Па трасе Мінск — Гродна (М6) бегала маладая рысь — агароджа з сеткі не давала ёй трапіць у лес. Пра гэта парталу «АўтаГродна» расказаў кіроўца, які спыніўся і не толькі зняў жывёлу на фота і відэа, але галоўнае дапамог ёй вярнуцца ў бяспечнае месца.
Гісторыя з рыссю скончылася добра. Але на гэтай дарозе штогод у выніку ДТЗ з жывёламі гінуць людзі і жывёлы. У асноўным гэта капытныя, але трапляюць пад колы нават асцярожныя ваўкі, піша партал «Дзікая прырода побач».
М6 — самая небяспечная ў Беларусі траса ў плане аварый, звязаных з дзікімі жывёламі. Дарога з практычна дазволенай хуткасцю 129 км/г на працягу 27 км ідзе праз Налібоцкую пушчу. Каб трапіць з адной часткі лесу ў другі, звярам трэба перайсці дарогу. Каб звяры не выходзілі на шашу, яе паабапал адгарадзілі ад лесу сеткай. Яна павінна накіроўваць звяроў у пераходы. Але некалькіх штучных пераходаў пад шашой і пад мастамі яўна недастаткова. Эфект атрымаўся адваротны! Пасля пабудовы трасы, плоту і пераходаў колькасць ДТЗ з дзікімі жывёламі ўзрасла прыкладна ўдвая.
Звер, калі натыкаецца на сетку, ідзе ўздоўж яе і звычайна находзіць разрыў там, дзе да трасы прымыкае другарадная дарога. Але насупраць, на другім баку трасы, няма такога ж разрыву, каб трапіць у лес! І звер забывае, адкуль прыйшоў, і пачынае бегаць туды-сюды, пакуль не трапіць пад колы аўто.
Хутчэй за ўсё, сітуацыю дапамаглі б выправіць спецыяльна зробленыя разрывы ў агароджы насупраць другарадных дарог з іншага боку. Тады звяры маглі б хутка перайсці трасу і не ствараць аварыйных сітуацый на шашы. Чаму не паспрабаваць рэалізаваць гэтую ідэю хаця б эксперыментальна?
Чытаць таксама:
Раніцай праз мост цераз Дняпро ў Магілёве прыгожа прабеглі тры ласі ВІДЭА
Павярталіся з выраю вялікія арляцы. Але не ва ўсіх гэтых рэдкіх у нас птушак усё добра
-
Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні
-
«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі
-
Бразілец прадаў усю маёмасць і праехаў 2000 кіламетраў дзеля жанчыны. Але яго чакала жорсткае расчараванне
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары