Грамадства33

Сумнавядомы гомельскі правакатар распыліў слезацечны газ і быў затрыманы

Ён паскардзіўся на дзеянні міліцыі ў сваім відэа, але неўзабаве яго выдаліў.

Гомельскі правакатар Яўген Катляроў (Какойта) 24 мая апублікаваў у фэйсбуку відэа, на якім паказана затрыманне яго міліцыяй. Катляроў паскардзіўся на супрацоўніка ДАІ, які ўжыў сілу ў дачыненні да яго сябра:

«Вось гэта супрацоўнік ДАІ практыкуецца на чалавеку са зламанай рукой», — пракаментаваў відэа з затрыманнем сябра Катляроў.

«Флагшток» распавядае, што адбылося.

Гісторыю здарэння расказаў сам Катляроў у YouTube пару дзён таму. Відэазапіс ужо выдалены, але «Флагшток» зрабіў копію.

На відэа Катляроў паказаў запіс з рэгістратара ў яго аўтамабілі. У рэгістратары паказаная няправільная дата. Умовы надвор'я і наяўнасць машкары паказваюць на тое, што запіс мог быць зроблены 22 мая, калі ўпершыню фрагмент гэтага відэа з'явіўся ў гомельскім аўтамабільным чаце.

Па словах Катлярова, ён разам са сваім знаёмым Рыгорам і яшчэ некалькімі людзьмі прыехалі на месца ДТЗ, якое адбылося на трасе М-8 недалёка ад вёскі Сасноўка пад Гомелем. Спачатку ён сустрэў вінаватага ў ДТЗ — кіроўцу грузавіка. На яго аўтамабілі на хаду зляцела кола і ўдарыла як мінімум у адзін легкавы аўтамабіль.

Затым Катляроў пад'ехаў разам з вінаватым у ДТЗ да пацярпелых кіроўцаў некалькіх легкавых аўтамабіляў. Пацярпелыя прынялі Катлярова за вінаватага ў ДТЗ. Прыехаў нарад ДАІ Гомельскага раёна, верагодна, падумаў гэтак жа.

У гэты момант завязалася бойка, адзін з пацярпелых у ДТЗ рэзкім рухам рукі напалохаў Катлярова. Катляроў пастараўся яго ўдарыць, але ў яго нічога не атрымалася. Затым ён стаў распыляць балончык са слезацечным газам, імкнучыся трапіць у твары дваіх мужчын.

У выніку работнік ДАІ паклаў Катлярова на зямлю. Іншы міліцыянт жорстка паклаў на зямлю знаёмага Катлярова — Рыгора.

Па словах Катлярова, у міліцыянта не аказалася кайданкоў і ён пакінуў аднаго з пацярпелых ахоўваць Рыгора. У працэсе затрымання ў Рыгора былі раздробленыя косткі рукі. У пацвярджэнне Катляроў размясціў фатаграфію Рыгора ў бальніцы з траўмаванай рукой.

Дзеянні даішнікаў Катляроў пракаментаваў у мяккай форме:

«Хачу падкрэсліць «найвышэйшую» кваліфікацыю нашых двух гомельскіх даішнікаў з Гомель-сельскай, так званага… Прафесіяналізм нашых даішнікаў і ўпартасць — во!»

Апроч таго, Катляроў паведаміў, што міліцыянт хоча яго засудзіць «за непадпарадкаванне». Як доказ гэтага ён прывёў аўдыязапіс размовы.

«Вы можаце мяне чапляць, толькі ў судзе мы сустрэнемся з вамі. Вы гэта разумееце самі. Я маю права сам сустрэчны пазоў напісаць на вас. … На што? Па-першае, за непадпарадкаванне…» — паведамляе даішнік Катлярову па тэлефоне.

Праз суткі Катляроў выдаліў публікацыю аб тым, што адбылося, са сваёй старонкі ў фэйсбуку. Сёння там з'явілася паведамленне аб магчымым пераследзе Катлярова.

Міліцыя не ўключыла гэты інцыдэнт у свае зводкі.

Каментары3

  • даведка
    27.05.2023
    У гомельского гаишника не оказалось при себе наручников, а только железная каска на голове времён ВОВ.
  • Ганьба
    27.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Эннот
    27.05.2023
    Так я и не понял кто победил ?
    Блогеры ,потерпевшие или гаишники ?
    Но понятно одно,что все ,без особой причины ,
    готовы друг другу перегрызть горло.

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць