Усяго патроху33

Жыхару Смаргоні сын падарыў на дзень нараджэння страусаў. Гаспадар перарабіў плот, бо метровы птушкі бралі з разбегу

Ва Уладзіслава і Ларысы Мізулаў на лецішчы ў Смаргонскім раёне тры гады жывуць страусы Машка, Хомка і Дэн. Гаспадар сказаў, што птушкі былі марай.

Жыўнасць на лецішчы Мізулы трымаюць даўно, піша «Светлы шлях». Але куры, гусі, качкі, трусы — для здаровага харчавання, а страусы — для цікавасці, для душы.

— Купіў дваіх, а трэцяга сын на дзень нараджэння падарыў. Малыя яны тады былі зусім — па месяцы чатыры, а афарбоўка — як у дзікоў, паласатыя такія. Усё лета разам з куранятамі ў цяпліцы і пражылі, — кажа дачнік.

Пра тое, што гэта два самцы і самачка, гаспадары даведаліся нядаўна, таму што да двух гадоў знешніх адрозненняў у птушак не было. Цяпер жа, калі прыгледзецца да афарбоўкі пёраў на шыі, то можна зразумець, што ў самцоў яны з блакітнаватым адлівам.

А яшчэ «хлопцы» выдаюць незвычайныя гукі — падобныя на барабанны гук.

Ларыса Якімаўна прызнаецца, што адразу была не ў захапленні ад гэтых экзатычных гасцей у гаспадарцы. А цяпер так прыкіпела да іх душой, вельмі палюбіла.

— Падыду, абдыму, руку ў пёры апушчу — і так добра на душы становіцца. А як цікава з імі гуляць, назіраць за звычкамі.

— Пабегайце, пакажыце сябе! — жартаўліва камандуе сваім падапечным Уладзіслаў Браніслававіч. І птушкі, распушыўшы пёры, паўстаюць ва ўсёй красе.

Што ў меню ў вялікай птушкі?

Гэта цяпер у страусаў выдатныя пенаты і вялікі дворык. Гаспадар пастараўся. Праўда, плот прыйшлося два разы рабіць. Вышыню ў 1 метр 20 сантыметраў птушкі бралі з разбегу. Адзін страус уцёк, насіўся па дачах, пакуль не злавілі. Цяпер сетка ў два метры — такая вышыня птушкам не паддаецца.

Калі цёпла, страусы амаль увесь час на вуліцы. Калі душна, ім уключаюць ваду і робяць фантан, тады яны «ад радасці ногі ўверх падкідваюць, быццам лятку-енку танчаць, кажа Уладзіслаў Мізула.

Аказваецца, гаспадары ўжо пачаставаліся яйкам-дэлікатэсам, і людзям далі пакаштаваць. Ларыса Якімаўна рабіла амлет, а дачка яйка ў салату дадавала. Першае ўзважылі — паўкіло. Жаўток па памеры з добры яблык.

А сёлета вывелі страусяня. У канцы лютага малое з'явілася на свет. Паклаў яго Уладзіслаў Браніслававіч у інкубатар для вывядзення куранят, адсочваў працэс.

— Чую, на 57 дзень — яйка варушыцца, пішчыць, але праклёву няма. Прыйшлося дапамагчы. Надкалоў яйка акуратненька, а далей малы сам усё зрабіў. Да вечара ўжо нават на вуліцу выйшаў, — кажа Мізула. Унукі назвалі страусяня Бэбі. Пакуль ён дома, але хутка прывязуць на лецішча.

Кормяць сваіх страусаў Мізулы, як курэй. Гаспадар удакладняе, што зерне дае не цалкам — дробніць. Любяць страусы і траву: «амерыканку», лісце буракоў, морквы, хрэну.

«Ніколі не бачыў іх такімі худымі». Рэдкіх быкоў з адрэзаных паводкай астраўкоў пад Туравам так пакуль і не вывезлі

У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА

У Пінску выратавалі казулю, якая трапіла ў ачышчальныя збудаванні

Каментары3

  • даведка
    14.04.2023
    У меня на дедовском хуторе летали, как полноценные птицы, даже куры, индюшки, гуси... 
    Последние так целой стаей как-то улетели прямо на моих детских глазах. Пришлось потом возвращать их с ближайшего водоёма. Поэтому домашней птице подрезают перья. Но и это не всегда лишает их возможности летать, если пропустить, когда оперение начинает отрастать: то курица на забор залетит, то индюшка с одного конца двора на ворота в другом конце через весь двор пролетит и сядет. Для таких ситуаций домашнюю птицу метят краской, чтобы потом можно было отличить свою от чужой.
  • ми-ми но
    14.04.2023
    страусы лятаюць? Оо... добра, што не лятаюць каровы
  • Злосны вожык
    14.04.2023
    Даведка тожа самае і у маім дзяцінстве было,аналогия не правильная но вчера был в чат рулетке написано рус и тут опа.,говар мова Украінка Украінец з такой падзякай што Беларусы за Украіну, але гэта на жаль не доўга ,яшчэ трохі і нас на гадоў 50 будуць плевать в лицо ,а пра МОВУ гэта свой чужой эти марсианин из российских не знают .я думаў трохі перабольшваць пра мат.там ма..еб..і усё

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае4

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць