Грамадства

У Брэсце асудзілі двух лекараў па «справе артапедаў»

Суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў двух вядомых у горадзе лекараў, якіх затрымалі ў канцы сакавіка 2022 года ў рамках «справы артапедаў». Андрэй Варановіч і Сяргей Кісель атрымалі 1,5 года хатняй хіміі і 4 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады адпаведна за атрыманне незаконнага ўзнагароджання (артыкул 433 КК), піша «Зеркало».

Брэсцкая цэнтральная гарадская бальніца. Фота: «Яндэкс. Карты»

Андрэй Варановіч працаваў загадчыкам аддзялення з 2016 года. Лекара абвінавачваюць у тым, што ён прапаноўваў пацыентам пратэзы Waldemar Link, якія ў Беларусь пастаўляла адзіная кампанія — «Медлінк».

Закупка пры гэтым праходзіла ў адпаведнасці з усімі правіламі і працэдурамі. Аднак, згодна з абвінавачаннем, перыядычна спецыяліст фірмы «Медлінк», калі прывозіў у бальніцу пратэзы, перадаваў Варановічу грошы ад дырэктара фірмы як падзяку за выбар іх фірмы. Сума незаконных узнагарод склала 6100 еўра.

Лекар пасля затрымання напісаў яўку з павіннай. Падчас следства ён кампенсаваў у казну суму атрыманага ўзнагароджання, а таксама пералічыў у даход дзяржавы яшчэ 25 537 даляраў. На судзе мужчына заявіў пра раскаянне ў зробленым.

Суд прызнаў Варановіча вінаватым у атрыманні незаконнага ўзнагароджання (частка 1 і 2 артыкула 433 КК). Улічваючы змякчальныя абставіны: раскаянне, садзейнічанне следству, выплату злачыннага даходу, «дзеянні, накіраваныя на загладжванне шкоды, у выглядзе пералічэння ў бюджэт грашовых сродкаў», — а таксама адсутнасць ранейшых судзімасцяў, добрыя характарыстыкі, высокі прафесіяналізм і каштоўнасць як спецыяліста, яму прызначылі 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пры гэтым год знялі па амністыі да Дня народнага адзінства. У выніку лекару засталося адбыць 1,5 года «хатняй хіміі».

60-гадовы Сяргей Кісель — лекар вышэйшай катэгорыі. 26 сакавіка 2022 года ў яго быў апошні працоўны дзень, бо яму не працягнулі кантракт, і ён развітаўся з калектывам. У гэты ж дзень яго затрымалі. Крыху больш за месяц ён правёў у СІЗА.

Абвінавачанне Кісялю практычна такое ж, як і Варановічу: у 2019—2022 гадах прапаноўваў пацыентам пратэзы Waldemar Link. Паводле абвінавачання, за гэты перыяд Кісель атрымаў ад дырэктара «Медлінк» і прадстаўніка фірмы сумарна не менш за 25 400 еўра ў якасці ўзнагароджання за садзейнічанне. Пасля затрымання лекар напісаў яўку з павіннай. Падчас следства ён выплаціў у бюджэт увесь незаконны даход, а на судзе прызнаў сваю віну ў атрыманні грошай.

Кісяля прызналі вінаватым у прыняцці незаконнага ўзнагароджання паўторна і ў асабліва буйным памеры (частка 2 і 3 артыкула 433 КК). З улікам раскаяння, выплаты грошай і садзейнічання следству яму вырашылі даць адтэрміноўку пакарання. Суд прызначыў мужчыну 4 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Пры гэтым лекару далі штраф у памеры 22 200 рублёў.

Пра «справу артапедаў» ці «справу траўматолагаў» стала вядома вясной мінулага года. У яе рамках КДБ кашмарыў артапедаў па ўсёй рэспубліцы. Пасля заступніцтва міністра аховы здароўя Піневіча і даручэння Лукашэнкі «ўзяць на парукі» затрыманых тым выставілі драконаўскія ўмовы выхаду.

Як стала вядома «Нашай Ніве», абвінавачаным па справе быў выстаўлены дзесяцікратны мультыплікатар ад «нанесенай шкоды»: у кагосьці сума выкупу перавышае сотню тысяч даляраў.

«Нехта, каб разлічыцца, вымушаны быў прадаць кватэру, нехта — недабудаваны дом. Тыя, хто не прызнаў віну і не сплаціў шкоды, па-ранейшаму сядзяць. Адказ на пытанні родных кожны дзень ад следчых адзін: «Збірайце грошы», — казалі раней «Нашай Ніве» абазнаныя суразмоўцы. 

Тыя, хто змог кампенсаваць «шкоду», з паніжэннем былі адпушчаныя на працоўныя месцы. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў75

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў75

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць