Усяго патроху11

Павярталіся з выраю вялікія арляцы. Але не ва ўсіх гэтых рэдкіх у нас птушак усё добра 

Вялікія арляцы вярнуліся дадому. На жаль, не ўсе з гэтых глабальна ўразлівых птушак перажылі гэты сезон. Пра заканчэнне вясновай міграцыі і тое, чым займаюцца гэтыя рэдкія ў нас птушкі, на сайце «Дзікая прырода побач» расказаў арнітолаг Валерый Дамброўскі.

Самка вялікага арляца Элені

Доўга чакаў, калі ўжо апошні беларускі вялікі арлец, пазначаны перадатчыкам, вернецца дадому, але ён дагэтуль нікуды не спяшаецца. Гэта арліца з Чарнобыльскай зоны па мянушцы Элені.

Спачатку яна ляцела сваім звыклым маршрутам праз Украіну, пакуль не сутыкнулася з непагаддзю 13 красавіка недзе ў Жытомірскай вобласці. Да гнязда заставалася каля 100 км, г. зн. менш аднадзённага пералёту. Але халодны сустрэчны вецер і дождж вымусілі птушку адляцець трохі назад, да Ровенскай, а потым і да Хмяльніцкай вобласці.

Далей яе паводзіны ўжо нельга растлумачыць толькі надвор’ем. Пасля Вялікадня настала пагода, а арліца так і засталася дзе была, ды нават пасунулася яшчэ далей на поўдзень, да мяжы Вінніцкай вобласці.

Маршрут арліцы Элені

22 красавіка яна нарэшце накіравалася на поўнач, але трапіла на Альманскія балоты, якія знаходзяцца значна заходней, чым Чарнобыльская зона. Калі яна працягнула ў наступныя дні кіравацца на захад, то стала зразумела, што гнездавацца сёлета яна не збіраецца. Праз Валынь яе занесла некуды пад Пінск, а адтуль далёка на паўночны захад — аж на Бабровіцкае возера пад Выганашчы.

Толькі 24 красавіка Элені павярнула свае крылы на ўсход. Цяпер вось яна павольна ляціць уздоўж Палесся, якое залітае напоўніцу добрай вясновай паводкай. Не ведаю нават, ці спыніцца яна каля свайго гнязда — мо паляціць далей вандраваць па свеце.

Другі чарнобыльскі жыхар — сусед Элені па мянушцы Баравец, дагэтуль так і не выйшаў на сувязь. Верагодна, загінуў у Паўднёвым Судане ці недзе паблізу ад яго. На гняздзе Бараўца ўжо гаспадарыць іншы самец, без перадатчыка.

Такім чынам, за тры апошнія гады загінулі ўсе тры самцы вялікага арляца, памечаныя перадатчыкамі ў Чарнобыльскай зоне. Засталася толькі самка Элені, але і яе лёс апошнім часам складаецца не вельмі добра. Ужо тры гады запар яе спробы гнездавання заканчваліся няўдала. У двух выпадках гэта здаралася ў выніку знікнення самцоў цягам гнездавога сезона. Нядзіўна, што яна вырашыла зрабіць паўзу сёлета.

Астатнія 16 вялікіх арляцоў з працоўнымі перадатчыкамі ўжо даўно вярнуліся дадому.

Міграцыя сёлета падзялілася на два перыяды. Тыя арляцы, што зімавалі на Балканах, скарысталіся спрыяльным цёплым надвор’ем сярэдзіны сакавіка і прыляцелі да сваіх гнёздаў троху раней звыклага. А вось большасць «афрыканцаў» патрапіла на працяглае пахаладанне канца сакавіка — пачатку красавіка і вярнулася дадому пазней, чым звычайна.

Ёсць яшчэ адна група нашых арляцоў, пра якіх пакуль няма чаго сказаць. Гэта птушкі з перадатчыкамі, якія больш не працуюць: Юзэфіна з Белавежскай пушчы, Ціхан са Старога Жадзена ды Пярун з Прыпяцкага нацпарку. Птушак памецілі ў далёкім ужо 2017 годзе. Перадатчык Юзэфіны адпрацаваў толькі тры з паловай гады, Перуна — чатыры гады, Ціхана — трохі менш за пяць гадоў.

Летась усе птушкі былі жывыя і здаровыя. На гнёздах Юзэфіны ды Ціхана ўжо ўсталяваныя фотапасткі. А да Перуна трэба будзе завітаць з добрай оптыкай на працягу гнездавога сезона. Ён так удала змайстраваў гняздо на макавіне высокага дрэва, што навукоўцам з іх фотапасткамі да яго не дабрацца.

Каментары1

  • вельмі
    01.05.2023
    цікава

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць