017 годзе прызнаная ілжэнавукаю. Нацыянальная акадэмія навук палічыла яе небясшкоднай, паколькі хворыя марнуюць значныя сродкі на нядзейныя прэпараты і грэбуюць тымі лекамі, якія маюць пацверджаную эфектыўнасць.

У суседняй Польшчы, дзе дзеіць страхавая медыцына, сам пацыент вырашае, да каго звяртацца, калі праблемы са здароўем. 

У 2016 годзе ўлады Швейцарыі пастанавілі прыраўняць метады альтэрнатыўнай медыцыны да традыцыйных. Большасць насельніцтва на рэферэндуме падтрымала такі крок.

Цяпер у каталогу паслуг поліса абавязковага медстрахавання пазначана і гамеапатыя. Але не ўсё проста. Для аплаты альтэрнатыўных метадаў лячэння неабходна скласці дамову дадатковага добраахвотнага страхавання, якая асобна пакрывае расходы на гамеапатыю. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Мінздароўя ўвяло новыя правілы для аптэк. Іх стане менш: хочуць прыдушыць канкурэнтаў «БелФармацыі»

«Пандэмія і рэпрэсіі ўзарвалі сістэму». Дактары расказваюць, як змянілася медыцына за тры гады

Лукашэнка: Прыватнай медыцыны я ўжо наеўся

Каментары1

  • даведка
    14.04.2023
    Николай Лукашенко после окончания нетрадиционного биофака БГУ должен же как-то стать врачом...

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →