Грамадства1616

«Ніякіх прапаноў не паступае. Наогул». Лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка расказаў, як некалькі месяцаў марна шукае працу

У пачатку лістапада мінулага года экс-кіраўнік ліквідаванай арганізацыі «Перспектыва», якая аб'ядноўвала індывідуальных прадпрымальнікаў і была ліквідаваная, публічна абвясціў, што шукае працу.

Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка размясціў сваё рэзюмэ на сайтах па пошуку працы. Аднак усё аказалася не так проста…

«Народная Воля» пацікавілася, ці знайшоў Шумчанка працу.

— Гэта такая далікатная тэма… — расказаў Анатоль Шумчанка. — Я па-ранейшаму ў пошуку. Разглядаю і адгукаюся на многія вакансіі.

Усюды патрэбны досвед працы — гэта тычыцца і гандлю, і кіравання прадпрыемствам, і іншых сфер.

Узрост — тут таксама ёсць абмежаванні, 48 гадоў — і тваё рэзюмэ ўжо не вельмі ахвотна разглядаюць…

Плюс маё мінулае — багаты бэкграўнд на ніве грамадска-палітычнай працы (абавязкова ж паказваеш, дзе раней працаваў), мабыць, насцярожвае працадаўцаў…

Адным словам, усе гэтыя фактары ў маім выпадку граюць не самую добрую ролю.

Хоць мае веды, досвед, магчымасці камунікацыі, арганізатарскія здольнасці спатрэбіліся б усюды. Я быў на сумоўі ў адной фірме, гаворка ішла пра аддзел продажаў — урэшце мне сказалі, маўляў: Анатоль, можа, паспрабуеце стварыць новую арганізацыю, якая будзе вырашаць пытанні такіх буйных кампаній, як мы?

Ніякіх прапаноў аб працаўладкаванні не паступае. Наогул! Але цяпер усім цяжка, я не адчайваюся.

Я хацеў бы займацца тым, чым займаўся, але пры гэтым адкрыты для рознага роду прапаноў, новых праектаў. Калі камусьці патрэбныя мае мазгі, крэатыў, арганізатарскія здольнасці — разгледжу абсалютна ўсе прапановы!

Я ведаю, што магу многае, якраз таму не гатовы ісці рознарабочым на будоўлю, кіроўцам таксі або кур'ерам.

Гэта ўсё роўна, што ехаць на новым «Мэрсэдэсе» па балоце… хтосьці, можа, на гэта і згаджаецца, але я амбіцыйны і мэтанакіраваны чалавек, ведаю сабе цану і ўпэўнены, што магу прынесці значна больш карысці, чым калі буду проста цягаць цэглу. Не хачу разменьвацца па дробязях. Веру, што ў любым разе ўсё будзе добра, — падсумаваў Анатоль Шумчанка.

Каментары16

  • Паляшук
    30.05.2023
    А чаму калі ён такі таленавіты і амбіцыйны прадпрымальнік, то шукае нейкую працу? Што замінае пачаць сваю справу? Ці гэта такія прадпрымальнікі зара ў Беларусі?
  • Саша Лу
    30.05.2023
    Кто-то дал тебе дельный совет. Не жди никакой помощи. Никто директором тебя не позовет. Те, кто способен на помощь, уехали или сидят в тюрьме. Не жди, когда закончатся деньги.
  • у штабеля укладчыца
    30.05.2023
    "Я ведаю, што магу многае, менавіта таму не гатовы ісці рознарабочым на будоўлю, кіроўцам таксі або кур'ерам.
    Гэта ўсё роўна, што ехаць на новым «Мэрсэдэсе» па балоце… хтосьці, можа, на гэта і згаджаецца, але я амбіцыйны і мэтанакіраваны чалавек, ведаю сабе цану і ўпэўнены, што магу прынесці значна больш карысці, чым калі буду проста цягаць цэглу. Не хачу разменьвацца па дробязях."

    цягаць цэглу - гэта дробязі?
    что за пренебрежение к людям труда?
    а у самого какие такие особые таланты и способности?

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі16

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?21

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі16

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць