Аўто

У парках абмяжуюць хуткасць электрасамакатаў

У сталіцы хочуць зацвердзіць Правілы размяшчэння парковак для пракатных электрасамакатаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ). Таксама збіраюцца вызначыць зоны, дзе павінна быць абмежаваная хуткасць альбо забаронены іх рух. У прыватнасці, у ДАІ заяўляюць, што ў парках і скверах хуткасць шэрынгавых самакатаў аўтаматычна будзе падаць да 15 км/г. А сачыць за выкананнем хуткаснага рэжыму даручылі камерам, піша Onliner.by.

— У Мінску ёсць участкі, на якіх неабходнае зніжэнне хуткасці руху СПМ, — гэта вуліцы з інтэнсіўным рухам пешаходаў, вуліцы з недастатковай шырынёй тратуара, дваровыя тэрыторыі з шчыльнай жылой забудовай, — раней заяўляў намеснік начальніка Мінскай ДАІ Дзяніс Лівановіч.

«Пракатныя электрасамакаты ў Мінску ў парках і скверах будуць аўтаматычна ехаць з хуткасцю не вышэйшай за 15 км/г, — удакладняў інфармацыю начальнік сталічнай ДАІ Сяргей Бабіч у эфіры «Радыё-Мінск». — Ёсць дамоўленасць аб зніжэнні хуткасці шэрынгавых самакатаў праграмным спосабам да 25 км/г, як таго патрабуюць ПДР. На асобных участках з масавым знаходжаннем людзей (у парках, скверах і іншых) хуткасць аўтаматычна будзе паніжаная да 15 км/г. Гэта значыць, трапляючы ў пэўную зону, карыстальнік СПМ не зможа ехаць хутчэй за 15 км/г».

Паднялі і тэму кантролю хуткасці СПМ (напрыклад, асабістых, няшэрынгавых). «Будзем выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі вымярэння хуткасці без удзелу інспектара», — заяўляў Бабіч.

І вось на днях з'явілася пацвярджэнне таго, што камеры хуткасці сочаць за рухам электрасамакатаў — у прыватнасці, ля ўваходу ў парк Чалюскінцаў. «Усталяваны прыбор, які вымярае хуткасць ровара або самаката, — прыводзяць словы супрацоўніка СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» ў відэасюжэце. — У рэжыме анлайн я бачу парушэнні». Пункт 18.5 ПДР абавязвае ўладальнікаў СПМ рухацца не больш за 25 км/г. Абмежаванне ў 15 км/г у месцах масавага знаходжання людзей у Правілах не замацавана, патрабаванне можна ўкараніць з дапамогай знакаў.

Таксама паведамлялася, што будуць дакладна вызначаныя прызначаныя для паркоўкі самакатаў месцы. Гэта дасць магчымасць завяршыць паездку на пракатнай прыладзе толькі ў спецыяльна адведзеным месцы, калі такое маецца паблізу.

Каментары

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць