Вайна11

Беларускія вайскоўцы прайшлі падрыхтоўку па спецыяльным прымяненні штурмавікоў Су-25

Беларускія вайсковыя лётчыкі і інжынеры наземнай службы прайшлі дападрыхтоўку прымянення на штурмавіках Су-25 спецыяльных боепрыпасаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны РБ.

14 красавіка вайсковае ведамства Беларусі паведаміла, што лётны і інжынерна-тэхнічны склад ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі завяршылі дадатковую падрыхтоўку па праграме эксплуатацыі і баявога выкарыстання штурмавікоў Су-25.

«Падрыхтоўка ўключала як тэарэтычны курс, так і практычныя заняткі пад кіраўніцтвам вопытных расійскіх інструктараў, што дазволіла не толькі палепшыць практычныя навыкі лётнага складу, але і асвоіць новыя спосабы прымянення сучасных авіяцыйных сродкаў паражэння, у тым ліку і спецыяльных боепрыпасаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца таксама, што вайскоўцы асвоілі праграму падрыхтоўкі «ў поўным абʼёме», а атрыманыя веды і ўменні «паслужаць забеспячэнню ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».

Адметна, што на размешчаным у тэлеграм-канале Мінабароны відэа пра праграму дападрыхтоўкі расказвае чалавек у касцюме вайсковага пілота, імя якога не называецца, а акуляры на лётным шлеме хаваюць яго твар.

Каментары1

  • Одзін
    14.04.2023
    Чорны ворак няхай сабе бяруць у дарогу, бо яна будзе толькі ў адзін канец

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць