Культура44

Кацярына Ваданосава вышыла шыкоўны вясельны строй — толькі паглядзіце

Спявачка Кацярына Ваданосава паказала новы строй ручной работы, які цалкам зрабіла сама.

Фота: фэйсбук Кацярыны Ваданосавай

Спявачка скончыла шыць строй на пачатку мінулага тыдня.

«Строй — цалкам мая ручная работа: кашуля, намітка, фартух, спадніца, гарсэт, шаўковая хустка — усё пашыта ды вышыта мною без выкарыстання швейнай машынкі, на руках, іголкай. Пояс я саткала на дошчачках. Карункі на фартуху звязала шыдэлкам са звычайнай катушачнай ніткі для шыцця, таму яны атрымаліся вельмі далікатнымі, тонкімі ды ажурнымі», — дзеліцца майстрыха.

Строй не з’яўляецца рэканструкцыяй нейкага комплексу і не мае дакладнай рэгіянальнай прывязкі.

«Арнаменты на фартуху ды кашулі, напрыклад, неглюбскія, але там не выкарыстоўвалі танюткі лён, фактычна марлю — «серпанок», як зрабіла я. А гарсэт пашыты так, як шыла мая бабуля, якая паходзіла з-пад Маладзечна. Ну і, канешне, намітку вязалі наглуха, а не распускалі, як вэлюм, але, спадзяваюся, вы мне даруеце гэтую вольнасць», — апісвае працу Кацярына Ваданосава.

Фота: фэйсбук Кацярыны Ваданосавай

«Мне заўсёды бывае трошкі крыўдна за фартухі: звычайна вышыўкі ў іх у разы больш за аб’ёмы вышыўкі на кашулях, працы і часу яны вымагаюць больш, але гэта мала хто заўважае, бо арнаменты губляюцца на фоне спадніц і знаходзяцца далёка ад твару, мала хто на іх звяртае ўвагу», — заўважае спявачка.

Гэта ўжо не першы народны строй, пашыты ёй. 

Тры месяцы працы: спявачка Кацярына Ваданосава пашыла беларускі народны строй ФОТЫ

Ваданосава пра рак: Цуд не адбыўся. У мяне будзе яшчэ адна аперацыя

Каментары4

  • Мыш
    25.04.2023
    Цудоўны строй з рук прыгажунi, асалода для вачэй <3
  • Дзед
    26.04.2023
    Малойца! Залатыя рукі!
  • Літвін
    26.04.2023
    Выдатная праца і дай Бог ёй сіл і здароўя зрабіць яшчэ многа тысяч такіх прац!

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці4

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці4

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць