Каментары да артыкула

Каліновец расказаў, чаму дэмабілізаваўся пасля гібелі «Волата» і што было пасля

  • :/
    04.05.2023
    ну спасіба, як вы сказалі?) Мая Ніва,
    павесялілі :/
  • Малiноускi
    04.05.2023
    Нiчога сабе вайна. Хачу - iду на вайну, хачу, iду дадому
  • Маё імя
    04.05.2023
    Малiноускi, так. Гэта завецца "служба па кантракце".
  • вероника
    04.05.2023


    https://nashaniva.com/ru/315829

    в голове каша ---- как и у Тихановского . 
  • Маё імя
    04.05.2023
    вероника, а "не-каша" гэта што? Крычаць на кожным рагу, што ПКК - адзіны легальны прадстаўнік беларускага народу?
  • Хвілінку
    04.05.2023
    вероника, гэты чалавек, у адрозненне ад крытыкаў, ды й таго ж Ціханоўскага, даказаў адданасць Беларусі. Таму дазвольце яму ўжо думаць як думаецца.  
  • вечелка
    05.05.2023
    вероника, у тихоновского в головке девочки... а у девочки в голове денежки
    ну... неяк так
  • Лол
    04.05.2023
    Тое, што палітыкай пачалі займацца, ня кепска. Бо вайна ідзе не толькі на полі бою, але і ў галовах. Ваша мэта, хлопцы, не дапусціць новага ОПЗЖ у Беларусі і забяспечыць аднаўленне канстытуцыйнага ладу на стан 1994 года.
  • Агент з чужой краіны
    05.05.2023
    Лол, ваенныя структуры палітыкай?
    То усе астатнія, хто не ваенны, могуць разбягацца. Менавіта таму ваенным паўсюдна забаронена займацца палітыкай.
    ЛОЛ, ПКК сёння падпарадкоўваецца пану
    Буданаву, пакуль ён сёння начальнік ваеннай выведкі ва Ўкраіне. Заўтра можа быць чорт лысы. І ты адразу маеш давер
    да падначаленых разведчыка якога і ведаць не зможаш?
  • Як беларус беларусу кажу.
    05.05.2023
    Лол, а як гэта будзе? Назавіце мне персанальна палітыкаў з ліку кантрактнікаў УСУ. Хто менавіта там беларускі палітык і што там за палітыка ў Беларусі? У Беларусі, каторая ў Беларусі. Задача некаторых асобаў з кіраўніцтва ПКК толькі бубнець адно і тое ж: "мы не давяраем Святлане Ціханоўскай, мы не давяраем Святлане Ціханоўскай, мы не давяра....." Ня дзіва што тых, хто сапраўды ваюе, а не сядзіць у Кіеве са сваёй "палітыкай" ўжо ванітуе і яны перастаюць давяраць такому кіраўніцтву. Як вынік - спыняюць свой кантракт з УСУ.
  • 33... иисус прям
    04.05.2023
    "Па прафесіі Павел палітолаг, але па спецыяльнасці не працаваў."

    ну. падзарабіў трохі хлопец... ну што тут сказаць
  • Брэст сіла
    04.05.2023
    Дзякуй, баец! Мы перад табой у даўгу.
  • *
    04.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Неразумека
    05.05.2023
    Не асуджаю нікога, але пасля прачытання артыкула ўзнікла пачуццё пэўнай непаслядоўнасці і нелагічнасці. Першае: тусаваўся з Ціханоўскім, але аж да 2021-га нават не паклапаціўся хоць бы пра якую "аварыйную" візу? Другое: усімі праўдамі-няпраўдамі імкнуўся трапіць ва Ўкраіну, каб змагацца супраць несправядлівасці, але перадумаў пасля смерці камандзіра і асабліва пасля збору дзесяціны з заробкаў? Атрымліваецца, палічыў, што справядлівасць ужо перамагла? Ці сутыкнуўся з яшчэ большай несправядлівасцю? Ці змяніў жыццёвыя прыярытэты? Не разумею.
  • кропка
    05.05.2023
    ай
    ўсё
  • Цяпер карысней стаць беларускім патрыётам, чым кантрактнікам УСУ. Прабачце.
    05.05.2023
    ПКК вельмі неаднародная структура. Рабіць з гэтай структуры штосьці рэлігійнай святое нам ніяк не выпадае. Хто хоча даведацца болей, рэкамендую адпаведны раздзел на сайце радыё Свабода. Там ёсць даволі падрабязны ды аб'ектыўны гайд пра беларусаў на гэтай вайне. На жаль сапраўдныя беларускія патрыёты, хто сапраўды здольны ваяваць, загінуць у структуры ПКК да канца гэтай вайны. І гэта пры абсалютнай дастатковасці для УСУ чалавечага рэсурсу з ліку грамадзян Украіны.
  • Пан з-пад Рудні
    05.05.2023
    Навошта класці жыццё на чужой вайне, у чужой краіне, якая не паважае ні цябе, ні тваю краіну , ні твой народ?
    Псеўдазмагары кепска ведаюць гісторыю - продкі ўкраінцаў руйнавалі Літву самі і разам с маскавітамі і ардынцамі вякамі!
  • **
    05.05.2023
    Пан з-пад Рудні , дык яны ж найміты. за грошы. гэта проста праца і нічога, як гаворыцца, асабістага 
  • Андрусь
    05.05.2023
    Пан з-пад Рудні , гэта Вы кепска ведаеце гісторыю. У сумеснай гісторыі ёсць толькі адзін эпізод, калі продкі ўкраінцаў ваявалі супраць нас - гэта кампанія Багдана Хмяльніцкага і розных прымкнулых да яго Залатарэнак - такія свайго роду Гіві і Матаролы сярэднявечча - прарасійскія сепаратысты, якія зацягнулі Украіну ў расійскую імперыю. Ды і тое, ніхто з сучаснікаў не бачыў арыгіналу тэксту пагаднення, складзенага на тае Пераяслаўскай Радзе і не можа ўпэўнена сцвярджаць якія былі ўмовы расійскай анэксіі часткі Украіны, якая кантралявлася баявікамі Хмяльніцкага.   
    Але Вам таксама варта ведаць, што такія гіганцкія гістарычныя постаці нашай мінуўшчыны, як князь і ваявода Канстанцін Астрожскі, як палітык і пісьменнік Стэфан Збаражскі, як мовазнаўца і тэолаг Мялецій Смарыцкі - гэта этнічныя ўкраінцы, без якіх немагчыма ўявіць нашу нацыянальную спадчыну. І гэтая спадчына ў нас з украінцамі шмат у чым супольная. Яе нават паводле мовы пісьмовых помнікаў цяжка падзяліць. 
    Нельга на расійскі капыл выкалупваць  з тысячагадовай гісторыі 1-2 гады нейкай бздуры і спекулляваць на гэтым, разганяючы варажнечу паміж народамі, якія тысячагоддзямі поплеч жылі і супрцьстаялі самым рознм ворагам, асноўным з якіх шмат стагоддзяў была і застаецца масковія/расія. 
  • Андрусь
    05.05.2023
    **, ні ў адной арміі без грошай ніхто не ваюе. Тым, каго ва Украіне мабілізуюць на абарону Украіны, таксама плоцяць грошы. І замежныя вайскоўцы, якія прыйшлі дапамагаць Украіне бараніцца, не выключэнне - ім таксама плоцяць зарплату за іх ваенную працу.  
  • **
    05.05.2023
    Андрусь, прабачце, але не
    гэта ўсяго толькі найміты
    той (не важна з якой краіны), хто прыйшоў на чужую зямлю ваяваць, ён анрэсар

    бараніць сваю зямлю, то крыху іншае... хіба не?
  • **
    05.05.2023
    "Тым, каго ва Украіне мабілізуюць на абарону Украіны,"

    Андрусь
    , інфармацыі вельмі мала
    а тая, што прасочвалася... то там па ходу вельмі ўсё сумна (
  • Андрусь
    05.05.2023
    **, што сумна і адкуль і куды ў вас што прасочваецца? Я жыву ва Украіне і бачу тое, што тут адбваецца, на свае вочы. Украіне цалкам хапае колькасці вайскоўцаў. Многіх, каму выдалі позвы, у ТЦКСА агледзелі, запісалі і адпусцілі дадому да патрэбы ў іх. І, калі яны патрапяць у войска, яны там будуць атрымліваць заработную плату, гэтак жа, як яе атрыліваюць дзейныя вайскоўцы, якія абараняюць сваю Радзіму. Гэтак жа і дабраахвотнікі  іншых краінаў, якія прыязджаюць ва Украіну, каб дапамагаць ёй абараніцца ад вонкавага ворага, атрымліваюць ад Украіны за сваю ваенную працу заработную плату. Замежнікі, у тым ліку і беларусы, паступаюць на службу ў шэрагі Ўзброеных Сіл Украіны, улучаюцца ў лік асабовага складу ўкраінскіх вайсковых частак. Ва Украіне на баку Украіны не ваююць нейкія прыватныя кампаніі, якія аказваюць ваенныя паслугі па найму, як  на баку  Расі. Прычым, датычна беларусаў, што ваююць у складзе Узброеных Сіл Украіны, то імі рухае як раз не заработная плата, а імкненне пазбавіць у тым ліку і сваю краіну яе асноўнага ворага - расіі, здольнай падтрымліваць арганізаваную групу людзей, якія злачынным шляхам захапілі і незаконна ўтрымліваюць уладу ў Беларусі. 
  • Максим Дизайнер
    05.05.2023
    Андрусь

    Сказки нам свои тут не рассказывай, патриот колбасный. Лупили в Нахтигале беларусов так, что деревни горели. 
  • Пан з-пад Рудні
    06.05.2023
    Андрусь, Налівайку забылі. Ды і Шухевіча таксама!
  • антиандрусь
    05.05.2023
    "- гэта этнічныя ўкраінцы"
    шта?
    это может сам этот пишет, чья сестра "настойчиво и последовательно отстаивает взгляды об украинскости Берестейщины"?
  • Андрусь
    05.05.2023
    Максим Дизайнер, Вы з новаствораных пракурорскіх брыгад, якія з пальца высмоктваюць "геноцид белорусского народа" і ва ўпор не заўважаюць расійскі этнацыд беларускага народа? 
    Нахцігаль - гэта было падраздзяленне нямецкай арміі. Да Украіны яно мела толькі тое дачыненне, што там былі ў складзе ўкраінцы. У Беларусь яны патрапілі не паводле рашэння Украіны, а паводле загадаў нямецкага камандавання. І іхнія дзеянні ва Украіне не адрозніваліся ад таго, што яны рабілі ў Беларусі. З такім жа поспехам можна сцвярджаць, што беларусы самі сябе знішчалі, бо служылі ў камуністычным НКВД і расстрэльвалі сваіх землякоў у Курапатах ды іншых месцах масавых рэпрэсіяў.   
  • Андрусь
    05.05.2023
    антиандрусь, Вы пацвярджаеце сваю неадукаванасць. Сёння ж, каб даведацца нейкія гістарычныя звесткі, не трэба ісці ў біблятэку - усе кніжкі і ўсё з кніжак ёсць у сеціве. Гугліце! Хаця б біяграфіі з месцамі нараджэння пералічаных мной дзеячоў. І геаграфію, з месцамі знаходжання гарадоў Астрог ці Збараж.    
  • Максим Дизайнер
    05.05.2023
    Андрусь

    Все верно. Воевали против коммунистов, а не беларусов. Но убивали и простых мирных беларусов, как и НКВД. Да, свои тоже шли в полицию, воевать против коммунистов. Батальон состоял из украинцев. Какие еще вопросы?Сжигали деревнями.Нельзя было без жителей хлев спалить?НАТО пойдет на Россию. Опять пойдут вески палить, а не по военным объектам лупить?
  • Андрусь
    06.05.2023
    Максим Дизайнер, на цяперашні час толькі расія пры суўдзеле Беларусі знішчае мірных жыхароў. Такія вось "правілы і звычаі вайны". Ёсць, аказваецца,  у ХХІ стагоддзі ў чалавецтва і такія. А вы пра мінулае стагоддзе нешта ўзгадваеце. Ішла сусветнай вайна, развязаная ў тым ліку і СССРам. 
    Я хачу нагадаць, што менвіта праз таталітарныя лады ў Трэцім Рэйху і СССР было магчыма спаліць цэлую вёску разам з жыхарамі за нейкую дапамогу партызанам, альбо зруйнаваць авіяцыяй дашчэнту сталіцу саюзнай рэспублікі, выганяючы адтуль ворага. Так і рабілі. Вы лічыце, што спальванне беларускіх вёсак - гэта нейкая "адсябяціна" канкрэтных камандзіраў? Не! Яны "ўсяго толькі выконвалі загад". Яны ж былі на службе, дзяцей карміць трэба было, а куды акрая паліцыі ўладкуешся? Кругом вайна! Вось і палілі вёскі, калі начаьства загадвала. Прычым, заўважце, і вёскі палілі, і Асвенцым з Бухенвальдам працавалі ў поўнай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Трэцяга Рэйха. Прыкладна гэтак жа, як зараз у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам працуе катавальня на Акрэсціна і тысячы прыслужнікаў лукашэнкі катуюць тысячы беларусаў на нацыянальны сцяг на аватарцы ці падабайку ў Аднаглазніках.  
    А, каб не паўтаралася тое, што было ў 1940-я, то ў 1948-м была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Краіны дамовіліся, што такія законы, паводле якіх можна арганізаваць Асвенцым ці спаліць Хатынь, ці збіваць палітычнага дзеяча на Акрэсціна, ці разганяць вадамётамі і дубінамі пратэстоўцаў, якія проста ідуць  з кветкамі і плакатамі (нават, калі яны замінаюць ехаь тралейбусам і не спыталі дазволу на сваё шэсце) - нельга. Але ёсць краіны, тыпу цяперашняй Беларусі ці расіі, якія плююць на гэтыя міжнародныя дамовы і сцвярджаюць, што праз такія дамовы свет абмяжоўвае іхні суверэніэт, хаця. насамрэч, абмяжоўваецца толькі магчымасць канкрэтных іхніх парвадыроў бязмежна ўтрымліваць неабмежаваную ўладу. 

  • Андрусь
    06.05.2023
    Пан з-пад Рудні , Налівайка - гэта з тае ж сепарскай кампаніі. А Шухевіч не ад імя Украіны дзейнічаў, а ад імя Нямеччыны, я пра гэта напісаў пракурорскаму работніку, які "генацыд" пратакаліруе. Калі ўжо Шухевіча ў ворагі беларусаў запісваць, то туды ж трэба і Чарвякова, Панамарэнку, Цанаву, Машэрава запісаць, ну і пра лукашэнку не забыцца.  
  • mikola
    05.05.2023
    Sto kazac? .Stamiusja hlopec.Ni baczu keskaga.Tolki moza treba bylo isci da kanca kali palez u  getu Boiku. 
  • Николай
    07.05.2023
    Стройки Варшавы ждут таких как он политологов, философов, прозаиков и поэтов.