Эканоміка55

У Мінску ўвялі новыя талончыкі на праезд. Чым яны адрозніваюцца ад старых?

У Мінску з'явіліся новыя талончыкі на праезд, іх сталі прадаваць у маі. Пакуль што яны прадаюцца паралельна са старымі. Карэнных адрозненняў ад ранейшых талонаў няшмат, але ўсё ж яны ёсць. Выданне Blizko.by уважліва разгледзела навінку і адсачыла ўсе змены.

Колеравая гама талонаў засталася ранейшай: звычайныя за 85 капеек — зялёныя, на экспрэс за 1 рубель — карычневыя, звычайныя пры продажы кіроўцам за 90 капеек — сінія, а экспрэсныя пры продажы кіроўцам за 1,05 рубля — фіялетавыя.

Але пры гэтым сама колеравая гама стала больш насычанай, у першую чаргу за кошт таго, што тэксту стала больш, а літары сталі тлусцейшымі.

Што дадалося?

Па-першае, з'явілася ўдакладненне, для чаго патрэбны талончык. Раней проста друкавалі «Білет на адну паездку», а цяпер — «Білет на адну паездку на гарадскія перавозкі пасажыраў».

Па-другое, з'явілася пазначэнне, хто абавязваецца перавезці пасажыра па гэтым талоне: «Перавозчык: дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». Лагатып самога «Мінсктранса» паменшыўся і пераехаў на ніжнюю частку талона.

Талончык новага ўзору

Гэтыя дзве меры дазваляюць выказаць здагадку, што новыя талоны павінны выразна адрознівацца ад квіткоў, скажам, на прыгарадныя аўтобусы ці на гарадскія паездкі ад іншых аператараў.

Аднак цяпер прыгарадныя квіткі ўяўляюць сабой проста касавы чэк на рулоннай стужцы, а іншыя гарадскія перавозчыкі на сваіх маршрутках квіткоў не выдаюць зусім. Магчыма, нейкія змены і плануюцца, але атрымаць па гэтым пытанні аператыўны каментар у «Мінсктрансе» выданню не ўдалося.

На сайце прадпрыемства ўзор новых талонаў выклалі ў маі. Вось як выглядаюць узоры талонаў старога і новага дызайну.

Талоны ранейшага ўзору
Талоны абноўленага ўзору

Ёсць змены і на адваротным баку. Цяпер там з'явіўся QR-код, які вядзе на галоўную старонку прадпрыемства Minsktrans.by (мабыць, лагічней было б адразу на раздзел з тарыфамі і відамі квіткоў).

Памер талончыкаў застаўся ранейшым: 74х36. Шэрае поле на адваротным баку з ледзь адрознымі літарамі «КО» таксама на месцы.

Старыя і новыя талоны ходзяць паралельна. У адным кіёску «Белсаюздрука» журналістам прадалі квіток новага ўзору, а ў касе метро — старога.

Талоны абодвух відаў будуць сапраўднымі, пакуль дзейнічае цяперашні тарыф, і застануцца такімі на працягу 30 сутак пасля ўвядзення новага тарыфу. Калі канкрэтна адбудзецца падаражанне і ці плануецца яно наогул — інфармацыі пакуль няма.

Апошні раз праезд у Мінску даражэў 20 красавіка 2022 года: з 75 да 85 капеек на аўтобусе/тралейбусе/трамваі і з 90 капеек да 1 рубля ў аўтобусе-экспрэсе.

Зверху квіток на адну паездку, набыты ў кіроўцы, новага ўзору, знізу квіток на адну паездку ў аўтобусе-экспрэсе старога ўзору

Каментары5

  • mikola
    29.05.2023
    Dobra prydumali.
  • Няўлоўны Бэнксі
    29.05.2023
    Для абмеркавання дызайну талончыкаў варта цэлы артыкул пісаць? Во дзе сапраўднае задроцтва!
  • Алек. Ру
    29.05.2023
    Кікімара будзе незадаволена

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць