Нясьвіжчына, пачатак 80-х, і дранікі і картаплянікі ўжываліся як сынонімы. Але сынонімаў у той час было шмат. Мачанку дзе хто зваў верашчакаю, картоплю бульбаю, а бусла бацянам.
Gorliwy Litwin
03.06.2023
Дзьмітры,мачанка і верашчака не зусім сінонімы. Мачанка - гэта любы соўс для бліноў, у прыватным выпадку ім можа быць і верашчака. З іншага боку, верашчаку часам рабілі і без бліноў.
Яўген
06.06.2023
Дзьмітры, мачанка - падліва, совус, дадатак да мяса, рыбы, селядца смажанага. Звычайна гатавалася хутка на патэльні на сьнеданьне да аладак, але неабавязкова. Мачалі і хлебам, і бульбаю. Верашчака - суп на мучной аснове. А яшчэ быў квас - больш вадкі за верашчаку мучны суп. Нясьвіжска-стаўпецкае памежжа. 60-я-70-я гады.
Марыся
30.05.2023
Полацік раён зваліся бліны драныя.
Март
31.05.2023
Марыся, у Вілейцы таксама)
feafania
30.05.2023
Мае бацькі паходзяць з Драгічынскага раёна і ўсё жыццё, нават зараз, называюць блінамі картаплянымі.
Gorliwy Litwin
30.05.2023
feafania, так, рэспандэнты з многіх раёнаў за мяжой 1921-39 гг. кажуць што ў іх сем'ях дагэтуль не ўжываюць слова "дранікі", а называюць па рознаму але найчасцей бульбяныя або картапляныя блін(ц)ы. Дзякуй што чарнговы раз пацвердзілі
дрянік
30.05.2023
а в мордоре называют посинюшки
Aresa
02.06.2023
дрянік, kab nie sinieli tre' ža j cybuliu drać.
Яўген
06.06.2023
Нясьвіжска-стаўпецкае памежжа, мястэчка Гародзяй (Гарадзея), вёска Жыгалкі - памятаю толькі слова "картафлянкі". 60-70 гады. Некай знакавай ежай не лічыліся. Гатаваліся зрэдку на вячэру для разнастайнасьці. Выбіралі самую большую бульбу, каб ямчэй было драць на тарцы. Ужываліся толькі сьвежа-гарачымі - каб акраечкі хрумсьцелі - і ўсярэдзіну нічога не напіхвалі. Потым картафлянкі мянялі колер і рабіліся "дубянымі". Знакавай бульбяною страваю былі бабка і клёцкі (галушкі).
Ларыса
10.06.2023
Пад г. Мір, веска Беразавец, дранікі называлі- картапляныя блінцы. Час- пасля 2 сусветнай вайны. Я калісці спыталася ў мамы(1941г. нараджжння), што яна ела зранку, калі ў школу хадзіла, то яна мне распавяла пра блінцы картапляныя.
Gorliwy Litwin
10.06.2023
Ларыса,дзякуй. Так, гэта самая тыповая назва для заходняй Беларусі. Катрапляныя або бульбяныя блін(ц)ы. Слова "дранікі" на захадхе ведаюць толькі больш-менш адукаваныя людзі.
Калі ў Беларусі з’явілася слова «дранікі»? Вы здзівіцеся, як позна