Ну, калі Кіеў не згадваецца ў расейскіх падручніках па гісторыі, то Кіеў не з'яўляецца часткаю расейскае гісторыі. Тады Кіеў з'яўляецца часткай іншай, нерасейскай краіны (магчыма, пад назвай Украіна?), якую Расея ня можа лічыць сваёй. Вядома, «Русь» — гэта ня тое самае, што Расея. Дыктатуры дакладна ня любяць гістарычныя факты!
Valadzimir
20.04.2023
Простая праўда , канешне, Русь - гэта абсалютна не тое самае што Расея. Але старажытны Кіеў - гэта абсалютна не "Украіна". Старажытны Кіеў - частка гісторыі Старажытнай Русі, якая даўным-даўно зьнікла.
Gorliwy Litwin
20.04.2023
Беларуская дзяржава ВКЛ і Маскоўская дзяржава (Кіеўская) Русь. Усё лагічна
Valadzimir
20.04.2023
Gorliwy Litwin , ВКЛ ніколі не было "беларускай" дзяржавай, а старажытная Русь ніколі не была "Кіеўскай". Яна пачалася з Ноўгарада і каланізаваных ім вугра-фінскіх земляў, некаторы час другім яе цэнтрам быў Кіеў, а потым яе цэнтар вярнуўся ў паўночна-ўсходнія абшары.
Valadzimir
20.04.2023
Удакладненьне - калі зыходзіць дакладна з тэксту летапісу, то Русь пачалася з Ноўгарада, Полацка і каланізаванах славянамі вугра-фінскіх земляў. Вось як пра гэта паведамляе Іпацьеўскі летапіс:
"...и приӕ Рюрикъ власть всю ѡдинъ . и пришед къ Ильмєрю . и сруби город надъ Волховом . и прозваша и Новъгород. и сѣде ту кнѧжа . и раздаӕ мужемъ своимъ волости . и городы рубити . ѡвому Полътескъ . ѡвому Ростовъ . другому Бѣлоѡзеро..." http://izbornyk.org.ua/ipatlet/ipat01.htm
Такім чынам атрымліваецца, што самая першапачатковая, "изначальная" Русь была Наўгародска-Полацкая.
Ёсік
20.04.2023
Valadzimir, навошта сюды цягнуць расейскі погляд на гісторыю. Таксама лічыце, як ваш кумір, што беларусы з'явіліся ў 1944 3 ліпеня, ці болей дакладна, у 1994, калі Лукашэнка прыняў прысягу.
Valadzimir
20.04.2023
Ёсік, па-вашаму, калі не "славаукраінскі" погляд, то значыцца расейскі, а чагосьці іньшага ўжо быць не можа? Можа - таму што і украінскі, і маскоўска-расейскі погляд на старажытную гісторыю Русі - хлусьліва-фальсіфікатарскі. На самой справе, паўтару, першапачатковая Русь была Наўгародска-Полацкай, што адназначна вынікае з паведамленьня старажытнарускага летапісу, а Кіеў, а тым больш Масква, зьявіліся на Русі потым, і яна ніколі ім цалкам не належыла.
Простая праўда
20.04.2023
Valadzimir, Рурык не быў славянінам. Ён быў варагам, германскім вікінгам са Сканданавіі.
Valadzimir
20.04.2023
Перш чым паўтараць гэтую "агульнапрызнаную" лухту наконт Рурыка, Вы б спачатку зазірнулі ў першакрыніцы - старажытнарускія летапісы, у якіх наконт Русі, да якой належыў Рурык, даецца амаль вычарпальнае тлумачэньне. Вось што напісана у Іпацьеўскім летапісы: "...бо звахуть . ты Варѧгы Русь . ӕко се друзии зовутсѧ Свеє . друзии же Оурмани . Аньглѧне . инѣи и Готе. тако и си..." . Як бачна, варагі-русь - гэта не шведы, не нарманы (нарвежцы), не англяне і не готы. Больш якіх-небудзь іньшых "германскіх вікінгаў са Скандынавіі" няма. Тады хто яны? Застаюцца заходнеславянскія варагі ("людзі мора"). Самымі вядомымі і ваяўнічымі зь іх былі ругі-руяне з вострава Руяна-Руген. А славянамі руйскія (ругскія) варагі ў летапісы не названы, пэўна, таму, што яны і былі не зусім славянамі. Вядомы савецкі гісторык А.Г.Кузьмін выказаў гіпотэзу, што руяне-ругі былі амаль славянізавянымі кельтамі (магчыма зьмяшанымі з германцамі) з аднайменнага племя, раней вядомага на кантынентальнай Еўропе.
Для Расіі старажытная Русь больш не Кіеўская? Мяркуючы па новым падручніку, так