Кіно33

Пра што серыял BEEF («Грызня»), які ўсе называюць крутым?

Пасля сутыкнення на паркоўцы два незнаёмцы становяцца ворагамі на ўсё жыццё. Усе 10 эпізодаў яны будуць помсціць адно аднаму — з кожным разам усё больш па-майстэрску і небяспечна. Кінакрытыкі назвалі BEEF «разумнай, складанай работай з ідэальным акцёрскім складам, майстэрскай рэжысурай і адточаным вытворчым дызайнам», а Netflix ужо вылучыў серыял на тэлевізійную прэмію «Эмі». 

Steven Yeun in
Стывен Ён у серыяле BEEF. Фота: Netflix

З першых хвілін гэтага серыяла кожны глядач пазнае ў галоўных персанажах сябе, бо BEEF — гэта гісторыя пра наш свет, у якім людзі бясконца вымушаны душыць свае гнеў, расчараванне і незадаволенасць, каб змагацца за грошы, статус і прызнанне. Галоўныя героі перапоўненыя негатыўнымі эмоцыямі і іх варажнеча — тая вобласць жыцця, у якой яны нарэшце могуць сарваць маску прыстойнасці і выявіць сябе напоўніцу.

«Мне так надакучыла ўсміхацца», — кажа Дэні (Стывен Ён) у першым эпізодзе, і гэта — дакладна тое самае, што адчувае Эмі (Алі Вонг) — другая галоўная гераіня.

Дэні і Эмі стомленыя сваім жыццём, перажываюць моцнае эмацыйнае выгаранне і глыбокі крызіс. Яны хочуць жыць адным чынам, а жывуць іншым — часта прыкідваюцца тымі, кім не з'яўляюцца. Яны спустошаныя, разбітыя і нішто не прыносіць ім радасці, таму паканфліктаваць з незнаёмцам, каб выпусціць пар, — для іх за шчасце.

Серыял пачынаецца з таго, як Дэні спрабуе вярнуць пакупку ў буйную краму і збянтэжаны тым, што не атрымалася гэтага зрабіць. Раззлаваны і разгублены, ён занадта хутка дае задні ход у сваёй машыне і не бачыць моднае аўто, што імчыць да яго месца. Кіроўца чужой машыны, Эмі, сігналіць і паказвае сярэдні палец. Для Дэні гэта становіцца апошняй кропляй. Ён імчыцца за аўто па вуліцах, спрабуючы разгледзець твар кіроўцы. Калі машына ўсё ж з'яжджае, ён запамінае яе нумар — бо не збіраецца выпускаць гэты інцыдэнт з-пад увагі. Так пачынаецца гісторыя, што расцягнецца на 10 серый, гісторыя ўзаемаадносін мужчыны і жанчыны, якіх аб’ядноўвае не сімпатыя, а жывёльная лютасць (не, яна не перарасце ў каханне).

На першы погляд, яны абсалютна розныя — няўдачлівы карэец, які не ведае, на што будзе жыць заўтра, і «нейкая багатая сука з Калабасаса» (спроба расказаць гісторыю пра выхадцаў з розных класаў, безумоўна, нагадае абазнаным гледачам фільм оскараносных «Паразітаў»).

Дэні — карэйскі імігрант, у якога справы ідуць вельмі дрэнна. На банкаўскім рахунку нуль, сямейны бізнэс адабралі з-за парушэння. Бацькі Дэні былі вымушаныя вярнуцца назад у Паўднёвую Карэю. Цяпер ён жыве з малодшым братам-раздзяўбаем Полам, які ўвесь час гуляе ў камп’ютарныя гульні і спрабуе зарабіць на крыпце. Час ад часу Дэні дапамагае рабіць заможным людзям хатнюю працу — гэтак зарабляе. Але яму не хапае не толькі грошай; ён адчувае пустэчу і бессэнсоўнасць жыцця і спрабуе знайсці выйсце спачатку ў адмысловых паездках па сэндвічы з Burger King, а потым — у далучэнні да царквы.

Эмі мае зусім іншае жыццё — у свеце мастацтва Лос-Анджэлеса. Дачка в'етнамска-кітайскіх імігрантаў жыве ў раскошным асабняку разам з мужам Джорджам (сынам вядомага японскага скульптара) і дачкой. Яна ўвесь час наведвае творчыя імпрэзы, на якіх мастацтвазнаўцы прэзентуюць абсалютна бессэнсоўныя і нікому не патрэбныя творы, ахутаныя веерам «канцэпцый». За фасадам прыгожага і зайздроснага жыцця Эмі таксама хаваецца душэўная бездань. Жанчына імкнецца падавацца шчаслівай і задаволенай, але ўсё ў канструкцыі яе жыцця даўно трашчыць па швах. З бізнэсам праблемы, свякроў прыдзіраецца, дачцэ не хапае ўвагі, а муж, які насамрэч не мае таленту, але не здольны гэта ўцяміць, нават не намагаецца зразумець Эмі, мяркуючы, што ўсе праблемы вырашыць псіхатэрапія і «дзённікі ўдзячнасці». 

Такім чынам, BEEF паказвае, як аднолькава цяжка жывецца і багатым, і бедным, і як патрэба вырашаць фінансавыя пытанні прыспешвае прыняцце няправільных рашэнняў і тымі, і другімі. 

Ali Wong in
Алі Вонг у серыяле BEEF. Фота: Andrew Cooper / Netflix

Магчыма, у нейкім іншым фільме Дэні і Эмі маглі б задацца пытаннем, як яны апынуліся там, дзе яны ёсць, і паразважаць аб прычынах, — тады б гэта ператварылася ў спакойную філасофскую драму. Але героі выбіраюць іншы шлях — адыграць усе свае фрустрацыі ў «грызні» і захраснуць у шэрагу неабарачальных падзей. Таму серыял ператвараецца ў бадзёрую камедыю з чорным гумарам, элементамі сатыры і хорару. Глядач ніколі не ведае, чаго чакаць наступным — жартаў ці жудаснага выпадку. Такое актыўнае змяшанне жанраў у прынцыпе ўласціва студыі А24, на якой таксама стваралася трыўмфальная стужка «Усё ўсюды і адразу».

Крытыкі адзначаюць, што для выканаўцаў галоўных роляў Стывена Ён і Алі Вонг — гэта, бадай, найлепшая праца ў іх кар'еры: кожны цалкам раствараецца ў сваім характары і здольны выклікаць спачуванне і сімпатыю, нават калі героі ўчыняюць усё больш вар'яцкія акты помсты. Дэні і Эмі здаюцца такімі ж складанымі, як і сапраўдныя людзі, і будзённасць іх сваркі ніколі не перастае быць пацешнай. 

Кожная серыя «Грызні» называецца цытатай з літаратурнага твора (ад Сільвіі Плат да Кафкі і Карла Густава Юнга), а заканчваецца трэкам з плэйліста міленіялу: Bjork, The Offspring, System of a Down, The Sm, Limp Bizkit і гэтак далей. Гледачы — такога ўзросту, каб добра ведаць усе гэтыя гурты, а таксама добра адчуваць сабе на месцы Дэні і Эмі — калі хаос жыцця не дае табе разабрацца з уласнымі эмоцыямі, а грамадства патрабуе няспынна дасягаць і пры гэтым быць умераным, збалансаваным, правільным — ідэальным.

BEEF забаўляе, дае выйсце лютым фантазіям і падымае вялізную колькасць сацыяльных пытанняў. Але асноўны мэсэдж зразумелы кожнаму — жыццё цяжкае і часта жахлівае, і самае большае, на што вы можаце спадзявацца, — гэта знайсці кагосьці, хто хаця б паспрабуе вас зразумець.

Глядзіце яшчэ:

Ева Грын і Венсан Касель ззяюць у новым серыяле пра спецагентаў

Дык глядзець ці не? Разбіраемся, чаго чакаць ад скандальнага серыяла пра «Песняроў»

Фільм «Тэтрыс»: як замежныя бізнэсмены куплялі правы на сусветна вядомую гульню ў савецкага інжынера

Каментары3

  • Крон штейн
    25.04.2023
    Парахня для гледача з мізэрным IQ. Іх чамусьці надзяляюць увагаю, залагоджваюць дзеля чагосьці. Ну, людзкі сьвет мяняецца...
  • Беларус
    25.04.2023
    Крон штейн, согласен с Вами: очередной фильмец о рептильном мозге человека, доставшемся нам, людям, от наших земноводных предков... Однако зачем это смотреть в фильме с 10 сериями, если в Беларуси такое "диво" транслируется с 1994 года без остановки, по БТ... А после 2020 года Градус Ненависти и Обид от вечного "президента" только НАБИРАЕТ ОБОРОТЫ...
    А до 1994 года были и просто НАСИЛИЕ і НОЧ РАСТРАЛЯНЫХ Паэтаў.
  • Гость
    25.04.2023
    Спасибо за обзор , смотреть не буду.Смотреть сериал - это как будто жить чужой жизнью.Не хочу и не буду , однозначно!

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты18

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім10

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне34

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца10

Вулічны гандаль рэчамі са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску забаранілі пасля скаргі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты18

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →