Свет88

Пуцін падпісаў указ, які дазваляе дэпартаваць жыхароў акупаваных тэрыторый, што не прынялі грамадзянства Расіі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна з якім грамадзяне Украіны на акупаваных тэрыторыях і ўладальнікі пашпартоў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» неўзабаве могуць быць дэпартаваныя.

Як пішуць расійскія СМІ, гэтыя людзі павінны або стаць грамадзянамі Расіі, ці заявіць пра сваё жаданне захаваць наяўнае ў іх грамадзянства і адмовіцца прыносіць прысягу расійскага грамадзяніна.

Згодна з указам, людзі, якія адмовяцца стаць расіянамі, захаваюць права знаходзіцца па месцы жыхарства да 1 ліпеня 2024 года, а пасля яны будуць лічыцца іншаземцамі. Пры гэтым калі такія людзі будуць пагражаць «нацыянальнай бяспецы», планаваць «экстрэмісцкія і тэрарыстычныя злачынствы», то яны могуць быць выдвараныя. На якую менавіта тэрыторыю іх збіраюцца выдвараць, ва ўказе не ўдакладняецца.

Увосень 2022 года расійскія ўлады заявілі аб анексіі чатырох украінскіх абласцей (Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай), часткова кантраляваных расійскай арміяй. Але амаль ніхто ў свеце гэтага афіцыйна не прызнае.

Каментары8

  • Паляшук
    27.04.2023
    Ордэр за дэпартацыі ўжо выдадзены, таму путлеру няма чаго саромецца. Гэта як з бучанскімі "гвардзейцамі". Трымаюць узнятую планку цынізма і беззаконня.
  • Простая праўда
    27.04.2023
    Так. І гэты «русский мир» ёсьць паўтор нацысцкае Нямеччыны.
  • Шпіль
    27.04.2023
    Нічога новага з часоў "Невядомай вайны" 17-га стагоддзя.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць