Усяго патроху33

Маскоўская каманда КВЗ пажартавала пра Прыгожына, Лукашэнку і электронныя позвы

У сеціве абмяркоўваюць выступленне маскоўскай каманды КВЗ. Яе жарты былі даволі смелымі для конкурсу, які паказваюць на расійскім «Першым канале» і які лічыцца палітызаваным.

Каманда МАІ ў гульні КВК
Каманда КВЗ «Зборная МАІ» ў чвэрцьфінале вышэйшай лігі. Скрыншот ютуб-канала КВЗ

Увагу прыцягнула каманда Маскоўскага авіяцыйнага інстытута — «Зборная МАІ». Яна была створаная ў 2022 годзе і ў тым жа годзе пасля выступлення на Міжнародным фестывалі «КиВиН-2022» у Сочы атрымала права выступіць у Вышэйшай лізе.

У гульні чвэрцьфінала вышэйшай лігі КВЗ, якая прайшла 22 красавіка, каманда жартавала на тэмы, звязаныя з вайной і іншымі расійскімі рэаліямі.

Так, калі ў аднаго з гульцоў запілікаў тэлефон, той адразу яго выкінуў.

«Паведамленне ад «Дзяржпаслуг», пасля пагляджу», — сказаў ён (у Расіі ўводзяць электронныя позвы, якія ваенкаматы будуць рассылаць праз сайт «Дзяржпаслугі»).

Падчас сцэнкі каманда прадставіла «першы расійскі бартавы камп'ютар са штучным інтэлектам «Чабурашка».

Далей адбываецца наступны дыялог:

— Чаму «Чабурашка»?

— Гэта іронія. Таксама сем мільярдаў. Толькі затрачана.

Гулец уключае камп'ютар і ён пачынае размаўляць голасам, вельмі падобным да голасу Лукашэнкі. У адказ на пытанне, чаму такі голас, каманда дае тлумачэнне:

— Мы падумалі, лагічна, калі штучны інтэлект будзе размаўляць дружалюбным голасам. Да таго ж, з такім голасам было прасцей сем мільярдаў прасіць.

Пасля пажартавалі, што «Асколкава» — гэта тое, што засталося расійскага інавацыйнага цэнтра «Сколкава» пасля санкцый.

Калі прыдуманы бартавы камп'ютар у нумары нібыта пачаў помсціць і стаў генераваць голас аднаго з гульцоў каманды, той стаў апраўдвацца.

— Паважаныя журы, гэта не я, гэта нейрасетка маім голасам гадасці кажа.

— Чаго вы адмазваецеся, як Іосіф Прыгожын, — папракнуў яго іншы гулец.

Гэта адсылка да выкладзенай у сеціва размовы, якая была нібы паміж музычным прадзюсарам Прыгожыным і мільярдэрам Фархадам Ахмедавым. Галасы на запісе ў рэзкіх выразах крытыкуюць улады Расіі. Прыгожын пасля заявіў, што гэта фэйк і намякнуў на магчымасці штучнага інтэлекту.

Цікава, што «Зборная МАІ» стала пераможцай гэтай гульні.

Чытайце яшчэ:

Франтмен «Доктара Хауса»: Мужчына лепш піша жарты, бо ён больш прадукцыйны

Каментары3

  • Ёсік
    27.04.2023
    Галоўнае, што сво вайной не абазвалі ды Пуціна з Мядзведзевым не чапалі. Прыгожын не той, з якога можна сьмяяцца. Лукашэнку нідзе не паважаюць, таму і жарты па першым круцяць. Хроснага б. глядзела ўся Расея, дык як яшчэ да яго ставіцца, блазан і ёсць блазан, але сябра на стагоддзі.
  • даведка
    27.04.2023
    ОНТ вырезало из эфира этот момент с сипатым голосом, похожим на генерального прокуратора Лукашенко.
  • Не вядзіцеся!
    27.04.2023
    Усі хто выступае ў КВН спачатку паказваюць сваі нумары ватніку-Маслякову на закрытым паказе, і толькі пасля гэтага і цэнзуры іх дапускаюць да ТВ.
    Ніякіх "вольнасцяў" там няма і быь ня можа!!!

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі4

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»6

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі4

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць