Грамадства22

Па ўсім свеце пройдуць акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў — расклад

21 мая адбудзецца міжнародная акцыя з нагоды дня палітвязняў Беларусі і дня смерці Вітольда Ашурка. Вось якія мерапрыемствы пройдуць у суботу і нядзелю.

Вітольд Ашурак у судзе. Яму далі пяць гадоў калоніі. Пра смерць палітвязня стала вядома два гады таму, 21 мая 2021 года

Актыў дыяспараў падрыхтаваў расклад акцый па ўсім свеце, шукайце свой горад ды далучайцеся.

Субота, 20 мая

Рым, Італія, 10:00, каля замка Святога Анёла, Castel Sant’Angelo, Roma, Lungotevere Castello, lato Largo Mutilatie invalidi di Gierra.

Брэмен, Германія, 10:00 — 13:00. Беларусы Брэмена з Razam Bremen сумесна з актывістамі Salidarnast збяруцца, каб напярэдадні Дня палітзняволеных зрабіць паштоўкі і напісаць лісты палітзняволеным і падтрымаць іх. Месца можна даведацца праз суполку, а таксама праз кантакт: [email protected].

Дэтройт, Мічыган, ЗША, 14:00, Bridgeport Charter Township, Michigan.

Вільня, Літва, 17:00. У гасцёўні Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5) пройдзе паказ фільмаў пра рэпрэсаванага мастака Алеся Пушкіна — «Новае неба над новай краiнай» Вольгі Прусак і «Ліст з-за кратаў» — анімацыйны ролік па малюнках і лістах Алеся Пушкіна, з выкарыстаннем ілюстрацый Леры Лазук, рэж. Антон Грышкевіч. Уваход вольны. Падчас сустрэчы будзе арганізаваны збор у падтрымку палітвязняў.

Варшава, Польшча, 18:30, Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6). Вечар памяці Вітольда АшуркаНа сустрэчы будуць гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра прынцыпы ягонага жыцця. Таксама гасцей чакае музычная частка.

Нядзеля, 21 мая

Вільня, Літва, 11:00. Каля мурала палітзняволенаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя «АСОБ(Н)А»: чытанне імёнаў палітзняволеных. Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі амбасадаў з розных краінаў.

Вільня, 12:00, Кафедральная плошча (Katedros aikštė), мітынг

Варшава, Польшча, 12:45 — 14:00, пляц Канстытуцыі 6, Мітынг да Дня беларускіх палітвязняў. Пасля мітынгу адбудзецца шэсце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракоўскага прадмесця, дзе працягнуцца мерапрыемствы

Варшава, 14:30 — 16:00, каля помніку Каперніку. Мітынг і ланцуг салідарнасці з суайчыннікамі, якія цяпер за кратамі паводле палітычных матываў. Арганізатары акцыі падтрымкі — група былых палітвязняў. Пры падтрымцы Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музею Свабоднай Беларусі, Ветэранаў «Палка Каліноўскага», Ініцыятывы BY_POL, Асацыяцыі беларускіх бізнесоўцаў «ABBA».

Варшава, 17:00 — 19:00, праваабаронцы «Вясны», польскага «Мемарыяла» і ініцыятывы «Палітвязынка» пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасці зладзяць сустрэчу па падпісанні лістоў палітвязням. Месца: прастора «Пад жырандоляй» (ul. Hoża, 41, lok. 2). Падрабязнасці па спасылцы.

Батумі, Грузія. Лісты палітвязням 21 траўня можна напісаць: цягам дня з 12:00 да 19:00 у краме нацыянальнай сімволікі па адрасе вуліца 26 мая 41, а таксама з 14 да 20:00 у беларускім Медыя Хабе (вул. Парнаваз Мэпэ, 67. Уваход праз шкляныя дзверы справа ад крамы Daily).

Рыга, Латвія, 12:00, пікет ля помніка Свабоды (pie Brīvības pieminekļa).

Філадэльфія, ЗША, 12:00, на прыступках Philadelphia Museum of Art.

Гаага, Нідэрланды, 12:00, Laan van Meerdervoort.

Лондан, Вялікабрытанія, 12:30, Parliament Square, London.

Гданьск, Польшча, 13:00, Фантан Нептуна.

Стакгольм, Швецыя, 13:00, Sergels Torg.

Нью-Ёрк, ЗША, 13:00, Цэнтральны парк, Sheep Meadow.

Чыкага, ЗША, 13:00, раллі ў падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі, Intersection of Michigan Ave. & Washington St., Chicago, IL 60602.

Быдгашч, Польшча, 13:00, Most Staromiejski.

Кракаў, Польшча, 14:00, каля помніка Адаму Міцкевічу на Рынку.

Талін, Эстонія, 14:00, Viru tn. 24.

Штутгарт, Германія, 14:00, Wilhelmsplatz.

Будва, Чарнагорыя, 14:00, крэпасць Магрэн. Арганізатары просяць браць з сабой плакаты, сцягі, фарбы, пэндзлікі, паперу розных фарматаў.

Кіеў, Украіна, 15:00, беларуска-ўкраінскі хаб «Сустрэча». Адрас: Київ, Єреванська, 30, кантакт +38(095)223-07-63.

Адэса, Украіна, 15:00, Саборная плошча (шашачна-шахматная пляцоу‌ка).

Львоў, Украіна, 15:00, Львоўскі хаб Дома правоў чалавека. Адрас: Львоў, вул. Валова, 27-8.

Беласток, Польшча, 15:00, ul. Elektryczna 9, Białystok, кансулят РБ.

Брусель, Бельгія 15:00, Europa kruispunt, Brussel (Central station).

Мюнхен, Германія, 15:00, Адэонсплатц.

Торунь, Польшча, 16:00, помнік Каперніку.

Парыж, Францыя,16:00, на плошчы Бастыліі.

Ліён, Францыя, 16:00, Hotel de Ville, з боку фантана.

Познань, Польшча, 17:00, plac Wolności.

Уроцлаў, Польшча, 17:00, на Рынку ля фантана.

Люблін, Польшча, 18:00, Pomnik Unii Lubelskiej.

Шчэцін, Польшча, 18:00, Zegar Słoneczny na Aleja Kwiatowa.

Браціслава, Славакія, 19:00 — 21:00, шэсце ад Hodžovo námestie да Bieloruskej ammbasády.

Панядзелак, 22 мая

Адэса, Украіна, 17:00, Італьянскі бульвар, мурал «Жыве Беларусь».

Літургіі

20 траўня

Булонь-Біянкур (Францыя). Пачатак у 10:30. «У дзень Жыровіцкай іконы Багародзіцы і напярэдадні Дня палітвязня памолімся за Айчыну і суайчыннікаў», — пішуць арганізатары. Адрас: 132bis Rue du Point du Jour, 92100, Boulogne-Billancourt.

21 мая

У Рыме адбудзецца імша ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Месца і час: 11:00; Via di San Sebastianello 11, Roma.

У Вільні праваслаўная супольнасць Усяленскага патрыярхату правядзе малітву за палітвязняў. Месца: вуліца Міндоўга (Mindaugo g.), 18, каля мурала ў гонар Алеся Бяляцкага. Час: 10:50

УВАГА: Раней анансавалася літургія гэтай супольнасці на Bokšto g. 2 пачынаючы з 8:40, але яна ў гэту нядзелю не адбудзецца.

У Вільні Беларуская Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) царква запрашае на набажэнства. Пачатак: 18:00, Месца: грэка-каталіцкі храм Святой Тройцы ў Вільні, адрас: Aušros Vartų g. 7b.

У Варшаве — Святая Імша ў інтэнцыі Вітольда Ашурка ў гадавіну яго смерці і за ўсіх загінулых палітвязняў. Месца: касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць будзе вядомы ксёндз Вячаслаў Барок. Час: 11:30. 

У Фларэнцыі адбудзецца Імша за ўсіх затрыманых па палітычных матывах. Яе ўзначаліць ксёндз Юрый Барок. Месца і час: 13:00 — 14:00. Chiesa Parrocchiale di San Luca al Vingone. Via Gaetano Pacchi, 3, 50018 Scandicci FI.

Антвэрпэн (Бельгія), 12:00 — 14:00. Літургія ў Беларускай Грэка-каталіцкай царкве. Месца: Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen.

Капенгаген (Данія), 13:00. Літургія за палітычных зняволеных у Sankt Ansgars Kirke па адрасе: Bredgade 64, 1260 København.

Каментары2

  • mikola
    18.05.2023
    Kali ni zahvareiu.....prydu....i sabaku vazmu....
  • Val
    20.05.2023
    21.05 Helsinki, kalia pomika Manerheimu.

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром3

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса1

Урадавыя войскі Сірыі разам з расіянамі пакінулі стратэгічна важныя авіябазы3

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску29

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →